it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 20

Экспедыцыя “Будзьмы” знайшла магілу Цмока і даведалася, дзе спалілі апошнюю вядзьмарку на тэрыторыі Беларусі

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, Cmok.budzma.org
Фота Аляксандар "Таранціна" Ждановіч

Як мы пісалі раней, пачаўся сезон летніх вандровак, і кампанія “Будзьма беларусамі!” выправілася ў экспедыцыю па Беларусі “У пошуках Цмока”. Першы пункт, узяты з ліку пераможцаў галасаванкі, — возера Свіцязь. Адпаведна, і Наваградчына, мясціны Адама Міцкевіча. У склад першай экспедыцыі ўвайшлі цмоказнаўца Глеб Лабадзенка, фатограф Аляксандр “Таранціна” Ждановіч і бізнэсовец Алесь Мазанік. Мы вырашылі так: калі ўжо бізнесовец зацікавіўся пошукамі Цмока, значыць, нам павінна дакладна пашанцаваць. Бо Цмок, паводле легенды, грошыкі любіць!

Мы расселіся ў вялізным “Лэнд Роверы”, ласкава прадстаўленым аўтацэнтрам “Атлант-М Брытанія”, і пакацілі ў бок Наваградка.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 18

Экспедыцыя аб’едзе ўсю Беларусь ад Браслава да Турава

anons4
Сябры, вы робіцеся сведкамі гістарычнай з’явы — дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі!" беларускі Цмок займеў уласны сайт! Цяпер на пытанне цікаўных: “А што гэта такое цмок?” — вы можаце доўга не тлумачыць, а адразу накіроўваць на Cmok.budzma.org! Тут можна знайсці агульную інфармацыю пра Цмока, месцы яго пражывання, легенды і байкі, навіны з жыцця Цмока, а таксама справаздачы з Цмокавых вандровак. Ад сённяшняга дня ўся інфармацыя пра беларускага Цмока — на Cmok.budzma.org! Дарэчы, на адрас razam@budzma.org (з пазнакай "Цмок") можна дасылаць свае цмачыныя цікавосткі.

Чытаць далей »

Тэгі: