it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 23


гэты здымак Кардынала мне пашчасьціла зрабіць 11 студзеня 2010 года ў Мосары, на разьвітаньні са сьветлай памяці ксяндзом Юзафам Булькам.

Сёньня, 23 ліпеня 2011 года ў менскай архікатэдры адбылося разьвітаньне з Кардыналам Казімірам Сьвёнтэкам.

Сьветлая памяць Вялікаму Кардыналу!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 21

UPD Дадалося месца і час пахаваньня ды разьвітаньня ў Менску.


Кардынал Казімір Сьвёнтэк быў беларускім Янам Паўлам ІІ. У Касьцёла ўсясьветнага і ў Касьцёла беларускага былі і будуць розныя лідары. Але, гэтак жа сама як ёсьць паэты добрыя, а ёсьць геніяльныя, -- так сама, мне здаецца, і тут.

Пасьля Яна Паўла ІІ любы наступнік глядзеўся б блякла, прайграваў. Пасьля Кардынала Казіміра Сьвёнтэка -- таксама.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 12


яшчэ раз шчыра спачуваю сваякам забітых і ўсім пацярпелым...
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 11

шчыра спачуваю ахвярам 11 красавіка і іх сваякам, а таксама пацярпелым.
аднойчы мы даведаемся праўду.

Тэгі:

Jan 09

год таму, 9 студзеня 2010 года памёр ксёндз-пралат Юзас Булька.

мне боязна цяпер ехаць у Мосар. я не ўяўляю Мосара без Булькі. гэта той выпадак, дзе ўсё, на вялікі жаль, трымалася на адным чалавеку.

год таму, калі ксёндз Булька памёр, я напісаў, што думаю пра акалічнасьці ягонай сьмерці. пачытаць гэта можна ТУТ. і, хоць пасьля гэтага допісу на мяне абрынулася цэлая хваля цкаваньня і бруду, я не адмаўляюся ад сваіх словаў і цяпер. і цяпер напісаў бы тое самае. можа, пару словаў зьмяніў бы.

іншыя матэрыялы пра ксяндза Бульку і Мосар можна пабачыць ТУТ, ТУТ і ТУТ

інфармацыю пра Мосар на сайце "Глобус Беларусі" можна паглядзець ТУТ

вечная вам памяць, ксёндзу-пралаце!..

Тэгі:

Nov 21

у аўтакатастрофе пад Маладэчнам загінуў прафэсар Іван Нікітчанка -- адзін з тых, хто ведаў і разумеў, што такое Чарнобыль. адзін з тых, каго асцерагаліся калхозьнікі, гатовыя сеяць у 30-кілямэтравай зоне. адзін з тых, хто арганізоўваў Чарнобыльскія Шляхі. вечная памяць!
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 22

фота Яраслава Сьцешыка

Паўлу Лойку было 52 гады. Гэта -- адзін зь лепшых нашых гісторыкаў, які напісаў выдатны падручнік, браў удзел у напісаньні многіх іншых падручнікаў і дапаможнікаў. Такім спосабам хутка застануцца толькі трашчанкі і нашчадкі абэцадарскага...
Спадар Павал выкладаў у мяне ў Ліцэі спецкурс па гісторыі, а ягоная жонка спадарыня Натальля -- гісторыю Беларусі і сусьвету.
Шчыра смуткую, шакаваны гэтай весткай...

Нэкралёг можна прачытаць ТУТ

Тэгі:

Oct 05


30 чэрвеня 2009 году, Маладэчна

Колькі насамрэч гадоў было Ганьне Рагель, ня ведаў ніхто, у тым ліку і яна сама. Але ўсе тры гады, што я езьдзіў да яе ў госьці, мне найменьш хацелася разьведаць гэта. Я люблю нацыянальныя міфы -- і дата нараджэньня "1889" у яе пашпарце была для мяне адным зь іх.
Кожны раз, калі я прыязджаў да яе з торцікам, то глядзеў у яе блакітныя вочы, якія бачылі ХХ стагодзьдзе ад пачатку да канца. Ад гэтых вачэй ішла вялікая цеплыня, вялікая мудрасьць. Я цаню і памятаю гэтыя сустрэчы.
Зямля пухам!..

P.S. Каму цікава, можна глянуць мой першы артыкул пра Ганну Паўлаўну (тады ёй было "ўсяго" 118), і апошні артыкул , які выйшаў на яе 120-годзьдзе. Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 29


Глорыя Сьцюарт пражыла роўна 100 гадоў -- яна нарадзілася 4 ліпеня 1910 году. мы шырока даведаліся пра яе з "Тытаніка" -- яна сыграла 100-гадовую састарэлую Ружу (які жарт лёсу -- і ў фільме яна памірае на 101 годзе жыцьця!!), насамрэч на той час ёй было 86. самае неверагоднае, што яна сапраўды нарадзілася за 2 гады да крушэньня "Тытаніку".
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 25

Майстра ня стала 25 ліпеня 1984 году.

Найлепшая памяць пра яго -- чытаць ды раіць іншым ягоныя творы. Бо тое, што напісаў Караткевіч, здольнае перакуліць сьвядомасьць і зрабіць беларуса беларусам.

Тэгі: