it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 25

Паэту Міколу Аўрамчыку 14 студзеня споўнілася 90 гадоў. Сёньня ён — старэйшына нашай літаратуры. Упершыню мы рабілі інтэрвію зь Міколам Якаўлевічам
7 гадоў таму . Вось і ўчора я напрасіўся на гарбату — каб пагутарыць пра ягоныя дзевяноста.

Аўрамчык распавёў, як Колас дабраславіў яго і ўвёў у літартуру. У 1939 годзе ён, Аўрамчык, вучыўся на першым курсе педінстытута, і да студэнтаў прыйшлі на вечарыну літаратары — Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля ды іншыя… А Мікола Якаўлевіч ужо ў той час надрукаваў колькі сваіх вершаў у інстытуцкім самвыдаце і нават у “Полымі”. І вось Коласу і Купалу падаюць той самвыдатаўскі зборнічак, паэты праглядаюць, і Колас кажа: “А дзе той Аўрамчык? Такі ў яго тут верш добры — хай бы выйшаў і прачытаў!..” Мікола Якаўлевіч выйшаў — і прачытаў. Назаўтра пра гэта напісалі ў газэце — што сам Колас адзначыў яго, Аўрамчыка, і нават параўнаў ягоны верш “Адлёт жураўлёў” па сьвежасьці і чысьціні зь лермантаўскім “Ветразем”.

Сёньня, праз 71 год Мікола Аўрамчык чытае тут той самы верш “Адлёт жураўлёў”.

Мікола Аўрамчык. Адлёт жураўлёў
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/auramchyk.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: , ,

Сту 18

спадар Васіль!

ведаючы, як Вы ня любіце віншаванак з гэтым сьвятам, не наважыўся казаць Вам што па тэлефоне.

дык вось. зычу Вам перамагчы ўсе дарэчныя і недарэчныя хваробы, каб яны забыліся да Вас прыходзіць. зычу цудоўнага гумору і гумару, сьветлыні думак і памкненьняў, бязьмернага натхненьня і іскрынкі. хай наш беларускі Бог і надалей спрыяе Вам у Вашай адметнай працы!

дзякую Вам і за Вашыя пераклады, і за тыя незабыўныя ліцэйскія заняткі, і за прыватныя ўрокі жыцьцёвай мудрасьці!

будзьце!

Тэгі:

Сту 16

20-годзьдзе Беларускага гуманітарнага Ліцэю. Выпуск 2004 году, 42-я група (яе частка ;) )
Глеб Лабадзенка, Яня Сташкевіч, Вераніка Мазуркевіч, Даша Каравай, Ганька Бабкова, Таня Цыуля, Андрусь Камароўскі

Чытаць далей »

Тэгі:

Сту 15

Сёньня спаўняецца 20 гадоў Ліцэю, у якім я меў шчасьце вучыцца. У яго было некалькі назваў – Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Беларускі гуманітарны ліцэй, Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Часьцей яго называюць проста – Коласаўскі Ліцэй.
Чытаць далей »

Тэгі:

Сту 03

дзякуй усім, хто павіншаваў з Калядамі і НГ — даслаў мэйлы і смскі, паштоўкі і тэлеграмы. адказваю ўсім тут — і я вас віншую!

не прыводзячы ўсе, хачу пахваліцца толькі некалькімі паштоўкамі, выкананымі хэндмэйд. ня буду раскрываць аўтараў, каб заставалася інтрыга…
Чытаць далей »

Тэгі:

Сту 02

Валік, Дзімос, Віка, Аліна, я, Алесь, Волечка, Сяржук, Аксана, Коля, Юра, Волечка. і Лепельскае вадасховішча, якое было галоўным героем гэтага НГ! а таксама дом з камінам, лазьня і качаньне ў сьнезе, прыбіральня, якая не зачынялася, начныя размовы ўабдымку, лепельскі салют, гітара і кандытарскі каньяк, першастудзеньская юшка, паштоўкі і музыка, усьмешкі і пажаданкі…

і мы, мы, мы — якія зрабілі гэты НГ такім цудоўным і мілым… дзякуй вам, сябры!

Чытаць далей »

Тэгі:

Сне 31

прывітаньне зь берагу Лепельскага вадасховішча (150 км ад Менску), з сумётаў і лёду, зь лесу і з-пад зорнага неба!
зычу ўсім, каб заўтрашні дзень і заштрашні год прайшоў пад знакам стварэньня, любові і каханьня, каб мелі вольнасьць у думках і ўчынках, каб справа ішла, а сны былі бясхмарныя і чароўныя.

люблю вас усіх, жадаю вам дабра і сонечнага настрою!
са сьвятам усіх!

Тэгі:

Сне 25

каляды2

Усё дакладна да лепшага. Нават калі цягам году амплітуда настрою скача ад мінус дзесяці да плюс дзесяці, нават калі часам сумняесься і ня верыш.

Ня плачце, калі вам здраджваюць людзі, часам, здавалася б, самыя блізкія. Магчыма, такім чынам Бог адводзіць вас ад памылкі — і чым раней здарыцца гэтая прыкрасьць, тым ад большай прыкрасьці вы ўратуецеся ў будучыні.

Я ніколі не разумеў кіроўцаў, якія паказваюць паваротнік за два мэтры да павароту. А таксама тых, хто ўвогуле не паказвае паваротнік. Здавалася б, драбяза, але колькі гаворыць пра чалавека! Мне здаецца, што і ў жыцьці ёсьць такія паваротнікі. І ты можаш шчыра не разумець, што чалавек ужо падрыхтаваўся збочыць, а ён — гак, і ўсё.

Такія думкі ўзьніклі ў мяне, калі я згадваў 2009 год. І падумалася, што калі мінае час, і ты глядзіш на рэчы з адлегласьці, то не шкада нічога. Ты навучаны, ты стаў разумнейшы і мацнейшы.

З Калядамі, сябры! Усё да лепшага!

Тэгі:

Сне 15

шушкевіч

Сёньня спаўняецца 75 гадоў Станіславу Шушкевічу. Ня будзем у гэты сьвяточны дзень узгадваць усе ягоныя заслугі — добрыя і розныя. Згадаем толькі, што гэты беларус падставіў свой подпіс пад дакумэнтам аб развале самай страшнай імпэрыі ХХ стагодзьдзя.

Здароўя Вам, Станіслаў Станіслававіч!..

Тэгі:

Сне 06

gurkou4

Мой добры сябар Віталь Гуркоў у сёмы раз стаў чэмпіёнам сьвету па тайскім боксе, а нашая каманда заняла ПЕРШАЕ АГУЛЬНАКАМАНДНАЕ МЕСЦА СЯРОД 82-Х КРАІНАЎ!

Між іншым, Віталь — наш чалавек (гл. правую руку на здымку). А незадоўга да паездкі на чэмпіянат зьмяніў імя ў пашпарце: быў Vitaliy, стаў Vital.
– Віталіі ў Расеі, а я Віталь, — пракамэнтаваў сам чэмпіён.

Падрабязьней можна пачытаць ТУТ

Тэгі: ,