it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 10

перадрук з Cmok.budzma.org
ramaniuk

Сам Дзяніс Раманюк, каб не палохаць людзей, пракаментаваў эты здымак так:

"Вядомы сімвал Дао — сімвал жыцьцёвага шляху, які спалучае жаночы і мужчынскі пачатак. Аднойчы я разгледзеў яго на Аршаншчыне. Утварыўся ён з вады і раскі дзякуючы намаганьням ветру. Зь зямлі яго разгледзець было б немагчыма. Ды і сама малюткая азярынка Чырвонае Вочка схаваная ў непраходным балоце сярод лесу".

Тым часам, ужо сёння гэты здымак Цмока можна будзе ўбачыць у самым цэнтры Мінска!

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Oct 10

перадрук з Cmok.budzma.org
Цмок ужо ёсць на гербе Пружанаў. А дакладней -- Змей, які, як вядома, ёсць родным братам Цмока.

Гэты герб надала гораду ў 1588 годзе (разам з Магдэбургскім правам) Ганна Ягелонка, дачка каралевы Боны Сфорца.

За часам смуты герб быў скасаваны, а ў 1998 годзе зноўку заняў сваё пачэснае месца ў гісторыі Пружанаў.

Далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Oct 04

перадрук з Cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

 

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку. Наперадзе быў Полацк...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 01

перадрук з Cmok.budzma.org

Урачыстае адкрыццё адбылося ўчора пры ўдзеле дырэктаркі кнігарні Кацярыны Пікірэні і арт-дырэктара Паўла Касцюкевіча, які адмовіўся фатаграфавацца, бо "здымкі забіраюць у чалавека частку душы".
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 25

перадрук з Cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. І рушылі далей, у самае цмачынае месца Беларусі…

Лепель: першы помнік Цмоку ў Беларусі!

Дарога да Лепеля – маляўнічае замілаванне роднай зямлі. Недзе пад Лагойскам наступае фантастычны момант, калі вышморгваеш з-за гары – а наперадзе даліна з пагоркаў і лагчын, занесеных рознакаляровым лесам… Едзеш – і думаеш сабе, што аднойчы помнік Цмоку будзе стаяць у кожным беларускім горадзе. Натуральна, калі дагэтуль там з’явяцца помнікі Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Вітаўту,  Канстанціну Астрожскаму… А пакуль што мы кіруем у Лепель – горад, дзе вось-вось адкрыюць першы ў Беларусі помнік Цмоку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 16

Кажаны з Краснага Берага, косткі маманта з Юравічаў і труны ў падзямеллі кляштара XVIII стагоддзя…

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем. І рушылі далей, на поўдзень Беларусі…

Tarantino.by-2013-Valun-Yuravichy-7914

Красны Бераг: кажаны, якім вярнулі галовы

Сядзібу ў Красным Берагу пачынаў будаваць у 1890 годзе расейскі генерал Міхаіл Гатоўскі, потым яе ўладальнікамі сталі беларускія паны Козел-Паклеўскія – дачка Гатоўскага Марыя выйшла замуж за Вінцэнта Козел-Паклеўскага і атрымала сядзібу ў пасаг.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 10

перадрук з Cmok.budzma.org

Ніводная птушка ў часе “палявання” не пацярпела. Birdrace – спаборніцтва між камандамі арнітолагаў, сэнс якога: пабачыць на свае вочы як мага болей птушак цягам аднаго дня і зафіксаваць іх.

kicel2

Момант спаборніцтва. Фота: ptushki.org

У гэтым годзе Birdrace адбыўся 7 верасня. Удзельнічалі 13 каманд, у складзе кожнай было па 4 чалавекі. Старты каманды ўзялі ў розных мясцінах: у Тураве, на Шаркоўшчыне, у Кобрыне, Гомелі, у Гарадзенскім раёне, Мінску, Брэсцкім раёне, Пінску...

kicel1

На здымку: каманды "Цмокі" і Turov Team Фота: ptushki.org

Перамагла каманда пад назвай “Цмокі” – яны ўбачылі і зафіксавалі ажно 109 відаў птушак за адзін дзень. А гэта – палова ад усіх відаў беларускіх птушак!

Каманда TurovTeam таксама фінішавала з вынікам 109 відаў – аднак “Цмокі” былі першыя, таму перамога дасталася ім. Для прыкладу: каманда, якая заняла апошняе месца, зафіксавала ўсяго 35 відаў птушак.

Як прызнаўся сайту Cmok.budzma.org вядомы арнітолаг Дзяніс Кіцель, ідэя даць сваёй камандзе назву “Цмокі” прыйшла яму пасьля ўдзелу ў экспедыцыі “У пошуках Цмока!” у Белавежскую пушчу. Рэпартаж з гэтай экспедыцыі з’явіцца неўзабаве на нашым сайце.

На здымках – Дзяніс Кіцель, які цяпер здымае ўсе новыя віды птушак пад нашай фірмовай шыльдай “Тут жыве беларускі Цмок!”.

kicel3

kicel4

Віншуем “Цмокаў”!

Тэгі:

Sep 04

Перадрук з Cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Tarantino.by-2013-Valun-Yuravichy-7657

Змееў камень: унікальныя ўспаміны мясцовага жыхара Віктара Патапава

Ніколі яшчэ нашая экспедыцыя не была такая блізкая да Цмока! Здаецца – толькі што ён быў тут, вунь там за кустом мільгануў ягоны цень… Але – пра ўсё па парадку.

Думаеце, пошукі Цмока – гэта як адпачынак на курорце? Дзе ж там! На гадзінніку – чвэрць да шостай ранку. Ваколіцы Новалукомля (альбо, як будзе больш слушна па-беларуску -- Навалукам’я). Вёска Гогалеўка. Каардынаты нашай мэты – дакладней не бывае: “за 1,5 км на поўдзень ад вёскі”.

А мэта не хухры-мухры – Змееў камень, які ёсць увогуле адным з найвялікшых (калі не самым) валуноў Беларусі: 12 метраў у даўжыню, 4,3 у вышыню. Па аб’ёму супастаўны з трыма легкавікамі, скажам так. Камень – менавіта пад такой назвай! – унесены ў Дзяржаўны ахоўны спіс, з’яўляецца помнікам прыроды.

Tarantino.by-2013-Valun-Yuravichy-7260

І вось на світанні мы шукаем яго. Паўгадзіны, гадзіну… Вёска спіць, памагчы няма каму. Міма праязджае дзед на возе з суседняй вёскі. Кажа, што сам на камяні не быў, але “недзе там у лесе, знойдзеце”. Наразаем кругі. Хаваецца Змееў камень!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 09

Тэкст Глеб Лабадзенка, Cmok.budzma.org

Фота Аляксандр "Таранціна" Ждановіч

Як вы добра памятаеце, экспедыцыя “У пошуках Цмока” ўжо пабывала на Наваградчыне (РАЗДВА), Веткаўшчыне (РАЗДВА) і Глыбоччыне з Браслаўшчынай (РАЗДВА), пасля чаго мы скіраваліся пад Ваўкавыск, дзе даследавалі 5000-гадовыя крамянёвыя шахты і сучасныя крэйдавыя кар’еры. За гэтыя хітрыкі Цмок ледзь не патапіў нас у рацэ Ваўпянцы, аднак усё абышлося перапудам. Мы абтрэсліся і рушылі далей.

Tarantino.by-2013-Cmok-4-volkovisk-2561

 

Шчэчыцы. Цмок, які з’явіўся нам у выглядзе вясёлкі

Між Воўпай і Шчэчыцамі дарогу нам перабягае трус, якога паспявае злавіць у палёце аб’ектыў нашага фатографа Аляксандра Ждановіча. Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Jul 25

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

gleb2
Рыхтуючыся да чарговай экспедыцыі “У пошуках Цмока”, збіраў інфармацыю пра крэмневыя штольні (шахты) пад Ваўкавыскам. Іх наяўнасць – вядомы факт. Шахты неаднойчы даследвалі археолагі, знайшлі там шмат артэфактаў, а самі штольні надзейна закаркавалі для будучых даследчыкаў ці турыстаў.

Найбольш мяне цікавіла пытанне: ці можна ўсунуць нос туды ўсярэдзіну? Натуральна, адкаркоўваць гісторыка-культурную каштоўнасць мы не збіраліся – аднак у “гатовую” дзірку ўлезці былі гатовыя. Прагугліўшы – знаходжу падарунак лёсу! Аказваецца, дарожку мне туды ўжо праклаў калега-журналіст адной вядомай газеты (з этычных меркаванняў абмяжуюся такой фармулёўкай). У артыкуле – інфармацыя пра шахты. А вось – і фоткі з-пад зямлі! Фоткі, ад якіх можна закачацца: шахты там такія, што хоць на джыпах катайся. Каня! У дарогу!..

Праз рэдактара той газеты стаў шукаць аўтара артыкула, каб высветліць, дзе там канкрэтна ўваход. Выявілася, што чалавек у іх ужо не працуе, але кантакт ягоны далі.

Набіраю. Калега, назавем яго Дзяніс Т., спачатку крыху бянтэжыцца, а потым тлумачыць: яго туды вадзіў мясцовы жыхар, у якога хобі – археалогія. Але той жыхар укаціў на заробкі ў Венесуэлу, а самому яму проста памяць адняло, дзе той уваход.

Але, пераконвае мяне Дзяніс Т., калі я прыеду на месца, то не ўбачыць уваход будзе проста немагчыма. Паслухаем самога Дзяніса Т. Голас моцна зменены намі.

Цікаўлюся акалічнасцямі: які там уваход, ці небяспечна спускацца, што трэба мець пры сабе? Дзяніс Т. пачынае мяне палохаць, што без належнай амуніцыі рызыкую проста звярнуць сабе шыю!
Чытаць далей »

Тэгі: , ,