it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 10

Tarantino.by-2014-Cmok-Festival-1677

Помнік Цмоку адкрылі ў Лепелі менш за год таму – 9 лістапада 2013. Тады на адкрыцці старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў паабяцаў, што забываць Цмока не будуць – і абавязкова запачаткуюць адмысловае лепельскае “цмачынае” свята.

І вось – цэлы фестываль беларускай міфалогіі пад назваю “У госці да Лепельскага Цмока”!

далей ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

Тэгі:

Jun 20

d1

Ірына Дубянецкая, адзіная ў Беларусі жанчына-доктар тэалогіі і доктар філасофіі, ужо з’яўлялася на нашым сайце ў якасці эксперта па Цмоках. Аднак выявілася, што яе захапленне даволі “практычнае” – днямі спадарыня Ірына вярнулася з чарговай Цмачынай экспедыцыі – на Вялейшчыну. Пра што распавяла ў інтэрв’ю Cmok.budzma.org.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

траўня 14

Помнік Цмоку адкрылі ў Лепелі мінулай восенню. У адкрыцці браў удзел нават старшыня выканкама, а грошы на помнік вылучылі з мясцовага бюджэту. Ініцыятыва ж усталявання помніка належала мясцоваму краязнаўцу, рупліўцу Уладару Шушкевічу.

Днямі мы атрымалі паведамленне ад чытача нашага сайта Алеся Мазаніка з Мінска.

"Быў на выходных у Лепелі, едзіў спецыяльна, каб пабачыць яшчэ раз адзіны ў Беларусі помнік Цмоку. Якое ж было маё здзіўленне, калі за 50 метраў ад помніка я заўважыў змяю, якая паўзла ў пустым фантане!.. Аказалася, гэта вуж. А вуж, як вядома, -- родны брат Цмока!"

Алесю ўдалося зняць вужа на відэа.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

траўня 08

Як распавёў спадар Андрэй, яго вельмі зацікавіў матэрыял "Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай" на нашым сайце.

Ад ягонага роднага Наваполацка да ўнікальнай пячоры не так і далёка, таму ён прыхапіў сябра і рушыў шукаць цмокаву таямніцу.

- Дзякуючы вашаму апісанню і каардынатам, знайсці пячору аказалася даволі лёгка, - прызнаецца Андрэй Шардыка. - Пераадолеўшы лагчыну і ўзгорак, мы ўбачылі той самы ўваход, які быў і на вашых фота.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Apr 29

Гэтак, наш чытач Вадзім Мартыненка даслаў тэрміновае паведамленне: Цмок заўважаны ў гомельскім парку. І прыклаў фота.

cmok-homel

 

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Apr 26

cm-bar2

 

- Калі ўбачыла - вачам сваім не паверыла!.. - усхвалявана кажа Ніна Шыдлоўская, якой і пашчасціла зрабіць некалькі здымкаў Цмока ўвечары 26 красавіка. - Я і раней з прыдыханнем ставілася да цмокаў, сачыла за ўсімі навінамі на сайце cmok.budzma.org... Але і падумаць не магла, што выпадзе такая ўдача - убачыць Цмока на ўласныя вочы!..

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Jan 22

dragar1

Падрабязнасьці чытайце ТУТ

 

Тэгі:

Jan 18


Што толькі ні здаралася з удзельнікамі экспедыцыі. У вадзе патаналі, у агні гарэлі, пад зямлю спускаліся, на вышыню ўзлазілі… А ўсё для таго, каб прадставіць кожнаму аматару цмокаў унікальны дапаможнік – Цмачыную мапу Беларусі!

-- Калі мы арганізоўвалі экспедыцыю “У пошуках Цмока”, то дакладна не ведалі, што будзе ў выніку, -- кажа каардынатар праекта Алена Макоўская. – Аднак пасля васьмі паездак ідэя з мапай папрасілася сама – бо здабытыя звесткі трэба было неяк упарадкаваць. Экспедыцыя цягнулася некалькі месяцаў, а скончылася прыгожа і сімвалічна: апошняя вандроўка была ў Лепель, на адкрыццё першага ў Беларусі помніка Цмоку!

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Dec 20

Наш чытач з Брэста Мікалай Савейка піша:

"Цяпер у нас гандлюе Цмок (на старабеларускай мове Цмок мог пісацца і як Смок -- рэд.)!

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Dec 19

З Андрэем Трубецкім мы пазнаёміліся ў Лепелі, на адкрыцці першага ў Беларусі помніка Цмоку. Спадар Андрэй вырабіў для яго дыхтоўную жалезную кнігу з інфармацыяй пра Лепельскага Цмока.

-- Я цмокамі зацікавіўся даўно, яшчэ да гісторыі з гэтым помнікам... -- хітравата паглядзеў на нас пан Трубецкі. -- І нават вырабіў тузін-другі разнастайных цмокаў...

Натуральна, мы неадкладна папрасілі шаноўнага каваля падзяліцца здымкамі. Выявілася, што некаторыя цмокі зляцелі яшчэ да фотасесіі, але колькі абліччаў захаваць на здымках удалося.

ДАЛЕЙ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

Тэгі: