it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Лют 08

тры падказкі:

1. гэта ня я
2. гэты чалавек жыў у канцы ХІХ -- першай палове ХХ ст.
2. я і сам ніколі б не здагадаўся

Тэгі:

Сне 28

16 сьнежня я загадаў загадку (пабачыць можна ТУТ)

паколькі ніхто не адгадаў, даю правільныя адказы:

беларускае слова, якое перакладаецца ТРЫМА расейскімі:
шуфлядка -- "выдвижной ящик стола"

беларускае слова, якое перакладаецца ПЯЦЬЦЮ расейскімі:
мянташка -- "плоский брусок для заточки косы"

Тэгі:

Сне 16

калі адзін чалавек сказаў мне, што беларуская мова не пасуе да паўсюднага ўжытку, бо яна бедная (у параўнаньні з расейскай), я прывёў два прыклады.
першае беларускае слова -- якое перакладаецца трыма расейскімі, другое -- пяцьцю.

хто адгадае, якія гэта словы?

Тэгі:

Кас 28

hto_geta

Тэгі:

Чэр 15

015

Прызнацца шчыра, і ўявіць ня мог, што ў Баранавіцкім раёне, у вёсцы Падлясейкі народ езьдзіць на "Ягуарах"! Калі ж першы шок прайшоў, пасьпяшаўся зрабіць фатаздымачкі. Разгадка -- пад катам...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Сту 25

Злачынства зьдзейсьнілася 26 траўня 1989 года

Год таму журфак БДУ пераехаў у шыкоўны новы корпус на Кальварыйскую. Але да гэтага немаведама колькі год будучых журналістаў рыхтавалі ў будынку па вуліцы Маскоўская,15. Асабіста я адвучыўся там тры з паловай гады. Будынак быў стары, цесны для такога вялікага факультэта, але ў ім прысутнічала нейкая своеасаблівая студэнцкая аўра, аўра здачаў, пераздачаў, вучобы й каханьня. А яшчэ там ніколі не працаваў ліфт. Дакладней, ніхто не памятаў, каб ён некалі працаваў увогуле. Праз гэта на кожным Дні першакурсьніка не абыходзілася бяз жарта на тэму журфакаўскага ліфта. Чаму ж ён не працуе насамрэч, ніхто ня ведаў. Я асабіста думаў, што не ўключаюць, каб нікому не было крыўдна -- бо людзей вельмі шмат, і ўсё адно на тым ліфце не праедзешся асабліва. А можа, проста зламаўся калісьці, а рамантаваць -- не рамантавалі.

Але некалькі дзён таму, праглядаючы навіны ў інтэрнэце, я выпадкова зачапіўся за адзін радок. Навіна датычылася 70-гадовых дзядоў, якія некага забілі дваццаць год таму, а некага зараз -- іх злавілі і далі па 25 год турмы.

Дык вось, у навіне паведамлялася, што "Во втором убийстве 26 мая 1989 года обвинялся один Насибуллин. В Минске в филиале БГУ по улице Московская в лифтовой кабине он застрелил из обреза малокалиберной винтовки молодого мужчину - слушателя курсов повышения квалификации с целью хищения находившихся при нем денежных средств".

Вельмі верагодна, што "філіял БДУ на Маскоўскай" -- і ёсьць наш журфак.

Калі так, дык я даведаўся, чаму ліфт ніколі не працаваў -- пасьля такой бяды яго, напэўна, вырашылі не запускаць болей.

Тэгі:

Сту 23

Бачыце гэты вялізны і мажны камень з надпісам? Прачыталі надпіс? А цяпер знайдзіце на фота тую самую тую :)

Фота зроблена каля Фарнага касьцёла ў Наваградку.

Тэгі:

Сту 16

амэрыканскі пілёт Чэслі Саленбэргер, былы вайсковы лётчык, зьдзейсьніў цуд: пасадзіў агромністы аэробус А320 на ваду пасярод Ню-Ёрка, проста ў Гудзонскі праліў.

для арыентацыі: даўжыня аэробуса А320 складае 36,4 мэтра, размах крылаў 25,9. Саленбергер выйшаў у салон і папярэдзіў пасажыраў: "Рыхтуйцеся, пасадка будзе цяжкай". і зьдзейсьніў цуд. нягледзячы на тое, што шырыня гудзена ў гэтым мейсцы 600 мэтраў, для пасадкі у Чэслі была даволі вузкая паласа вады, бо ў гэтым мейсцы стаяць гандлёвыя суды. наўкол -- хмарачосы Манхэтана.

празь некалькі хвілін пасьля вылету з аэрапорта у маторы патрапілі птушкі, і самалёт пачаў губляць кіраванасьць. але, як кажа жанчына, што назірала экстранную пасадку з акна хмарачоса, усё выглядала не як хаатычная пасадка, а як плянамернае сяданьне на ўзьлётную паласу. неверагодна, але ў выніку аварыі ніхто са 155 пасажыраў не загінуў. уяўляеце, каб у нас пасадзілі так самалёт на Сьвіслачы?..

Тэгі:

Сту 02

раблю падказку: адзін зь іх -- цяперашні прэзідэнт Шымон Пэрэс. нарадзіўся 84 гады таму ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна. (дарэчы, у гэтай жа вёсцы нарадзілася і жонка Янкі Купалы Цёця Уладзя)

гэта, сябры, унікальны здымак. ён зроблены 15 чэрвеня 1934 года, у дзень выпуска чарговага класа Вішнеўскай польскай школкі.

а гэта -- яшчэ больш унікальны здымак, таксама 1934 года. на ім сфатаграфаваліся разам выпускінікі польскай і жыдоўскай школы. вельмі верагодна, што сярод дзетак ёсьць і сам Пэрэс. у той час -- Сёма Перскі. менавіта ў 1934 годзе сям'я Пэрэсаў ад'едзе са станцыі Багданаў (вакзал захаваўся), каб праз 70 год Сёма стаў прэзідэнтам Ізраілю

чакаю вашых варыянтаў на загадку :)

за правільны адказ лічыцца ня проста назваць імёны, але і дакладныя пункты нараджэньня

Тэгі: