it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09


Першы год сямейнага жыцьця з Даротай Дыкен. Праз 6 гадоў народзіцца дачка Бэтка. Якая праз 93 гады вернецца ў Нясьвіж, каб распавесьці пра свайго бацьку і іхны замак.

колькасьць апрацаваных і апісаных Радзівілаўскіх здымкаў у маім архіве перавысіла 600. для параўнаньня -- у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі каля 200, пераважна непадпісаных ці падпісаных з памылкамі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 06

у жніўні мінулага году мы з жонкай мелі чароўную экскурсію па палацы Радзівілаў у Небарове непадалёк ад Варшавы. чароўнасьць заключалася ў тым, што экскурсію праводзіла 93-гадовая пані Эльжбета Радзівіл, у якой мы гасьцявалі пасьля вясельля ў Варшаве, і якая запрасіла нас адведаць Небароў. з тых фотак мне трапілася на вочы вось гэтая старадаўняя лава, якая стаіць адразу ў холе. зацікавіла: што ж значыць гэты надпіс? гугл выдаў пераклад -- Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

Мікалай Вацлаў Радзівіл нарадзіўся 4 ліпеня 1880 году ў Бэрліне, загінуў на вайне ў 1914 годзе.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31

і ў што вы верыце больш: што гэта дзьве сястры ці што гэта маці з дачкой?

пакідайце вэрсыі ў камэнтах.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

альбо як аднаўляюць Нясьвіскі замак

...Тут я жыла, але мэбля былі іншая, чым на гэтым фота. Хіба што пасьля 1925 году мэбля была зьмененая. Тут калідор, а тут уваход да салоніку. Мой пакой ня меў дзьвярэй з калідору, толькі праз салонік. А наступны пакой мае настаўніцы меў дзьверы на калідор. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

менавіта Антоні Радзівіл і Марыя дэ Кастэлян аднавілі Нясьвіскі замак пасьля 60 гадоў забыцьця (пасьля таго, як быў забіты Дамінік Радзівіл, які ваяваў на баку Напалеона).

Антоні і Марыя -- прадзед і прабабка пані Эльжбеты Радзівіл, якой сёньня 93 гады і якая зараз жыве ў Варшаве.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28


Ня так даўно інтэрнэт ды іншыя СМІ абляцела навіна: у менскім антыкварным доме прадаюцца 2 карціны з Нясьвіскага замка. Сэнсацыя.
Я не паленаваўся -- пайшоў адфоткаў гэтыя карціны. З адной мэтай -- паказаць іх пані Эльжбеце Радзівіл, якая пакідала замак, калі ёй было 18 гадоў -- і таму ўсё запомніла вельмі добра і дасканала.
Вось, што яна адказала.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 27

здымак нясьвіскага фатографа Фаянса з кнігі Баляслава Таўрагіньскага "Нясьвіж" (1937 год)

Тэгі: ,

Jan 25

я паглядзеў ужо дзьве сэрыі -- учора і сёньня.

у першай сэрыі з 30 хвілін 25 распавядалася, як ў Ягіпце муміі бальзамавалі. складаецца ўражаньне, што здымачная група няблага адпачыла -- а ў фільм столькі ягіпецкіх здымкаў уключылі, каб перад начальствам апраўдацца.
у другой сэрыі доўга і нудна распавядаецца пра касьцёл. нічога новага, нуль.
асабіста для мяне гэтыя дзьве сэрыі -- проста страта часу.
за такія грошы, якія відавочна ўбабаханы ў праэкт, можна было нашмат лепш зрабіць.

ці можа, толькі мне так падалося?..

Тэгі:

Jan 23

прынамсі, гугл не выдае яго ні на якой мове (папраўце, калі памыляюся).

Магдалена з Завішаў (1861-1945) была жонкай Мікалая Рафала Радзівіла (1880-1914) з Кухцічаў (ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ).

яна мела мянушку "Беларусіха", безь яе фінансавай дапамогі не было б газэты "Наша Ніва", суполкі "Загляне сонцэ і ў наша ваконцэ", Чытаць далей »

Тэгі: