it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 17

UPD дададзена ячшэ тры фота

трэба атрыбутаваць некаторыя аўтамабілі на радзівілаўскіх фотках пачатку ХХ стагодзьдзя.
маркі машын вядомыя -- мэрсэдэс, пакард, кадзілак, форд. трэба пазнаць, дзе якая і ўказаць канкрэтную мадэль. буду вельмі ўдзячны.

labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 16

у кнізе вядомага польскага прафэсара Тадэвуша Бернатовіча "Альба" ёсьць summary па-ангельску, якое перакладала нейкая там дзяўчына. мабыць, пан Бернатовіч нават не заглядаў тыды, бо Радзівіл Рыбанька там фігуруе як Radziwill Little Fish ))))))))))))))

(прызнаюся -- заўважыў ня я: паказала пані Эльжбета)

дакладна кніга завецца Alba: od renesansowej willi do kompozycji krajobrazowej: z badań źródłowych nad architekturą ogrodów na kresach / Tadeusz Bernatowicz, 2009

Тэгі:

Aug 07


на іх можна клеіць марачку і дасылаць поштаю.

а набор каштуе, дарэчы, 7000

замаўляць, дарэчы, на labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Aug 06

Аўтар Глеб Лабадзенка
Дызайн Аляксей Кульбіцкі
Здымкі з прыватнага архіва князёўны Эльжбеты Радзівіл

тры мовы: беларуская, расейская, польская
11 картак, сепія, шыкоўны друк
супэрвокладка з кароткай гісторыяй Нясьвіскага замку і роду Радзівілаў

на жаль, паштоўкі скончыліся
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

Князёўна адведала родны Нясвіж, а таксама Столін, Мінск, Любчу

Мікалай і Мацей Радзівілы, Глеб Лабадзенка, Эльжбета Радзівіл, Галіна Кандрацьева.
8 ліпеня 2010 году, Нясьвіж. Фота Аляксея Кульбіцкага

Леташні візіт князёўны Эльжбеты Радзівіл ды іншых прадстаўнікоў славутага роду стаўся ці не найвялікшай медыя-падзеяй 2009 года. Пра гэта напісалі дзясяткі газет, перадалі ўсе тэлеканалы, казалі па радыё, давалі інфармацыю ў інтэрнэце. Аняго ж — гэта быў першы выпадак, калі пасля 1939 года ў Беларусі прысутнічалі адначасова 10 прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Самой князёўне Беларусь спадабалася настолькі, што леташні адпачынак у ліпені яна таксама правяла ў родным Нясвіжы.
Прайшоў год, пані Эльжбеце ўжо амаль 93 гады, але — sіc! — яна зноўку прыехала ў мілы сэрцу Нясвіж! Гэтым разам — неафіцыйна, без прэсы і сустрэчаў. Каб проста пабыць у мясцінах дзяцінства, прыгадаць маладосць. Суправаджалі яе пляменнікі, князі Мацей і Мікалай Радзівілы. А таксама — адзіны з журналістаў — карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 07

пані Эльжбета Радзівіл, якой ідзе 93-і год, зноўку тут. Нясьвіж, Менск, Наваградак, Любча... візыт неафіцыйны, без прэсы. адзіны рэпартаж з візыту чытайце днямі ў "Звяздзе" і на Блогу. фоткі таксама вывешу.

Тэгі:

траўня 19


Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

гэты факт, безумоўна, вядомы дасьледчыкам. а для мяне -- стаў маленькім адкрыцьцём і шчырасьцю.

на здымку -- інтэр'ер закрысьця дамавой капліцы Нясьвіскага замку, 1897 год. бачыце карціну справа -- жанчына з крыжом у руках?

дык вось, аказалася, што гэта...
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзівіла

У цэнтры -- князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева -- Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў

Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося.

І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 14

1863

Марыя Браніцкая (з Сапегаў) з дачкой Марыяй Ружай "Бішэт" Браніцкай. Каля 1863 году (у гэтым годзе Бішэт нарадзілася)
У сістэме маіх каардынатаў -- гэта бабуля пані Эльжбеты Радзівіл і прабабуля.

Марыя Браніцкая з Сапегаў была жонкай Уладыслава Браніцкага з маёнтка Белая Царква (Украіна), а Бішэт (сямейная мянушка Марыі Ружы) выйшла замуж за Ежы Радзівіла. У іх было шасьцёра дзяцей -- тры дачкі (Тэрэса, Ружа і Эльжбета) і тры сына (Караль, Леон і Альбрэхт).
Пасьля Альбрэхт ажаніўся з Дораці Паркер -- і нарадзілася пані Эльжбета Радзівіл.
Якая, зрэшты, і дапамагла мне апісаць гэты ўнікальны здымак.
Чытаць далей »

Тэгі: