it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 10

― Захапленне цмокамі ў мяне здаўна, ― кажа спадарыня Ірына. ― Магчыма, часткова праз тое, што я - Цмок паводле гараскопу. Калекцыя пачала збірацца натуральным чынам, а яе “ветэран” з’явіўся ў мяне яшчэ ў падлеткавым узросце.

― Гэта цмок-бірулька для ключоў. Цяпер, праўда, на службе яго змяніў больш маладзейшы калега.

далей чытайце ТУТ

Тэгі: ,

Nov 25

akulin-zag
і засталіся жывыя!

падрабязнасьці чытайце ТУТ

Тэгі:

Nov 14

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

cmok1

Вы, вядома, чулі, што ў Лепелі адкрылі помнік Цмоку? Сітуацыя для Беларусі фантыстычная. Краязнаўца Валацуга (Уладзімір) Шушкевіч захапіўся гэтай ідэяй, бо Лепельскага Цмока ўславіў яшчэ вялікі Караткевіч, ды і ўвогуле гэта вельмі вядомая легенда.

Вольга Маханенка, якая кіруе ў Беларусі праграмай Еўразвязу “Вада, прырода і людзі ў знікаючым ландшафце” падтрымала ідэю – і ў выніку быў вылучаны грант на 3000 еўра, што пайшло на аплату працы скульптара і неабходныя матэрыялы. Лепельскі райвыканкам вылучыў 100 мільёнаў рублёў уласна на адліўку скульптуры. І вось вам цуд – на беразе Лепельскага возера зьявіўся Цмок!

Колькі было крыкаў з гэтае нагоды!.. Праваслаўная царква вішчэла, што ставяць помнік д’яблу. Ветэраны патрабавалі ўшаноўваць вартых ураджэнцаў гораду, а не цмокаў усякіх. Некаторыя казалі, што нармалёвай дзіцячай пляцоўкі ў горадзе няма – а яны помнік Цмоку ставяць!

Што, вы думаеце, зрабілі лепельскія ўлады? Дзіцячую пляцоўку! Якую ўрачыста адкрылі на Дзень горада. І тым часам не адмовіліся ад ідэі адкрыць помнік Цмоку.

…Сам я падсеў на тэму цмокаў з год таму. Кампанія “Будзьма беларусамі!” (budzma.org) вырашыла вярнуць незаслужана забытага казачна-міфалагічнага цмока у сучасны кантэкст. І зрабіць яго, поруч з зубром і буслам, нашым турыстычным сімвалам. Хоць бы на ўзор Лох-Нэскага чудзішча!

Калі вы думаеце, што гэта ўсё бздура, якую мы самі сабе выдумалі, то не. Напрыклад, доктар тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкаяналічыла ажно 9 відаў беларускіх цмокаў, у тым ліку адну “цмачыху”! А дасьледчык з Гомелю Андрэй Скідан нават паведаміў, што ў Статуце ВКЛ быў артыкул “У абарону цмокаў”!

Я доўга думаў сам для сябе, што гэта за ён – Цмок?

Падказку даў адзін мілы дзед зь вёскі Гогалеўка пад Новалукомлем. Побач зь іх вёскай ляжыць у лесе Зьмееў камень, які менавіта пад такой назвай унесены ў дзяржаўны Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Валун – адзін з самых вялікіх у краіне: 12 метраў у даўжыню, 4,5 у вышыню. І гэта тое, што над зямлёй.

Дык вось, той дзед на пытанне “а якая ў вас тут легенда з Цмокам зьвязаная?” ажно пакрыўдзіўся: “Якая легенда?! Мой бацька таго Цмока яшчэ добра памятаў!” Дзед быў цьвярозы і казаў на поўным сур’ёзе!

Ён апавёў, што ў тым валуне жыў асілак, якога звалі Цмокам (Зьмеем). Які меў вала, апрацоўваў зямлю, збудаваў хлявы і лазьню. Але калі пагражала небясьпека, то абарочваўся цераз сябе, у яго вырасталі крылы – і зьяўлялася неверагодная моц.

Падумалася: вось ён, беларус маёй мары! Ня проста рахманы і памяркоўны. А здольны даць адпор пры патрэбе! Такі, якімі былі нашыя продкі – героі паўстаньня Каліноўскага, героі Аршанскай бітвы і Грунвальду!..

…У пошуках Цмока мы з фатографам Аляксандрам “Таранцінам” Ждановічам аб’ехалі за гэта лета больш за 7000 кіламетраў. Знайшлі адзіную ў Беларусі пячору на беразе возера Гінькава. Пабачылі на свае вочы зуб беларускага маманта вагою 4 кілаграмы. Пабывалі ў пахавальні апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Засьпелі за сьняданкам статак у 57 зуброў. Даведаліся, хто раскалоў адзін з самых здаровых беларускіх валуноў. Паспрабавалі ўлезьці ў 5000-гадовыя шахты пад Ваўкавыскам.

Ці знайшлі мы Цмока? Прагледзьце рэпартажы і памяркуйце самі.

А яшчэ лепей – знайдзіце час і павандруйце. Пабачце, колькі ў нас усяго вартага і цікавага! І, магчыма, стоячы на мінус другім падземным паверсе палаца Сапегаў у Ружанах, вы адчуеце, што цмок недзе побач. І пачнеце шукаць яго ў сабе.

Тэгі:

Nov 10

перадрук з cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота, відэа Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

 

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

cmok-pomnik (59)

Адкрыццё першага і пакуль адзінага ў Беларусі помніка Цмоку было прызначана на суботу, 9 лістапада.

cmok-pomnik (6)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 09

перадрук з cmok.budzma.org

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. У пошуках шляхетнага Цмока мы спусціліся на мінус другі палац старадаўняга замка. Наступны маршрут ляжаў на поўдзень краіны...

 

Ленін: “Ён сабе псеўданім узяў ад нашай вёскі!..”

Ленін не такі ўжо і далёкі некаторым беларусам, як нам таго хочацца. Калі выехаць з Менска, прамінуць паварот на Узду, Слуцк і Салігорск…

Зрэшты, не будзем прамінаць так хутка. Як вядома, Цмок любіць салодкае. А што можа быць саладзейшае за цукровы завод?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 30

Сябры! Суперконкурс з суперскладанымі ўмовамі!

далей чытайце тут

Тэгі: ,

Oct 25

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. Наперадзе нас чакалі замкі і палацы!

Высокае:  таямнічая брама 1678 года

Гэтую частку маршрута “У пошуках Цмока!” мы правялі ў пошуках Цмока шляхетнага – па замках ды палацах. Анягож раней у Беларусі было каля 12% шляхты – кожны восьмы! Маем смелае перакананне, што ў гэтыя “кожны восьмы” наш Цмок трапіў абавязкова.

…У Высокім ад колішняга замка Сапегаў захавалася толькі брама ды парэшткі земляных умацаванняў.

Брама закладзеная ў 1678 годзе – а ў цяперашні стан руінаў яе прывяла Паўночная вайна. Што казаць – ладна будавалі, калі тыя руіны стаяць сабе ўжо 300 гадоў!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 23

Гэтыя ўнікальныя здымкі даслаў чытач cmok.budzma.org Зміцер Смірноў.

Тэмай ліста значылася: “Цмокi у нас былi”.

Зміцер піша, што днямі быў у гасцях у сябра ў Пухавіцкім раёне. У гэты час да сябра завітаў сусед, каб паказаць неверагодную знаходку. Паводле словаў суседа, гэта быў “камень з выяваю дэльфіна”. Але Зміцер з сябрам, калі зірнулі на свае вочы, ажно ахнулі: на іх глядзела акамянелая галава маленькага цмока! Сусед, пабачыўшы цікавасць хлопцаў да знаходкі, тут жа пагадзіўся саступіць ім галаву цмока за пляшку гарэлкі.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Oct 17

“Першы сур’ёзны юбілей – цудоўная нагода, каб парадаваць сяброў”, – падумала кампанія “Будзьма беларусамі!” і вырашыла абвясціць з нагоды пяцігоддзя пяць віктарын ад партнёраў кампаніі. Цягам месяца ўважлівыя, кемлівыя, актыўныя наведнікі сайту атрымаюць эксклюзіўную магчымасць выйграць не толькі “класіку” кампаніі – фірмовыя торбы, цішоткі, дыскі ад кампаніі, але і галоўныя прызы – хэндмэйд Цмокаў, якія змогуць жыць на дзвярах вашай лядоўні!

Умовы простыя:

1. Адказы прымаюцца ТОЛЬКІ на паштовую скрыню razam@budzma.org (не ў каментарах!) з пазнайкай у тэме ліста “Віктарына”.

2. Адказы прымаюцца цягам 3 дзён ад моманту публікацыі  [пасля перапынак і старт новай віктарыны]

3. Першыя 5  чалавек, што дасылаюць правільныя адказы  атрымліваюць галоўныя прызы, астатнія 10  - заахвочвальныя. (Падарункі можна будзе атрымаць поштай, альбо на офісе кампаніі).

 

Першая віктарына прысвечаная Цмоку. Пытанні складаў журналіст і паэт Глеб Лабадзенка.

 

1. Чаму ў беларускіх паданнях вясёлка лічыцца цмокавым сімвалам?

2. Мы ўсё кажам “цмок”. А ці сустракаюцца дзе згадкі пра цмока ў жаночым родзе?..

3. Некаторыя віды беларускага цмока жылі ў валунах і нават зараблялі грошы. Якім чынам?

4. Як апісваў лепельскага Цмока Уладзімір Караткевіч?

5. За што Цмок укрыўдаваў на дзяўчыну, калі яго спрабаваў забіць Пярун?

 

 

Час пайшоў!

Тэгі:

Oct 11

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр “Таранціна” Ждановіч

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі “У пошуках Цмока” -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй “Атлант-М Баравая”.

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗДВА), Веткаўшчыну (РАЗДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗДВА), Ваўкавышчыну (РАЗДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж. Але хто б мог падумаць, што нас чакае ў Белавежскай пушчы...

Сядзіба Залессе: рай для аматараў птушак!

…А пятай раніцы мы прачнуліся ў экасядзібе Залессе, якая месціцца на ўскрайку Белавежскай пушчы.

Гаспадар сядзібы Сяргей Сідарук ужо запарваў каву.

-- Як спалася? – спагадліва пацікавіўся Сяргей.
Чытаць далей »

Тэгі: ,