it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

mar

Тэгі:

Oct 15

Штодня -- новае беларускае слова з тлумачэннем і прыкладам!

slova2

СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК МОЖНА ТУТ

Яшчэ ўвесну група распрацоўшчыкаў з Менска (так яны самі сціпла сябе акрэслілі) прапанавала нам паўдзельнічаць у сумесным праекце. Дагэтуль яны ўжо стварылі паспяховы дадатак "Слово дня" для рускай мовы -- яга спампавалі больш за 1 мільён разоў. Але, паколькі самі распрацоўшчыкі беларусы, то яны вырашылі зрабіць тое самае і для нашае мовы.

Супрацоўніцтва з "Мовай Нановай" было простае: яны праграмуюць, мы напаўняем слоўнік.

Штодня карыстальніку паказваецца адно слова з тлумачэннем і прыкладам ужывання: "Гузік -- маленькая, часцей за ўсё круглая дэталь адзення, прызначаная для яго зашпільвання. На ягоным модным пінжаку гузікі былі светла-бэзавага колеру".

slova1

slova3

Цяпер "Слова дня" налічвае 50 словаў, слоўнік будзе ўвесь час папаўняцца -- ажно пакуль на кожны дзень года не будзе новага беларускага слова!

Шаноўныя сябры! Калі вы агледзелі абдрукоўку ці маеце іншыя заўвагі да дадатку, калі ласка, лістуйце на movananova@gmail.com

СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК МОЖНА ТУТ

slova4

Тэгі:

Oct 13

belsat
спасылкамі падзяліўся Аляксандар Кошаль

ПЕРШЫ ВАРЫЯНТ

ДРУГІ ВАРЫЯНТ

 

Тэгі:

Sep 28

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

узята ТУТ

спасылку даслаў Алесь Чайчыц

Тэгі: ,

Sep 23

10639645_861039323919813_2898716116940234454_n

“Спеўны сход” адкрывае новы сезон 24 верасня 2014 года. Сезон працягнецца да лета. 

На дзею запрашаюцца ўсе жадаючыя: ад малых дзяцей да людзей сталага веку. На першым Сходзе мы развучым старажытныя песні. У кастрычніку звернемся да дзіцячага фальклору, гульняў, калыханак і забаўлянак. У лістападзе пагартаем “Полацкі сшытак”, дакранемся да псальмаў і беларускай духоўнай песні. У снежні ўголас пакалядуем. Далей натхнімся беларускім барока, павіншуем з юбілеем Агінскага і спакваля наблізімся да нашых часоў. 

“Напрыклад, на першым Сходзе вас чакае знаёмства з архаічнымі беларускімі песнямі, майстар-клас па прыроднаму гуку і дыханню адСержука Доўгушава, майстар-клас па этнічным спеве ад Ірыны Мазюк і агульнае спяванне народных восеньскіх песен. Таксама вы пачуеце як гучаць сапраўдныя старажытныя гуслі, заспяваеце пад іх разам з музыкамАлесем Чумаковым (гурт "Стары Ольса")”, – распавядае суарганізатар “Спеўнага схода” Аляксей Чубат. 

Удзел у ім – бясплатны. 

Больш інфармацыі – у сацыяльных суполках. 
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе: і сталыя ўдзельнікі Сходаў, і тыя, хто раней увогуле не спяваў. 


https://www.facebook.com/speunyshod
https://vk.com/speunyshod

http://afisha.tut.by/concert/speuny_skhod_3/

Тэгі:

Sep 11

Шаноўныя сябры, паважаныя калегі!

Напачатку ўніверсітэцкага году Лятучы прапануе цыкл адкрытых лекцый з агульнай назвай “Галоўнае пытанне”, у якім сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта прадставяць свае роздумы і адказы на пытанні, якія яны ўважаюць за найбольш важныя сёння.

17верасня

Уладзімір Мацкевіч  «Мир на ладони». И что это значит для образования”

 

18 верасня

Ірына Дубянецкая “Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў”

 

23 верасня

Дзмітрый Майбарада «Смерть философии: судьба философствования в современной культуре»

 

25 верасня

Алесь Смалянчук “Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка”

 

30 верасня

Міхал Анемпадыстаў “Межы памежжа”

 

1 кастрычніка

Павал Баркоўскі «Возможна ли социальная аналитика сегодня»

 

8 кастрычніка

Вячаслаў Бабровіч «Жертвы информационной войны: кто и почему (размышления по поводу украинских событий)»

 

14 кастрычніка

Алег Дзярновіч «Ethnoi  ці gentes? Феномен этнічнасці ў Сярэднявеччы”.

 

17 кастрычніка

Андрэй Ягораў «Состояние современной беларусской аналитики»

У прапанаваных дзевяці адкрытых лекцыях прамоўцы прадставяць самыя розныя сацыяльныя, гуманітарныя і культурныя праблемы, але ўсе яны аб’яднадыя тым, што з’яўляюцца кропкай прыцягнення інтэлектуальных высілкаў. Слухачы будуць мець магчымасць больш блізка пазнаеміцца з выкладчыкамі, якія цягам году прапануюць свае курсы, школы і семінары, а таксама далучыцца да пошуку адказаў на паднятыя пытанні.

Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную ФОРМУ ці напісаць на адрас flyuniby@gmail.com, пазначыўшы лекцыі, на якія Вы жадаеце патрапіць. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі.

Усе лекцыі будуць адбывацца ўвечары, пасля 18 гадзінаў.

 

Тэгі:

Sep 11

poster_azgur555

 

 

Пазбягаеце шумных вулічных урачыстасцяў на Дзень горада або шукаеце цікавы спосаб выказаць сваю неабыякавасць да Мінска? Ёсць альтэрнатыва! Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Мемарыяльны музей З. Азгура запрашаюць на пазнавальную і не менш відовішчную адкрытую дыскусію “Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы”.

Усталяваныя апошнім часам у Беларусі помнікі сведчаць пра пэўнае пераасэнсаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў для краіны: акрамя звыклай ужо гарадской скульптуры з’явіўся мемарыял, прысвечаны знесенай Фары Вітаўта ў Гародні, помнік Альгерду ў Віцебску, пачалося стварэнне мемарыяльнага комплексу ў Трасцянцы,  шэраг жа помнікаў Леніну дэмантаваны або перанесены.

Як бачаць гэтую тэндэнцыю адмыслоўцы ў параўнанні, з адноаго боку, са звыклымі для Беларусі падыходамі да мемарыялізацыі гарадской прасторы, а з іншага – з актуальным досведам іншых краін? Якія мастацтвазнаўчыя, сацыяльна-культурныя канфлікты здараюцца вакол культуры памяці і як іх варта вырашаць? Што ўвогуле можна лічыць нашай культурай памяці і як яна ўтвараецца? Вось галоўныя пытанні сустрэчы.

У праграме:

1. Канстанцін Мужаў, скульптар, перформер, сябра Саюза дызайнераў Беларусі: “Сэнсы і сутнасць гарадской скульптуры. Ці магчымыя змены?”;

2. Зміцер Марозаў, практыкуючы гід, намеснік дырэктара ААТ “БелАграТрэвал”, магістр па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і турызме: “Турысты ў гарадах: адчужэнне памяці vs прыватызацыя памяці”;

3. Сцяпан Стурэйка, культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ: “Сеткавыя манументы – ад назірання да ўдзелу”;

4. Алена Крэнь, культуролаг, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура: “Музей у горадзе/Музей без горада: ці можна цяпер актуалізаваць спадчыну Заіра Азгура?”

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя эксперты з ліку скульптараў, музейных супрацоўнікаў, адмыслоўцаў у пытаннях даследаванняў культуры памяці і мемарыяльных мясцінаў, аховы культурных каштоўнасцяў.

Як заўсёды, удзел у дыскусіі возьмуць аўтарытэтныя эксперты, сярод якіх скульптары, архітэктары, урбаністы і гісторыкі.

Дата: 14 верасня.

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура, вул. З. Азгура, 8.  Як дабрацца.

Пачатак: 15:00.

Уваход вольны!

Тэгі:

Sep 10

Сумесна з самай аўтарытэтнай беларускай турфірмай “Віаполь” мы ладзім экскурсію ”Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава”

 Дата: 27 верасня

Кошт: 370 тысяч

экскурсавод Глеб Лабадзенка

“Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава”

Менск — Бабцы — Ле­пель — Полацак — Арэхаўна — Ваўчо — Вушачы — Селішча — Бычкі

Вы пабачыце:

Бабцы — 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках

Лепель — помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл св. Казіміра 1857 года

Полацак — Сафійскі сабор, Барысаў камень, Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, Цэнтр Еўропы, Помнік Ў, Калегіўм езуітаў (цяпер універсітэт і карцінная галерэя)

Ваўчо — зойдзем у госці да сястры Васіля Быкава

Арэхаўна — сядзіба ХІХ ст.

Вушачы — магіла Рыгора Барадуліна, ягоная хата, школа, дзе вучыўся, касцёл св.Лаўрэна пач ХХ ст, млын пач ХХ ст.

baradulin

Селішча — руіны касцёла 1728 года з падзямеллем

Бычкі — хата-музей Васіля Быкава (з аповедам ягонай сястры).

bykau

дата: 27 верасня
кошт: 370 тысяч

Пачытаць падрабязна і запісацца можна тут:
http://www.viapol.by/assembly/6.3.htm

Тэгі:

Sep 03

LU-baner

 “УНІВЕРСІТЭТ І СУЧАСНАСЦЬ”

 

Лятучы запрашае на адкрыццё ўніверсітэцкага году і прэзентацыю Праграмы на 2014-2015 г.г.

9 верасня а 18.30,

прастора ЦЭХ

 

Якімі межамі мы задаем і вызначаем сучаснасць? З дапамогай якіх сродкаў рэалізуем сябе ў ёй? На якой мове разумеем, тлумачым і вызнаем? Без адказу на гэтыя пытанні немагчыма распачаць працу Ўніверсітэта.

9 верасня 2014 г. Лятучы абвяшчае пра пачатак новага ўніверсітэцкага году і запрашае да ўдзелу ўсіх зацікаўленых справай Універсітэта і мыслення разам, каб зарыентаваццаў прасторы і часе, у актуальных пытаннях і магчымасцях адказаў на іх - у тым, ЯК, ДЗЕ, З КІМ і ЯКІМ ЧЫНАМ суаднесці сябе, час і грамадства. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 22

dzietkiДзіцячая танцавальна-спартовая студыя "Дзеткі+" прэзентавала ўнікальныя аўтарскія праграмы ранняга развіцця дзяцей. Высокакваліфікаваны педагог займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі фізкультурай,  лагарытмікай, акцёрскім майстэрствам, ролевымі гульнямі, прыкладнай і творчай дзейнасцю. Галоўная асаблівасць гэтых праграм ў тым, што праца з дзецьмі вядзецца выключна на беларускай мове.

 

Заняткі ў рамках праграмы падзяляюцца на два на два кірункі ў залежнасці ад узросту дзіцяці: “МаМаняты” і “Тэатр рухаў”. Кожны з накірункаў мае свае асаблівасці і свой набор методык. Усе методыкі, дарэчы, аўтарскія, распрацаваныя з улікам апошніх тэндэнцый у педагогіцы. Заняткі праходзяць у малых групах па 5-10 чалавек, што дае магчымасць надаць увагу кожнаму дзіцяці асобна і ўсім разам адначасова.

Чытаць далей »

Тэгі: ,