
Калядны канцэрт HandmadE
Выступ адбудзецца 4 студзеня (панядзелак) а 19.00 ў новай вялікай рок-кавярні “Вясёлы Роджэр”, што на Талбухіна,4 (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
На жаль не ўсе ахвотныя змаглі патрапіць на канцэрт 30 снежня ў клуб “Цвік”, што на вуліцы Гікалы, 5. Месца аказалася мажорным, і калі наведвальнікаў набілася зашмат, людзей пускаць перасталі.
Цяперака канцэрт арганізоўваецца ў вельмі дэмакратычнай і вялікай кавярні “Вясёлы Роджэр”. Знаходхзіцца яна на адным паверсе з колішнім гей-клубам “Вавілон”. Але, як казаў Папа Рымскі, не бойцеся – спецыяльны госць фэсту чэмпіён свету па тайбоксе Віталь Гуркоў. Калі што, Віталь Рыгоравіч навядзе парадак. Віп-госць канцэрту маэстра Глеб Лабадзенка, які абяцае зрабіць са сцэны гучную заяву…
Уваход усяго 10 тысяч беларускіх рублёў.
Яўген Валошын, спецыяльна для www.labadzenka.by
Тэгі:
рэкамэндую

“Глобус Беларусі”
праект Андрэя Дыбоўскага
вокладка: Аляксей Кульбіцкі (дызайн), Глеб Лабадзенка (канцэпцыя, тэкст)
cябры! рэклямую вам новую DVD-вэрсыю дыска “Глобус Беларусі”. мяркую, што большасьць з вас ведае, пра што ідзе гаворка. хто ня ведае, сайт можна паглядзець ТУТ
калі казаць коратка, “Глобус Беларусі” — гэта самы поўны ў сьвеце ІЛЮСТРАВАНЫ збор беларускай архітэктуры, створаны адным чалавекам — Андрэем Дыбоўскім.
дыск — копія сайту. перавагі дыску:
* яго можна падараваць як падарунак
* каб глядзець “Глобус”, ня трэба будзе інтэрнэт (я, напрыклад, заўжды гляджу ў дарозе з ноўтбука)
* фоткі на дыску грузяцца нашмат хутчэй, чым на сайце (практычна імгненна)
* дыск вам могуць выслаць поштаю
ЗАМОВІЦЬ DVD “Глобус Беларусі” можна ў Андрэя Дыбоўскага ТУТ
кошт 29.900 руб., дастаўка па Беларусі 2000 руб. Чытаць далей »
Тэгі:
рэкамэндую

Ідэя, агучаная нядаўна міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам, увасабляецца ў рэальнасць. Ужо з гэтага, 18-га тыража, грошы пойдуць мэтанакіравана – на аднаўленне Наваградскага замка. А пачынаючы з наступнага тыража на самім латарэйным білеце з’явіцца выява замка і адпаведны слоган.
– Выяву замка мы ўжо рыхтуем, — кажа Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры. – А вось са слоганам пытанне адкрытае. Запрашаю чытачоў “Звязды” паўдзельнічаць, прапанаваць свае варыянты. У працоўны час тэлефануйце да нас у прыёмную – тэлефон у Мінску 227-42-95. Альбо пішыце на электронную пошту uonr@kultura.by
Чытаць далей »
Тэгі:
рэкамэндую

Калі вы яшчэ ня чулі гэтую песьню гурта IQ48 — сьпяшаюся падняць вам настрой. Выйшла складанка “Акустыка”, куды ўвайшоў і гэты беспадобны трэк.
Іронія і самаіронія — каштоўная рыса для любога чалавека. І яна прысутнічае ва ўсіх песьнях “айк’юшнікаў”, бо яна ёсьць у лідара гурта Сашы Ракаўца. Слухайце, пампуйце, усьміхайцеся. Каму спадабалася — кіруйце на сайт гурта і падвышайце настрой далей!
IQ48. Чыво ты?
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/czywo-ty.mp3]
СПАМПАВАЦЬ
Тэгі:
музыка,
рэкамэндую
буду чытаць вершы на адкрыцьці выставы мастачкі Алены Пятроўскай у фальварку “Добрыя Мысьлі” (ст.м. Інстытут культуры, вул. Магілёўская, 12). выстава “Пясок і мора” прысьвечаная плэнэру ў Паланзе ў верасьні 2009. я там, калі памятаеце, фоткаў птушачак перакладаў вершы, а Алена малявала карціны. у моры купаліся сумесна.
прыходзьце!

Справа я, зьлева Алена Пятроўская. Паланга, верасень 2009
Тэгі:
рэкамэндую
Сябры, рэклямую вам выдатнага дызайнэра — Аляксея Кульбіцкага.
Апроч гэтых візытовак, ягоныя працы — вокладка дыску “Галасы”, гатовая ўжо вокладка “Глобусу Беларусі” (прэзэнтуем праз пару дзён), шматлікія банэры і сайты ў інтэрнэце (напрыклад, апошняя праца — Сайт мастака Сяргея Чарціліна).
Калі што, мэйл Аляксея Кульбіцкага — kulbicki@gmail.com. Спасылка на ягоны ЖЖ вісіць у калоначцы “Сябры” справа.
Тэлефон можна пытацца ў мяне.
Рэкамэндую!


Тэгі:
рэкамэндую
сайт называецца belarusfight.com і прысьвечаны бітым мордам баявым відам спорту — беларускім дасягненьням ва ўсякага віду баях.
Валошын там нават сабраўся па-беларуску пра ўсё гэта пісаць
Тэгі:
рэкамэндую

Спяшайцеся на мiнскi канцэрт сусветнавядомага пiянiста!
Адам Маковiч, выступленнем якога ганарацца лепшыя сцэны свету, дае адзiны канцэрт у беларускай фiлармонii
Адам Маковiч кажа, што сёння ўжо не можа жыць без музыкi, што музыка стала ягонай заўсёднай спадарожнiцай у жыццi. Пачуць i пабачыць гэтага вiртуознага пiянiста беларуская публiка зможа ў аўторак, 17 лiстапада, а 19-й гадзiне ў Дзяржаўнай фiлармонii ў Мiнску. Не прапусцiце!
Чытаць далей »
Тэгі:
рэкамэндую

17.00 Дом дружбы (Захарава, 28, м. “Плошча Перамогі”)
выступ у межах беларуска-польскай канферэнцыі на тэму старых фотаздымкаў князёў Радзівілаў з дэманстрацыяй саміх здымкаў. уваход вольны
18.00 кавярня “Валерыя” (Валадарскага, 7) чытаньне вершаў, пры ўдзеле гурта HandmadE (пры ўдзеле Яўгена Валошына). уваход вольны, але паколькі гэта кавярня, няблага будзе чаго замовіць. у праграме — старадароская самагонка сюрпрызы і цікавосткі!
Чытаць далей »
Тэгі:
лабадзенка,
рэкамэндую
Апошнія каментары