цікавы выпадак адбыўся са славутым футбалістам Дэвідам Бэкхэмам ды італійскай папарацы Аленай Ды Чыёчыа. гэтая Алена, якая вядзе забаўляльнае шоу на ТВ, вырашыла падкалоць Дэвіда. наглядзеўшыся ролікаў, дзе ён рэклямуе бялізну, захацела асабіста асабіста праверыць, якая ў Дэвіда піпіска. падпільнавала каля гатэлю, калі Бэкхэм даваў інтэрвію, падбегла ды схапіла яго паміж ног. а пасьля паляцела па вуліцы з крыкамі “У Дэвіда маленькі!..” Бэкхэм, трэба сказаць, адрэагаваў годна і стрымана, сеў у аўто і зьехаў. а тая Алена бегла за машынай і крычэла: “Дэвід, як ты мог нас падмануць?!”
Я сядзеў дзьве гадзіны ў фільгармоніі — і шалеў. Назіраў за ягонымі рукамі — і шчыра не разумеў, як ён пасьпявае так хутка лётаць па-над клявішамі — і пры гэтым дакранацца да іх, дастаючы з шыкоўнага раялю ня меньш шыкоўныя гукі.
Ведаеце, колькі гадоў Адаму Маковічу. 69!
Я глядзеў на яго, слухаў, фоткаў, запісваў…
Ён граў без партытуры, без шпаргалак і падказак. Граў абсалютна разьняволена. Здавалася, што зараз ён пачне паралельна піць каву ці чытаць кніжку — і адвернецца ад раялю, працягваючы граць.
Я ня ведаў раней, што адзін чалавек з адным інструмэнтам можа трымаць у такой напрузе цэлую фільгармонію дзьве гадзіны.
Калі Адам Маковіч скончыў граць, мне хацелася бегчы на сцэну і цалаваць ягоныя рукі.
Гурт, некалі вядомы як Jab Club, перажыў рэбрэндынг – і цяпер называецца HandmadE. Ад старога гурта застаўся саліст Яўген Валошын з музыкай, а таксама нашыя зь ім сумесныя песьні. Зьмянілася нават іхняя аранжыроўка.
Што ў гурце новага – якасьць. У многім дзякуючы новым удзельнікам – Андрэю Маркуцу (удзельнік колішняга гурта “Нэо”) і віртуёзнаму акардэяністу Максу Квяткоўскаму. Цяпер ідзе праца над запісамі песень.
Паралельна гурт прымае запрашэньні на канцэрты і карпаратыўчыкі
Гэтае відэа – зьнятая карцінка аднае песьні ў часе канцэрту на філфаку БДУ.
Нарэшце і я дабраўся да нашумелага мульта наконт артыкула 193.1
Ключавая фраза у ім — што паводле гэтага артыкула ў Беларусі можна асудзіць любую групу з трох чалавек і больш, якія робяць нешта разам — ціпа “незарэгістраваная арганізацыя”.
Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт “Троіца”), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах “Троіцы”, і будзе наступны — пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго — мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі — і закахаліся.
Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі “Троіцы”, выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца — ёсьць яшчэ!..
Відэа зроблена 11 красавіка 2009 году ў часе паездкі ў Веткаўскі раён.
Гэтае адчуваньне сюррэалізму цяжка перадаць на відэа ці фота — калі наўкол на дзесятак кіламетраў няма жывых людзей. Калі дарогу перабягае агромністая касуля, як здаецца табе, з трыма галавамі. Калі на дарозе ляжаць дзіцячыя боцікі, ляжаць ужо 20 год. Калі ў студнях ёсьць вада, але піць яе ўжо ніхто ніколі не будзе.
Я даўно хацеў патрапіць у зону. Цяпер мяне бачна ў цемры.
Вырашыў зрабіць маленечкі падарунак з нагоды адстаўкі міністра Навумава.
21 студзеня 2008 году на мітынгу прадпрымальнікаў ў Менску ў нейкі момант я апынуўся на плошчы Незалежнасьці побач зь міністрам Навумавым.
Вось ён, беларускі Бэтмэн (крайні справа) — ідзе ўсьміраць разбушаваўшыхся прадпрымальнікаў.
А за ягонай сьпінай — каманда інтэлектуалаў “Што? Дзе? Калі?”, якія штодня чытаюць на ноч Бадлера і Мантэня.
Зрэшты, вось і само відэа. Не пашкадуйце трох мэгабайтаў трафіку — пасьля гэтага прагляду вам стане шмат зразумела пра чалавечыя, прафэсыйныя і мужчынскія якасьці міністра Навумава.
Застаецца дадаць, што гэтай жанчыне пасьля ўпаялі вялікі штраф. А праз пару дзён яна расказала ў інтэрвію, што яе муж некалі быў міліцыянтам, і Навумаў, тады яшчэ не міністар, нават заходзіў да іх у госьці на гарбату. Вось як жыцьцё зьмяняе людзей. Ці не жыцьцё? Ці служба ў беларускай міліцыі?..
Прыходзіць мужык на кірмаш, а там дзед продае семачкі ад яблык. Мужык кажа:
- Дзед, а што зь іх толку?
- Ну як жа. Хто іх будзе есьці -- зробіцца разумнейшым!
- Праўда?!
Мужык купляе шклянку і тут жа зьядае. Дажоўваючы, кажа:
- Слухай, дзед, я з за гэтыя 10 тысяч мог бы купіць два кілаграмы яблык і зьесьці разам з семкамі!..
Дзед усьміхаецца:
- Вось бачыш, пачынае дзейнічаць -- ты ўжо раземнееш...
- І праўда!.. Дай яшчэ шклянку!..
Апошнія каментары