it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 01

Наш зямляк пражыў 96 гадоў.

Іцхак Езярніцкі (Шамір -- пазьней узятае прозьвішча) нарадзіўся ў Ружанах 15 кастрычніка 1915 году. Вучыўся ў гімназіі ў Беластоку, потым у Варшаўскім унівэрсытэты, у 1935 зьехаў у Палестыну.
Да 1948 году быў адным зь кіраўнікоў падпольнай тэрарыстычнай арганізацыі "Лехі", пазьней служыў у "Масадзе". У 1977 стаў старшынём Кнесету, пазьней -- міністрам замежных справаў, міністрам абароны. Двойчы быў прэм'ер-міністрам (кіраўніком) Ізраілю.

Тэгі:

Mar 04

што ж. цяпер мы нават фармальна прыкладна ў аднолькавым становішчы.
значыцца, і ў нас цырк працягваецца.

Тэгі:

Feb 09

на пахаваньні ляўрэаткі Нобэля Віславы Шымборскай у Кракаве былі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэм'ер-міністр Дональд Туск, міністр культуры Богдан Здраеўскі (пра яго колішні візыт у Менск можна пачытаць тут).
адразу прыгадалася чамусьці пахаваньне народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава ў чэрвені 2003 году. давялося быць сьведкам такой карціны. сын пісьменьніка, паводле волі бацькі, накрыў яго труну нацыянальным сьцягам. нечакана ў залю ўляцеў генерал Чаргінец і завапіў Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

польская ляўрэатка Нобелеўскай прэміі (1996).

Тэгі:

Jan 18

эскізны праект 2005 году. меркавалася, што экіпаж будзе стаяць так.

здымак з тэчкі "Эскізы", якую мне некалі перапісаў Уладзімер Жбанаў.

у мяне захаваліся гутаркі з Уладзімерам Жбанавым, выкладаю кавалак, каб вы пачулі голас гэтага чалавека. сёньня яго пахавалі ў Менску. яму было ўсяго 57 гадоў.
у гэтым аўдыё скульптар распавядае, як у яго крадуць ідэі і скульптуры.
запіс 2009 году.
Zhbanau_Labadzenka by user4951727

Тэгі:

Jan 16


Уладзімеру Жбанаву было ўсяго 57 гадоў.
я шмат разоў рабіў зь ім інтэрвію. гэта быў вясёлы, жартаўлівы чалавек, які вельмі любіў слухаць музыку -- у ягонай майстэрні былі сотні дыскаў!
ягоныя работы хтосьці ганіць, хтосьці любіць, але ведаюць усе. Дзяўчынка з парасонам, якую Жбанаў ляпіў са свае дачкі. Конь на Камароўцы, дзеля фігуры якога Жбанаў не адзін тыдзень праседзеў у Ратамцы. Гусь, якую Жбанаў набыў для скульптуры, а потым пашкадаваў пусьціць на суп -- і падараваў у менскі заапарк...
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19


узята з Радыё Свабода

Тэгі:

Dec 18

калі я бываю ў Чэхіі і трэба патлумачыць нешта пра Беларусь, я кажу "ду ю ноў Вацлаў Гавэл? зіс із грэйт фрэнд оф Беларусь!"

на чэхаў гэта робіць моцнае ўражаньне, бо Вацлаў Гавэл -- бясспрэчны маральны аўтарытэт. лідар нацыі, які ніколі не назваў бы сябе "усенароднаабраным".

зычу і нам некалі мець такога прэзідэнта. смуткую разам з чэхамі...

Тэгі:

Nov 19


яму было 72 гады.
выказваю спачуваньне сваякам і сябрам Валера Раеўскага, трупе Купалаўскага і ўсім тэатралам.

ён працаваў у Купалаўскім з 1967 года. з 1973 --галоўным рэжысёрам, з 1991 па 2009 -- мастацкім кіраўніком. з 2009 -- рэжысёрам-пастаноўшчыкам.

ніжэй -- біяграфія Валера Раеўскага з сайта Купалаўскага тэатра, а таксама відэа, дзе Валер Раеўскі разам з сынам сьпявае рэп.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 07

я зусім не цікаўлюся спортам, не сачу за падзеямі.

Руслан Салей быў адзіным беларускім хакеістам, якога я ведаў па імені і ў твар. сёньня ён загінуў у Расеі, дзе каманда "Лякаматыў" ляцела на савецкай рухлядзі ЯК-42.

разам з Русланам загінуў і іншы беларус Сяргей Астапчук.

шчыра смуткую разам з усімі заўзятарамі.

ніжэй -- біяграфіі спартоўцаў.

Чытаць далей »

Тэгі: