it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 23

Jan Paval II

фота: przelom.pl

 

Тэгі:

Feb 07

Татьяна Матвеева / фото: Игорь Матвеев, TUT.BY

Віцебская дыяцэзія, якая практычна год жыла без біскупа, нарэшце зноў займела духоўнага кіраўніка. Ім стаў 41-гадовы ўраджэнец Браслаўскага раёна Алег Буткевіч, які раней быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Абрад ягонага пасвячэння ў біскупы адбыўся 18 студзеня ў касцёле Езуса Міласэрнага. Праз тры тыдні пасля гэтай падзеі TUT.BY адправіўся на інтэрв'ю да новага каталіцкага пастыра. Прапаноўваем гэтую гутарку ўвазе нашых чытачоў.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

"Параўнанне з папам Францішкам – перабольшанае"

- Вядомы публіцыст і багаслоў Пётр Рудкоўскі параўнаў біскупа Алега Буткевіча з папам Францішкам. Ваша Эксцэленцыя, што вы думаеце пра гэтае параўнанне? І як ставіцеся да асобы папы Францішка і яго рэформаў у Касцёле? 

- Самому чалавеку цяжка быць суддзёй ва ўласнай справе. Але гэта параўнанне, мякка кажучы, перабольшанае.

Што тычыцца асобы папы Францішка, то гэта той чалавек, якога Бог даў, каб выправіць пэўную сітуацыю ў Касцёле і нават у свеце. І гэта знак Божай апекі над чалавецтвам. Калі казаць пра рэформы, якія праводзіць Святы айцец, мне прыгадваецца евангельская сцэна, калі Езус ачысціў ерусалімскую святыню, сплёўшы біч з вяроўкі. Папа Францішак гэта чыніць хутчэй уласным прыкладам. І, напэўна, сёння гэта наймацнейшы сродак. Святы айцец з'яўляецца наступнікам папы Яна Паўла ІІ і папы Бенедыкта XVI, але, магчыма, дзейнічае больш радыкальным чынам. Нездарма ён абраў імя ў гонар святога Францішка, які ў свой час зрабіў пэўную рэвалюцыю ў Касцёле менавіта сваім радыкальным стаўленнем да таго, чаму навучаў Езус Хрыстус. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

IMG_9985
пабачыў у адным зь беларускіх касьцёлаў ))
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 06


Пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне цяпер можна даведацца і дзякуючы новаму праекту Тэлерадыёкампаніі «Гродна» і відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі — тэлеперадачы «Сімвал веры». Выходзіць яна раз на два тыдні па аўторках на тэлеканале «Беларусь-2».

Аўтар відэа: Відэастудыя Гродзенскай дыяцэзіі

Тэгі: ,

Dec 31

вытрымка з закону "Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях" (арыгінал ТУТ)

Статья 13. Религиозные организации в Республике Беларусь

Религиозными организациями в Республике Беларусь признаются добровольные объединения граждан Республики Беларусь (религиозные общины) или религиозных общин (религиозные объединения), объединившихся на основе общности их интересов для удовлетворения религиозных потребностей, а также монастыри и монашеские общины, религиозные братства и сестричества, религиозные миссии, духовные учебные заведения.
Религиозные организации имеют следующие признаки:
вероисповедание;
разработанная культовая практика;
проведение богослужений;
религиозное просвещение и воспитание своих последователей.
Руководителем религиозной организации может быть только гражданин Республики Беларусь.

Тэгі:

Dec 03

Вельмі рады за кс. Лазара і за ўвесь наш Касьцёл!

Божая ласка перамагае!

Радыё Свабода

«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрыманьня ксяндза Ўладзіслава Лазара ў сьледчым ізалятары КДБ», — гаворыцца ў паведамленьні сайту catholic.by

 Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)
Уладзіслаў Лазар (Уладзімер Лазар паводле пашпарту)

«Было прынятае рашэньне, што падчас сьледзтва, якое яшчэ працягваецца, сьвятар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэньня і дзеяньня, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленьні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са сьледчага ізалятара КДБ», — паведамляе сайт Рыма-Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар утрымліваўся ў СІЗА КДБ зь сярэдзіны ліпеня. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.Сястра ксяндза Лазара Яніна пацьвердзіла ягонае вызваленьне.
Тэгі:

Sep 11

перадрук адсюль
Анна завагітніла від чоловіка, який зажадав, щоб вона зробила аборт, а потім пішов від неї. Вона не дозволила вбити свою ненароджену дитину. За повідомленнями газети «Corriere della Sera», Анна написала листа Папі Римському і отримала телефонний дзвінок із Ватикану. «Я буду хрестити твою дитину», - сказав Папа Франциск Анні, яка тепер хоче стати прикладом для всіх жінок.

«Папа Римський Франциск хоче хрестити мою дитину!» - з радістю заявила 35-річна Анна. Жінка написала Святішому Отцю листа і в ньому розповіла про свою сумну історію.

Анну покинув батько її дитини, коли вона завагітніла. У цього чоловіка, як з'ясувалося пізніше, є своя сім'я, дружина і дитина. Перед тим як покинути Анну, він зажадав від неї зробити аборт: «Або я, або дитина».

У відчаї вона написала листа Папі Римському. Звичайно, вона не очікувала, що їй дадуть відповідь. Але в ній росла впевненість не робити аборт, а народити своє дитя.

Минулого четверга, близько 16.00, в Анни задзвонив телефон. «Я побачила номер стаціонарної мережі міста Рима», - розповіла жінка газеті «Corriere della Sera» пізніше.

«Номер був мені незнайомий, але я все ж відповіла на дзвінок і тут же оніміла. Спочатку я подумала, що це жарт. Але пізніше Папа Римський почав посилатися на мого листа. Про цей лист знали тільки мої батьки і моя найкраща подруга. Святіший Отець сказав мені, що прочитав мого листа і що ми, християни, не повинні втрачати надію. Коли я йому повідомила, що хочу хрестити мою дитину, але не знаю, чи можливо це, якщо я мати-одиночка і до того ж розлучена, він мені відповів, що якщо у мене немає ще духовного отця, який міг би хрестити дитину, тоді він сам міг би здійснити Таїнство Хрещення».

Анна впевнена: якщо в неї народиться хлопчик, його назвуть Франциск, «як Папу Римського».

«Він зробив мене щасливою і дав мені сил. І я розповідаю свою історію, тому що хочу, щоб вона стала прикладом для багатьох жінок, які віддалилися від Церкви тільки тому, що зустріли не того чоловіка і розлучилися, або які познайомилися з чоловіками, не гідними стати батьками», - зазначила Анна.

За матеріалами Katholisches.info

Тэгі:

Sep 10

перадрук з http://katolik-gomel.by

malitva

Х ст. Княгіня Вольга (у хросце Алена; ? - 969) прымае хрост. У 959 г. Вольга, ужо будучы хрысціянкаю, магчыма, лацінскага абраду, звярнулася з просьбаю да германскага караля Атона І высвяціць для яе народу біскупа і святароў. Кароль падпарадкаваў землі палабскіх славянаў уладзе біскупа Адальдага.

Першы памянёны ў летапісах полацкі князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда былі хрысціянамі. Рагнеда пастрыглася ў манаства, прыняўшы імя Анастасіі, і заснавала непадалёку каля Заслаўя жаночы кляштар.

Канец Х - пачатак ХІ ст. Св. Бруна Баніфацый разам з св. Адальбертам-Войцехам прапаведваў паганцам і быў забіты імі ў 1009 г. «на сумежжы Літвы і Русі», г.зн. недзе на захадзе ці паўднёвым захадзе Беларусі. Цела святога пасля ягонай смерці было пахавана «рускім каралём» і над ім паставілі храм.

Паміж 1008 і 1013 гг. Князь Святаполк ажаніўся з дачкою польскага князя (будучага караля) Баляслава Храбрага. Пры біскупе Райнберну ў Тураве было створана біскупства.

1186 г. Заснавана Лівонскае (Рыжскае) біскупства, якое моцна паўплывала на рэлігійную сітуацыю і на суседніх беларускіх землях. Першым біскупам часткі беларускіх і літоўскіх земляў быў прызначаны Хрысціян, катэдра якога, відаць, таксама размяшчалася ў Наваградку. Апостальская Сталіца выдала прывілей на падпарадкаванне новастворанага біскупства непасрэдна папу. Такім чынам, яно атрымала правы арцыбіскупства.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 18

перадрук адсюль

5 ліпеня 2013 г. у Апостальскай Сталіцы была абнародавана першая энцыкліка Святога Айца Францішка «Lumen fidei» («Святло веры»).

 Прапануем Вам яе пераклад на беларускую, які здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
78a38d90a5f5af5857b8e93fa4dd5a84_XL

ЭНЦЫКЛІКА

LUMEN FIDEI

СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА

 

ДА БІСКУПАЎ, ПРЭЗБІТЭРАЎ І ДЫЯКАНАЎ,
ДА КАНСЭКРАВАНЫХ АСОБАЎ
І ДА ЎСІХ СВЕЦКІХ ВЕРНІКАЎ
ПРА ВЕРУ

(пераклад Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла
Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі)

 

 

 

1. СВЯТЛО ВЕРЫ (Lumen fidei): гэтым выразам традыцыя Касцёла назвала вялікі дар, які прынёс Езус і які вось так прадстаўлены ў Евангеллі паводле св. Яна: «Я, святло, прыйшоў на свет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры» (12, 46). Св. Павел таксама кажа тымі самымі словамі: «Таму што Бог, які загадаў: “Няхай з цемры заззяе святло”, засвяціў у нашых сэрцах» (2 Кар 4, 6). У язычніцкім свеце, які прагнуў святла, развіўся культ бога Сонца, Sol invictus, якога заклікалі на світанні. Хоць сонца ўзыходзіла штодзённа, было вядома, што яно не можа сваім святлом ахапіць усю экзістэнцыю чалавека. Сонца не асвятляе ўсёй рэчаіснасці; яго промень не можа пранікнуць у змрок смерці, дзе вока чалавека закрываецца на яго святло. Св. Юстын Мучанік сцвярджае: «Ніхто ніколі не сустрэў нікога гатовага памерці за сваю веру ў сонца»1. Хрысціяне, разумеючы, які вялікі гарызонт адкрывае перад імі вера, называлі Хрыста сапраўдным сонцам, «промні якога даюць жыццё»2. Марце, якая аплаквала смерць брата Лазара, Езус кажа: «Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую?» (Ян 11, 40). Хто верыць – бачыць; бачыць дзякуючы святлу, якое асвятляе ўвесь шлях, бо прыходзіць яно да нас ад уваскрослага Хрыста, ранішняй зоркі, якая ніколі не заходзіць.

 

Ілюзорнае святло?

2. Аднак, калі гаворым пра святло веры, можам сустрэцца з пярэчаннем нашых сучаснікаў. У эпоху новай гісторыі лічылася, што гэтае святло магло задаволіць старажытнае грамадства, але яно непатрэбна ў новыя часы, калі чалавек пасталеў, стаў ганарыцца сваім розумам і жадае па-новаму даследаваць будучыню. Таму вера стала ўяўляцца як ілюзорнае святло, якое перашкаджае чалавеку з адвагай здабываць веды. Малады Ніцшэ заахвочваў сваю сястру Альжбету, каб яна рызыкнула і пайшла «новымі дарогамі […] у няўпэўненасці самастойнага крочання наперад». І дадаваў: «У гэтым пункце разыходзяцца шляхі чалавецтва: калі хочаш дасягнуць спакою душы і шчасця, то вер, а калі хочаш быць вучнем праўды, тады даследуй»3. Быццам бы вера перашкаджае пошуку. Зыходзячы з гэтага, Ніцшэ будзе крытыкаваць хрысціянства за тое, што яно звузіла абсяг чалавечай экзістэнцыі, пазбаўляючы жыццё навізны і прыгоды, што вера нібы ілюзія святла, якая ўскладняе нам, свабодным людзям, шлях да будучыні.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 09

Алена МАЛОЧКА, Народная Воля

25 пытанняў ксяндзу-пробашчу, які ездзіць на веласіпедзе, ходзіць пешшу ў пілігрымку 100 кіламетраў і лічыць аздараўленчае галаданне — чысты пост — тэстам на атэстат духоўнай сталасці
Чырвоны касцёл у Мінску — Касцёл Св. Сымона і Алены — заўсёды быў месцам знакавым, і задоўга да таго, як вернікі вярнулі яго ва ўлонне хрысціянскай царквы. Трагічная прадгісторыя стварэння — у памяць аб маленькіх дзецях; месца размяшчэння — самая цэнтральная з усіх плошчаў сталіцы; ну і, вядома, яго архітэктурныя вартасці — строгасць і элегантнасць адначасова. Вядома, настаяцелем такога касцёла не мог быць чалавек пасрэдны.
Але яго настаяцель — ксёндз-магістр Уладзіслаў ЗАВАЛЬНЮК — не проста таленавіты святар, які ўмее асвятліць душу хрысціянскім словам. Ён яшчэ і сапраўдны асветнік, бачная фігура ў сучасным грамадскім жыцці. За чалавека пан ксёндз змагаецца ўсімі даступнымі сродкамі: з амбона храма, выступаючы на радыё, а таксама сваімі таленавітымі кнігамі. Яго двухтомнік пра здаровы лад жыцця — “Не адзіным хлебам” — вытрымаў чатыры выданні! Галоўная думка працы: людзі, не забівайце сябе “чревоугодием”. Будзьце шчаслівымі — імкніцеся да ўстрымання ў ежы. Вось-вось выйдзе з друкарні новая кніга “Другое прышэсце посту”. Ксёндз Завальнюк актыўны прапаведнік аздараўленчага галадання, аздараўленчай тэрапіі. І паверце, яго дар пераканання нават у гэтым пытанні настолькі моцны, што можа ўскалыхнуць самога лянівага і прапашчага.

1. — Спадар ксёндз, вашы кнігі пра аздараўленчы пост, пра лячэбнае галаданне вельмі папулярныя. Ды і напісаны яны таленавіта, я нават сказала б, з запалам. А вось ці ёсць у вас апаненты, навуковыя праціўнікі вашай ідэі?
— Пэўна! Апаненты ёсць. Бачыце, у чым справа. Свяцілы медыцыны дзесяцігоддзямі ідуць па сваёй прафесійнай дарозе навуковай медыцыны і ўсё. А тут раптам — такі круты паварот: пост, галаданне. З-за няведання медыцынскі бок гаворыць, што арганізм у час галадання сам сябе есць. Калі давесці галаданне да 90 дзён, так і будзе. Але некалькі (3—5—7 або 14 дзён) яно нікому не пашкодзіць. Хрыстос 40 дзён і начэй пасціўся ў пустыні. Так што практыкаваць некалькі дзён і пад наглядам лекара-спецыяліста — толькі для здароўя, аздараўлення і ачышчэння.

2. — І для чаго, па-вашаму, па-
трэбны арганізму такі стрэс, узрушэнне?
— Наш страўнік — другі пасля сэрца жыццёвы матор. Яго трэба ачышчаць. Даўно ўжо не ямо для здароўя, а выштурхоўваем з арганізма папярэднюю ежу багатай порцыяй новай ежы. І так штодня. Арганізм вымушаны прымаць і пераварваць усё тое, што мы ў яго штурхаем. Неабходнасці ў залішняй энергіі для арганізма няма, вось ён і складае нам нерастрачаныя запасы ў тлушчавыя пазухі. Стварае засекі, дрэнныя засекі і гнёзды для розных хвароб. А аздараўленчы голад здабывае з глыбінь арганізма атрутныя паклады і абнаўляе яго з ног да галавы. Усім нам трэба есці ў два разы меней ад той колькасці, якую спажываем штодзённа.

3. — Доўгія перыяды галадання патрабуюць ад чалавека перакананасці, веры. Так яго не вытрымаць, праўда?
— Так. Без пераканання не будзе карысці, добрага выніку. Мы ў нашым жыцці заўсёды жывём па звычцы: “як усе”. Заўсёды так было і для чаго нешта змяняць? Мы выкарыстоўваем дух у целе ў большасці для свайго фізічнага, матэрыяльнага жыцця і ўцех, спорту і дзеянняў. Але ж можна атрымаць яшчэ больш, можна падняцца духоўна. Аздараўленчы чысты пост дастае, высмоктвае з арганізма ўсе яды, бруд і нават дрэнныя звычкі! І тады арганізм сам імкнецца да вышыняў духу, вызваляецца ад хвароб і дрэнных звычак. У чалавека нараджаецца радаснае жаданне жыць і тварыць. Менавіта ад перапоўненасці арганізма людзі стогнуць, не маюць настрою, у іх апатыя да жыцця, церпяць і хварэюць. “Ні адзін жывы арганізм не можа жыць у створаных ім самім адходах”, — сцвярджае прафесар, доктар медыцыны В. Вернадскі.

4. — Але самастойна ў першы чысты пост увайсці цяжка. Ды і небяспечна. Як быць?
— Трэба адкрываць стацыянары. Не абавязкова будаваць новыя клінікі, але аддзяленні ў некаторых клініках, курортных цэнтрах на тры, пяць палат. Трэба з розумам уваходзіць у пост 5 дзён і выходзіць з яго столькі ж. Чаму і кажу, што лепей, каб пры клініках былі палаты і праводзілася такая аздараўленча-ачышчальная практыка. І ведаеце, я сам бы пайшоў, каб пад наглядам лекара правесці курс аздараўленчага ачышчэння і праверыць стан свайго здароўя.

5. — Вы з кім-небудзь ведзяце перамовы?
— З Міністэрствам аховы здароўя. Гэта не так проста. Але ў Расіі, напрыклад, у самой Маскве, Санкт-Пецярбургу, Цюмені, на Байкале курорт “Горячинск”, у іншых краінах ёсць такія стацыянары, і не па адным. Працуюць нават цэлыя клінікі. Дома як праводзіць? Што купілі па дарозе, ідучы дамоў, тое і ядзім. А ў клініцы ўсё скампанавана і разлічана: харчаванне, сокі, уваход і выхад з мнагадзённага чыстага посту. З разумнай вытрымкай. А дома людзі нават не ведаюць, як правільна правесці поўнае ачышчэнне страўніка, як уваходзіць у чысты пост і як з яго выходзіць, бываюць зрывы. Але нават за тыдзень галадання —чыстага посту — чалавек проста мяняецца, незямная лёгкасць і пастаянны аптымістычны настрой. Вочы іскрацца, арганізм ачышчаецца. Дзякуючы аздараўленчаму чыстаму посту ў чалавека з’яўляюцца ясныя розум і памяць, тонкая адчувальнасць, вялікае жаданне жыць, працаваць і тварыць. “Лячэннем ужо хворых людзей нельга выратаваць чалавецтва ад пагібелі”, — гаворыць прафесар, доктар медыцыны Н.І.Арынчын.

6. — Прабачце за недалікатнае пытанне, але вы самі ведзяце такое аскетычнае жыццё?
— Разумееце, гэта так лёгка і так добра! Кожны дзень да 12 гадзін я ніколі нічога не ем, прымаю толькі чыстую ваду — і гэта ўжо гадамі. Атрымліваецца, што на працягу тыдня набягае два дні чыстага посту. Гэта велічная разгрузка і аздараўленчае ачышчэнне для ўсяго арганізма. У медыцыне гэта называецца разгрузачна-дыетычная прафілактыка (РДП). Некалькі разоў у годзе іду на аздараўленчы пост. На Вялікі пост я першыя і апошнія два тыдні толькі на вадзе. Чысты пост — гэта тэст, зададзены самому сабе на атэстат духоўнай сталасці. Не ў пераяданні і сытасці здароўе і мяжа шчасця, а ва ўстрыманні ад пераядання і чысціні арганізма. Чысты пост цяжка паддаецца не фізічнаму целу, а нашай псіхалогіі, нашым стэрэатыпам і звычкам. Для самога арганізма — гэта скарбніца магчымасцей аднаўлення сіл. Усе, хто практыкуе гэта, пішуць мне свае падзякі.

7. — Цікава, вы давяраеце вітамінам з аптэкі?
— Хімічным вітамінам — не. Толькі свежавыціснутым сокам, салатам, агародніне і садавіне.

8. — Вы п’яце каву?
— Не адракаюся, але гэта не хобі, як зараз ёсць у многіх.

9. — Скажыце, якому віну аддае перавагу Чырвоны касцёл для сваіх рэлігійных рытуалаў?
— Натуральнаму сухому беламу віну. Малдаўскаму ці грузінскаму. А ўжо якога гатунку вінаград для службы, для Святой Літургіі не мае значэння. Выдаткоўваем 10—20 бутэлек на 3—4 месяцы.

10. — Памятаеце, вы аб’яўлялі галадоўку перад пракатам фільма “Код да Вінчы”? Прэса, як заўсёды, скажа “А” і не скажа “Б”. Была рэакцыя, вынік?
— Канешне! Я ездзіў у Маскву на тэлемост — ад Уладзівастока да Прагі. Паўзнімалася мноства народу на абарону хрысціянскіх каштоўнасцей. І Праваслаўная Царква стала ў абарону. Мы былі аднадумцамі. Таму што гэты фільм — прыніжэнне Збавіцеля Ісуса Хрыста і ўсяго хрысціянства ва ўсім свеце.

11. — Але галаданне для вас — звычайная справа, нават радасць. У чым жа быў яго пратэстны сэнс?
— Я аб’явіў пост. Але людзі вашай прафесіі назвалі гэта галадоўкай. Пост — гэта інструмент ачышчэння, вяртання чалавека да Бога. А той фільм — спроба адарваць чалавека ад Яго.

12. — Як вы думаеце, што такое лёс чалавека?
— Гэта яго памкненні. Мэты, якія ён ставіць перад сабой.

13. — Хто ў вашым лёсе мацней за другіх на вас уплываў? Вы ж у юнацтве хацелі быць лётчыкам...
— Хацеў... І часам нават лётаю пад Мінскам на дэльтаплане. А ўплыў... Гэта не ад чалавека ідзе — пакліканне. Гэта з’яўляецца ўнутры, разумееце. Я пытаўся ў сваіх калег — і ў праваслаўных, мы ж сябруем — якія былі раней на годных працах: урачы, настаўнікі, дырыжоры, артысты. У тым асяроддзі, здаецца, ніхто не мог на іх паўплываць, святар па пятах не хадзіў. Але яны таксама казалі, што ўзнікае пачуццё — не маё і кропка. І раптам усё кідаеш і ідзеш у семінарыю. Хоць, разумееце, жыццё — яно сэнсорнае. У адным месцы ўражанне, у іншым — адкрыццё... На пустаце нічога не расце.
— Я б сказала, што небу вы не змянілі. Вы хацелі быць да яго бліжэй, вы ажыццявілі сваё жаданне.
— Дзякуй, прыгожа.

14. — Скажыце, ксёндз Уладзіслаў, у вас ёсць дарагі ўспамін з дзяцінства, юнацтва?
— Пэўна... І не адзін. Самае першае, калі скончыў школу. Маці так казала: “Калі сярэднюю школу закончыш,  куды хочаш едзь”. Бо я хацеў адразу пасля 8-га класа ў лётнае паступаць... І вось — старт! Для мяне гэта была вялікая падзея. Потым — пакліканне. Божы дар, разумееце... Я пачынаю разумець, што мяне хвалюе зусім іншае. І пайшлі ў жыцці перамены. Яшчэ ноч перад рукапалажэннем — вельмі дарагі ўспамін.

15. — Успомніце, вы зведалі страх, калі вас па сутнасці саслалі ў Казахстан за вашу рэлігійную дзейнасць у гады СССР?
— Так... Я шмат чаго не разумеў. КДБ — машына, але яна не бачна... Я вам скажу такую справу. Я быў вельмі здзіўлены, калі два гады таму быў у Малдове, дзе таксама некалі служыў, і мне паказалі, якой таўшчыні на мяне ёсць у архіве папка, якая дзяржаўная перапіска з Масквой была ў Кішынёва з нагоды маёй персоны. Адкрыццё! Але ў Казахстане я больш людзей ахрысціў, як за восем гадоў служэння ў Малдове! Святароў не было, а, відаць, Богу было трэба. Людзі вымалілі. Кнігу можна напісаць.
— Чаму б і не? Цікава было б.
— Пакрыху штосьці робіцца.

16. — Я чытала, што аднойчы вы адмовіліся ехаць на вучобу ў Рым. З чым гэта было звязана?
— Якраз ішла перабудова, касцёлы адкрываліся. А святароў няма. Пакінуць тут усё і паехаць на чатыры гады ў Рым? Я бачыў, што трэба было быць з людзьмі. А вось вы, пэўна, не ведаеце, што ў свой час я хацеў вучыцца ў Загорску ў Маскве, у праваслаўнай акадэміі?

17. — Вы былі ксяндзом і хацелі вучыцца ў праваслаўнай вышэйшай установе?!
— Так. Я служыў тады ў Глыбокім і звярнуўся з просьбай да нашага кардынала ў Рызе Юліяна Вайводса. І атрымаў дазвол. І ад мітрапаліта Філарэта таксама дазвол атрымаў. Мною кіравалі пазнавальныя мэты. Аднак маё прашэнне ў Загорску не прынялі.
— Не захацелі спакушаць лёс — ствараць прэцэдэнт? Сцяна, якая падзяляе рэлігіі, на шчасце, не дастае да нябёсаў.
— Напэўна, была б немалая карысць абодвум бакам. Але — адмова. Тады я падаўся ў Варшаўскую акадэмію тэалогіі.

18. — Чаго вы баіцеся па-сапраўднаму, паважаны ксёндз?
— Найбольш небяспечна, калі чалавек ідзе ўразрэз са сваім сумленнем. Наколькі магчыма, заўсёды трэба быць самім сабою. І як святару, і як чалавеку. Эталон — хрысціянскасць. Бог і Біблія.

19. — Што больш за ўсё вы цэніце ў людзях? Акрамя веры, вядома...
— І веры можна здрадзіць. І сумленне прапіць...Таму больш за ўсё я цаню пастаянства і адказнасць. Тое, чаго вельмі не хапае ў супольнасці на ўсіх узроўнях. Ёсць такі прыклад прыгожы. Мастак высока на вежы на храме заканчвае мініяцюрную працу. Яму кажуць, што, маўляў, ты там марудзішь, ніхто ж яе не ўбачыць. “Бог убачыць”, — адказаў мастак.

20. — Як вы думаеце, чаму людзі так любяць уладу? Сябе ва ўладзе?
— Бо ўлада гэта яшчэ і грошы. А за імі — слава. Так і круціцца. Але калі ў чалавека ёсць аснова духоўная, ён нямала робіць для бацькаўшчыны і ва ўладзе, і з грашыма. Вось як мецэнат Эдвард Вайніловіч, які пабудаваў гэты храм. У знак памяці пра сваіх дзяцей. Здаецца, што была ў яго некаторая зацікаўленасць. Але ён мог пабудаваць каплічку на Копыльшчыне. Не, зрабіў годны храм у Мінску, вышукваў яго праект па Еўропе. Ён быў багатым і меў уладу — быў тройчы абраны дэпутатам ў царскую думу, заходзіў на размовы з самім царом. Сталыпін прапанаваў яму пасаду міністра сельскай гаспадаркі на ўсёй расійскай прасторы, ад Уладзівастока да Варшавы. Такія б якасці нашым прадстаўнікам дэпутацкага корпуса! Але дзякуй Богу, што хоць на вялікія святы мы бачым іх у храмах.

21. — Што адказаў гарвыканкам на вашу просьбу перайменаваць вуліцу Берсана ў вуліцу Вайніловіча?
— Адказалі — немагчыма. Ну, зразумела... Але вельмі шкада. Зрэшты, Вайніловіч ужо і так знакавая гістарычная фігура. Гэты храм — Чырвоны касцёл — даўно пайшоў у народ. Распачынаючы ад цукерак, шакаладу, каўбасы, марожанага, гарэлкі — дзе толькі няма эмблемы касцёла! Але пасля адказу мы праявілі ініцыятыву і далі імя Вайніловіча ўваходу ў наш касцёл — які з двара. Цэнтральны — гэта Савецкая, 15. А з двара — уваход Вайніловіча.

22. — Я чытала, што зараз вы хацелі б паставіць на тэрыторыі касцёла помнік Папу Іаану Паўлу II. А на гэта вы атрымалі дазвол?
— У нас з гарадскімі ўладамі адбылася такая размова. Прынамсі, можна будзе паставіць помнік, як толькі завершыцца ўсё добраўпарадкаванне двара, увесь рамонт у комплексе. А тут трэба вялікія грошы. Жывём надзеяй. Аб’ект патрабуе капітальнага рамонту і ўвагі. Мой галоўны зварот да мэрыі — каб каля франтона касцёла, там, дзе мур, зрабіць сходы. Проста па ўсім перыметры, каб адкрыць касцёл на плошчу. У нас ужо зроблены і зацверджаны макет.

23. — Вас не раздражняюць турысты ў Чырвоным касцёле?
— Ніколі! Людзі радуюць. У касцёле працуюць два дзяржаўныя тэатры — “Зніч”  і “Анёл”. На дзень бывае па 2—3 спектаклі. Дзеці, дарослыя — шум-гам, як у школе. Мы ладзім таксама мастацкія выставы, духоўныя канцэрты арганнай музыкі. Я лічу: праз культуру — у духоўнасць. І наадварот. Няма сапраўднай духоўнасці, веры без культуры. І сапраўднай культуры без духоўнасці.

24. — Касцёлу часта дораць падарункі — напрыклад, каштоўныя творы мастацтва. Мабыць, вы самі іх збіраеце?
— Усе падарункі касцёла захоўваюцца ў запасніках, але не ў храме. У храме ёсць толькі тое, што павінна быць, — і не больш. А асабіста я не збіраю творы, хоць і маю некалькі ў маёй кватэры. Я часта бываю на выставах, у мастацкіх крамах, радуюся, калі бачу талент, але спецыяльна купляць — гэта не. Праўда, калі трэба зрабіць падарунак, купляю мастацкі твор ці кнігу. Я, ведаеце, крыху нашуся з кніжкамі... Люблю дарыць беларускія сувеніры ручной работы. Каб з сэнсам.

25. — Чым вы, паважаны святар, дазвольце пацікавіцца, займаецеся ў гадзіны адпачынку?
— Пішу кнігі. На веласіпедзе езджу. У пілігрымку ў Будслаў з людзьмі хаджу пехатой. Пяць дзён, 127 кіламетраў, на адной вадзе. Ідзём па прыродзе, па сцяжынках... П’ём калодзежную ваду. Абсалютна ўлегцы. Усе здзіўлены — здароўе нават у старых ідзе на плюс.

Дасье «Народнай Волі»
Пробашч Уладзіслаў Завальнюк — магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук, пісьменнік, паэт паходзіць з сялянскай каталіцкай сям’і. У 1974 г. скончыў Рыжскую вышэйшую духоўную каталіцкую семінарыю і пасвячоны ў святары. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Кішынёве. На пачатку 1979 г. за “рэлігійную прапаганду” быў арыштаваны і пазбаўлены магчымасці адпраўляць набажэнствы. Выехаў у Казахстан. Быў абмежаваны савецкімі адміністрацыйнымі ўладамі ў выкананні святарскіх абавязкаў. У лістападзе—снежні 1980 года прымусова змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў г.Даўгаўпілсе.
У 1984 годзе пераведзены ў Беларусь. Працаваў у Глыбокім і ў вёсцы Мосар. Пасля 1988 г. служыў вікарыем у Мінскім Кальварыйскім касцёле. З 1989 года разам з вернікамі змагаўся за вяртанне беларускіх каталіцкіх святынь у Мінску — Касцёла Святых Сымона і Алены, Кафедральнага касцёла, Святога Роха. Аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах і іншых месцах.

Тэгі: ,