it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 11

У студзені 2007 году я навучаўся ў Вышэйшай школе журналістыкі ў Варшаве. Аднойчы праходзіў побач з Палацам прэзідэнта (які, дарэчы, пабудавалі Радзівілы). Бачу -- да ўваходу пад'язджае картэж. Я, натуральна, настрапаліў  фоцік (на жаль, тады я меў даволі прымітыўны апарат зь невялікім зумам). Апынулася, што прэзідэнт не прыехаў, а мусіў кудысьці зьяжджаць. Ахоўнікі, якія стаялі ля агароджы, ніяк не зрэагавалі на мае дзеяньні -- відаць, ня ўгледзелі ўва мне тэрарыста. Я зрабіў некалькі кадраў, як пан прэзідэнт выходзіць з палацу і сядае ў машыну. Пасьля падыйшоў да брамы, адкуль мусіў выехаць картэж, і спытаў у ахоўніка, ці можна фоткаць. Ён сказаў: "Натуральна, так, толькі не пераходзьце дарогу, пакуль картэж не праедзе". Я фоткаў, а картэж праязджаў на адлегласьці выцягнутай рукі. Рух транспарту ніхто не перакрываў -- машыны і аўтобус спыніліся самі, каб прапусьціць прэзідэнта. Машыны паехалі, а ўвесь транспарт паехаў сьледам за імі.

Гэта называецца дэмакратыя. І, на жаль, адная з праяваў дэмакратыі згубіла ўсіх гэтых сьветлых і паважаных людзей. Вы заўважылі, на якім савецкім лайне ляцеў прэзідэнт? ТУ-154 -- труна з крыламі! Прэзідэнт не купляў боінга, бо гэта выклікала б рэзананс у грамадзтве -- бо ў дэмакратычным строі прэзідэнт аглядаецца на краіну, якая скажа: а што ты там сабе купляеш на нашыя падаткі?..

Расейская Катынь другі раз забірае найлепшых сыноў і дачок Польшчы (а тады, у 1940 годзе -- і Беларусі). Праўду пра першы раз расейцы ня кажуць дарэшты і цяпер, хаваючы і не выдаючы сьпісы. Ці гэтак жа ўпарта будзе хавацца праўда пра другі раз?.. (Вяглядае, што на аэрадроме "Паўночны" ці адсутнічала, ці было сапсаванае абсталяваньне для пасадкі самалёта "ўсьляпую" -- і ён проста "прамахнуўся" міма паласы...)

Сьветлая памяць усім ахвярам страшнай трагедыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 10

Трагічныя сымбалі -- кіраўнік Польшчы ляцеў на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь (пад Смаленскам), дзе камунісцкія забойцы зьнішчылі тысячы палякаў і беларусаў...

Паводле папярэдніх зьвестак, праз вельмі дрэнную бачнасьць пілоту прапаноўвалі сесьці ў Менску ці Маскве, але было прынятае рашэньне ляцець зададзеным маршрутам...

Шчыра смуткую і выказваю глыбокія спачуваньні польскаму народы з прычыны вялікай трагедыі...

При крушении Ту-154 погиб президент Польши

Президент Польши Лех Качиньский погиб в катастрофе самолета Ту-154, направлявшегося из Варшавы в Смоленск. По словам губернатора Смоленской области Сергея Антуфьева, в катастрофе самолета выживших нет. Об этом он заявил в эфире телеканала "Россия 24". Всего на борту рухнувшего лайнера находились 132 человека. По данным МЧС РФ, никто из них не выжил.

Самолет правительственного авиаотряда Польши Ту-154, направлялся из Варшавы в Смоленск. На борту лайнера находилась официальная польская делегация во главе с президентом страны Лехом Качиньским, направлявшимся в Катынь для участия в мемориальных мероприятиях.

Кроме руководителя Польши, в самолете летели супруга Качиньского, последний президент Польши в изгнании Рышард Качоровский, президент Института национальной памяти Польши Януш Куртыка, епископ дивизии Войска Польского генерал Тадеуш Плоски, православный епископ польской армии и бригадный генерал Мирон Чодаковски и глава Национального банка Польши Славомир Скшипек.

Паводле папярэдніх зьвестак, праз вельмі дрэнную бачнасьць пілоту прапаноўвалі сесьці ў Менску ці Маскве, але было прынятае рашэньне ляцець зададзеным маршрутам...

Шчыра смуткую і выказваю глыбокія спачуваньні польскаму народы з прычыны вялікай трагедыі...

Тэгі:

Jan 11

Сэрца славутага святара спынілася на 85-м годзе жыцця


Калі з’явілася паведамленне пра смерць ксяндза Юзафа (Юозаса) Булькі, я адразу зразумеў, што напішацца не некралог.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 09

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар на Глыбоччыне (які стварыў вось гэтую прыгажосьць ) памёр сёньня ў Менску пасьля паўторнай апэрацыі на сэрца.
Славутаму ксяндзу ішоў 85-ы год, аднак памёр ён ня толькі ад старасьці -- ўвесь 2009 год некалькі ашавуркаў зь ліку маіх "калегаў" мэтанакіравана травілі ксяндза ў сваіх публікацыях.
Я веру, што час і лёс дасьць усяму сваю ацэнку. Што душа ксяндза Булькі, які столькі зрабіў для Беларусі, знойдзе спакой у найлепшым куточку Раю.
Ксёндз Булька ёсьць для мяне адзіным прыкладам таго, як асобна ўзяты чалавек можа стварыць у сёньняшняй Беларусі кавалачак сапраўднага Эдэму.
Яго ніхто не заменіць тут.
Шчыра смуткую і запальваю сьвечку ў сьветлую памяць ксяндза Юзаса Булькі.
Ламлю запаленую сьвечку тым, хто наблізіў ягоную сьмерць.

Пахаваньне Юзаса Булькі адбудзецца 11 студзеня ў Мосары. Пачатак імшы аб 11-й гадзіне.

Тэгі:

Oct 19

img_9879

Барыс Васільевіч памёр учора, на 84-м годзе жыцьця.
мы, журфакаўцы, запомнілі яго як мастадонта беларускай журналістыкі, дыназаўра, якога нам пашчасьціла прыспець.
мне заўжды здавалася, што сёньня няма такіх вось журналістаў-волатаў, а ёсьць журналісты-бегуны, якім вечна няма калі. Барыс Васільевіч ніколі нікуда не сьпяшаўся, разважліва адказваў на пытаньні, вучыў накс, студэнтаў.
а мы не хацелі вучыцца, бо думалі, што і так ужо ўсё ведаем.
так часта бывае -- з творамі і з людзьмі. чытай і глядзі зараз, а разумець будзеш пасьля.
я пасьпеў павучыцца ў Барыса Стральцова, але разуменьне кошту гэтых лекцый толькі пачынае прыходзіць.

Тэгі:

Aug 31

dima

яму было ўсяго 47 гадоў...

Тэгі:

Aug 31

Палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч коштам сваіх жыцьцяў адвялі самалёт СУ-27 ад жылых дамоў у часе авіяшоу ў Польшчы. У выніку катастрофы абое загінулі.

Вечная слава Героям Беларусі...
свечка

Тэгі:

Aug 27

sergei_mihalkov_b
Аўтар "Дзядзі Сьцёпы", гімнаў СССР і Расеі памёр у Маскве на 97-м годзе жыцьця.

Тэгі:

Aug 05

d188d0b0d182d0bed0bd

Уладзімер Шатон -- чалавек, які пераклаў "Песьню пра зубра" на беларускую, а вялікія ўрыўкі "Новай зямлі" -- на лацінскую, і шмат-шмат чаго яшчэ. Чалавек, які мог размаўляць на лацінскай мове, а агулам валодаў 16-ю мовамі сьвету. Ён выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе я вучыўся, а таксама ў Лінгвістычным унівэрсытэце.
Калі я паступіў у Ліцэй, то ўражаны быў словамі шаноўнага Лявона Баршчэўскага: "Шатон можа японскую мову выкладаць па-нямецку".
Мне не давялося вучыцца ва Ўладзімера Шатона, але я ганаруся ўжо тым, што бачыў яго.
Зямля пухам.

Тэгі:

Jun 26

jackson
29 жніўня каралю поп-музыкі і плястычных апэрацыяў споўніўся б 51 год.

+ цікавы камэнтар Максіма Кананенкі з інтэрнэт-выданьня "Взгляд"
Чытаць далей »

Тэгі: