it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Ліп 03

rybak-u-miry

А вы даўно вудзілі рыбу зь відам на Мірскі замак?.. :)

Тэгі: ,

Чэр 18

Дэльфін
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/alexander-rybak-dolphin.mp3]

Пакінуты
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/alexander-rybak-abandoned.mp3]

Тэгі:

Чэр 12

Аляксандар Рыбак. Трынаццаць коней
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/08-alexander-rybak-13-horses.mp3]

Падзялюся сакрэтам, што мне перапісалі альбом Аляксандра Рыбака “Казкі”. Чакаю меркаваньняў — ці вывешваць яшчэ песьні?
front

Тэгі:

Чэр 02

Alexander Rybak – Kupalinka (Belarusian folk song)

Тэгі:

Тра 17

babulia_rybaka
Гэтую гутарку зрабіў мой калега з “Эўрарадыё” Даніла Стрыжак, у эфіры гутарка гучала 8 траўня.
Я падумаў — можа, не ўсе з вас яе чулі? То выкладаю аўдыё. Бабуля вельмі мілая, гаворыць цікавыя і сьмешныя рэчы. У канцы я рагатаў да сьлёз!..
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/babulia-rybaka.mp3]

Тэгі:

Тра 16

Беларусь (Нарвежская вобласьць, райцэнтар Осла) перамагла на Эўрабачаньні!!!!!!!!!!!!

Віншую беларуса Аляксандра Рыбака!!

Саша, зь цябе 2600 — я дзьве эсэмэскі адправіў :)

Аляксандар Рыбак. “Казка”

[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/norway-alexander-rybak-fairytale.mp3]

d0b1d0bbd0bed0b3

Тэгі:

Тра 16

Беларусь паставіла маскалям 8, а Нарвегіі 12!!!!!!!!!!!!!!!

Тэгі:

Тра 16

Стараючыся не адставаць ад усяго прагрэсыўнага насельніцтва Беларусі, сачу за “Эўрабачаньнем”.

З гэтай прычыны маю некалькі рэфлексыяў.

elfimov_golyilavon_volski_web

1. Пётар Ялфімаў, паводле маіх падлікаў, — гарачы фанат Лявона Вольскага! Гэта ўдалося вылічыць мэтадам супастаўленьня выказваньняў першага і песень другога. Адразу пасьля правалу на “Эўрабачаньні” Ялфімаў паведаміў журналістам: “Сьпяваў я ахуіцельна. Так і напішыце!”

Цяпер зьвернемся да песьні Лявона Вольскага “Эўравізія”:

…А я сьпяваю так афігіцельна,

Што я паеду на “Эўравізію”

Перамагу я ўсіх, перамагу я іх, перамагу…

Вось гэты самы ўрывак зь песьні
[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/volski-euravizija-uryvak.mp3]

Толькі Пеця, відаць, не такі шляхетны, як Лявон Артуравіч :)

Для тых, хто ня чуў, выкладаю поўны варыянт

[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/volski-euravizija.mp3]

2. Аляксандар Рыбак — беларус, які зараз выступае на “Эўрабачаньні” ад Нарвэгіі, дзе жыве з бацькамі ўжо 17 гадоў.

41094887_1237203225_alexander_rybak

Ягоная бабуля ў інтэрвію “Камсамолцы” сказала вельмі мілую рэч:

“- Когда Саша заинтересовался музыкой?

- Еще в младенчестве. Когда по вечерам показывали «Калыханку» («Баю-бай, баю-бай, вачаняты закрывай…»), Саша, где бы он ни находился, ползком устремлялся к телевизору. Ему так нравилась эта мелодия, что он, не отрывая глаз, смотрел на экран и в такт музыке качался на четвереньках. Как только песня заканчивалась, он разворачивался и полз обратно…”

Дык вось, маецца на ўвазе менавіта “Калыханка” на словы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка, якая гучала па БТ 25 гадоў, і якую ня так даўно замянілі на нейкае новае гаўно ў выкананьні Ліца Беларусі, якое гатовае заткнуць сабой любую дзірку.

Паводле маіх падлікаў, у наступным годзе мы пашлем на конкурс менавіта Ліцо. Абсірацца дык абсірацца!..

А пакуль слухаем песьню “Fairytale” Аляксандра Рыбака і жадаем яму перамагчы сёньня!

[audio: http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/05/norway-alexander-rybak-fairytale.mp3]

Фінал “Эўрабачаньня”, дзе будзе выступаць Аляксандар Рыбак, глядзім па БТ сёньня, 16 траўня ў 21:50

Тэгі:

Тра 15

шчыра віншую беларуса Аляксандра Рыбака, які прадстаўляе Нарвэгію, з выхадам у фінал “Эўрабачаньня”! файная песьня, файны нумар — веру ў ягоны посьпех!..
rybak_708451i

Тэгі: