it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 14

учора ня стала пісьменьніка Валянціна Тараса. за некалькі дзён да гэтага ён сустрэў свой 79-ы дзень народзінаў. няхай беларуская зямля будзе яму мяккай.

здымак зроблены 5 красавіка 2006 года на зьезьдзе незалежнага Саюза пісьменьнікаў у Доме літаратара

Тэгі:

Jan 03

Мікалай Кандрычын быў намесьнікам дэкана Факультэта філасофіі й сацыяльных навук БДУ. Яму быў усяго 51 год. Ён памёр у ноч на 31 сьнежня.

Мне давялося гутарыць асабіста з гэтым чалавекам толькі аднойчы -- гэтым летам. Я прыйшоў да яго й папрасіў распавесьці, якім чынам зьдзяйсьняецца перавод з аднаго факультэта на другі. Іншы чалавек, як гэта звычайна робяць нашыя шэрыя савецкія выкладчыкі, адказаў бы: пачытай правілы, там усё напісана. Кандрычын не пашкадаваў тады некалькі хвілін, каб коратка ды зразумела абмаляваць мне працэс пераводу.

Я чамусьці запомніў гэта, я ўвогуле заўважаю такую драбязу.

Пасьля я сустракаў яго некалькі разоў у факультэцкіх калідорах, і заўжды адзначаў для сябе, наколькі годна, інтэлігентна, стылёва і па-эўрапейску выглядае гэты намесьнік дэкана.

Я шмат чуў пра яго. Чуў, што ён строгі. Чуў, што ўсе баяцца здаваць яму іспыт. Але ніколі я не пачуў пра Мікалая Кандрычына дрэннага ці зьняважлівага слова. Усе як адзін прызнавалі, што свой прадмет -- філасофію -- ён ведае дасканала й выкладае геніяльна. Бадай, гэта рэдкі выпадак, калі студэнты сапраўды любяць, паважаюць і ганарацца сваім выкладчыкам. На жаль, гэта рэдкасьць для сучаснага студэнцтва, бо з большасьці выкладчыкаў кпяць з прычыны й без.

Нягледзячы на зьнешнюю сур'ёзнасьць Кандрычына, я неаднойчы чуў, што ён -- першы дарадца й памочнік студэнта ў любой складанай сытуацыі.

І яшчэ. Я ніколі ня бачыў, каб студэнты шчыра, сьлязьмі плакалі па сьмерці свайго выкладчыка. Неяк не прынята гэта ў наш жорсткі час. А тут плакалі -- і казалі абсалютна непадробныя, недзяжурныя словы.

Сьветлая памяць гэтаму сьветламу чалавеку -- Мікалаю Кандрычыну.

Тэгі:

Apr 02

Сэрца Караля Вайтылы спынілася 2 красавіка 2005 году а 21.37
papa211.jpg

Вечная памяць вялікаму паляку і вялікаму Чалавеку!

Тэгі:

Apr 01

chiken1.jpg

На першай менскай птушкафабрыцы адбыўся пажар.

На птушкафабрыцы ў вёсцы Паперня Менскага раёну загінула каля 52 тысяч куранят ва ўзросьце 24 дні. Пашкоджана 1200 мэтраў даху птушкафабрыкі.

Прычыны пажару высьвятляюцца.

Радыё Свабода (С)

15:08, 31 сакавiка 2008

Тэгі:

Mar 16

crash12.jpg

crash2.jpg

фота: Bymedia.net

Тэгі:

Feb 27

001.jpg

005.jpg

010.jpg

Тэгі:

Feb 26

0025.jpg

пакуль на Плошчы стаяла блізу 300 чалавек, за палацам рэспублікі дзяжурыла 7 аўтазакаў, 4 аўтобусы з амонам і міліцэйскі Hummer (!)

Тэгі:

Feb 24

kazulina-sajt02.jpg

Тэгі:

Feb 09

ms02.jpg

НАГАДВАЮ: дазволеная хуткасьць у населеных пунктах 60 км/г

фота (с) Зьміцер Ласько www.laskodm.blog.tut.by

Тэгі: