it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 05

сфоткаў у кнізе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Тэгі:

Oct 04


яшчэ нядаўна гэта выглядала так:
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 12

адбылося тое пасьля вось гэтай публікацыі

Тэгі: , ,

Apr 06

Я дальтонік і ня ўмею лічыць. І вы таксама. Ня верыце? Глядзіце. Колькі ліхтароў вы бачыце на здымку абапал галоўнага ўвахода ў Нясвіжскі замак?

А тут?
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 09

гэта -- не загадка для вас, а загадка і для мяне.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 04

будзеце ў Нацыянальным гістарычным музэі на Карламарла, абавязкова зьвярніце ўвагу на партрэт Марыі Ружы "Бішэт" Браніцкай (Радзівіл). гэта -- бабуля пані Эльжбеты. даты яе жыцьця даволі сымбалічныя для нашай гісторыі, запамінаюцца лёгка -- 1863-1941. яна была адной з найбагацейшых жанчын у Эўропе, жыла то ў Нясьвіжы, то ў Рыме, то ў Парыжы, то ў Ніцы, то ў Белай Царкве, то ў Варшаве. відаць, ня трэба дадаваць, што паўсюль яна жыла ва ўласных агромністых палацах? ну, праўда, апроч Парыжа -- там Бішэт мела "ўсяго" шыкоўную кватэру.

дык вось, партрэт, які вы пабачыце ў музэі, мае маленькую загадку. музэйшчыкі датавалі яго на вока,  вызначыўшы, колькі Бішэт мела гадоў на гэтай выяве. насамрэч жа...

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 25


Сяргей КЛІМАЎ прызначаны дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” тры месяцы таму. Мы адмыслова не звярталіся да яго па інтэрв’ю раней, любому кіраўніку патрэбна даць сімвалічныя “сто дзён”, каб ён разабраўся ў справах і быў гатовы адказваць на пытанні.

Папярэдняя праца Сяргей Клімава – два гады дырэктарства ў Музеі гісторыі Магілёва. Раней – універсітэты, камерцыйныя фірмы, іншыя музеі. Агулам – трынаццаць месцаў працы за трыццаць адзін год. Сяргею Клімаву 48 гадоў.

Новы дырэктар шчыра прызнаецца, што ён прыехаў у Нясвіж як менеджар, што ў яго няма мэты вывучыць генеалогію Радзівілаў і гісторыю Нясвіжскага замка. Прынамсі, пакуль ён гэта бок ведае слаба.

У ягонай характарыстыцы значыцца, што ён валодае польскай і нямецкай мовай. А ці валодае беларускай? На пытанні “Звязды”, зададзеныя па-беларуску, Сяргей Клімаў адказваў па-руску.

“Я знаёмы з Занусі, падоўгу жыў на ягонай віле”

-- Спадар Сяргей, вы хацелі працаваць на гэтай пасадзе ці вас сюды прызначылі?

-- Перадгісторыя такая, што яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў мне хацелася працаваць у музеі і хацелася з’ехаць з Магілёва. У мяне быў роздум: я ведаў, што ў Нясвіжы і Мсціславе няма музея. Я доўга вагаўся, але тады выбраў Мсціслаў… Цяпер, шчыра кажучы, была нечаканай інфармацыя, што тут змяняецца дырэктар. Я падаў дакументы. Скажу шчыра, гэта была рэкамендацыя Міністэрства культуры. Я ў Беларусі мала жыў апошні час, жыў у Польшчы, пісаў там дысертацыю. Потым з’ехаў у Санкт-Пецярбург, працаваў у бізнэсе. Моцна не цікавіўся гэтым. Для мяне нечакана, што такія маштабныя праекты сталі рэалізоўвацца ў Беларусі. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 13

подпіс пад абразам з дамавой капліцы Нясьвіскага замка, які перамаляваў у 1930 годзе Леон Радзівіл, апошні ўладар замка (18 сьнежня 1935 -- 17 верасьня 1939)

Тэгі:

Feb 12

Тэгі:

Feb 11

доўгія гады гэтага шляхетнага пана дасьледчыкі падпісвалі як "Маркіз дэ Кастэлян". ня хто іншы, як бацька Марыі дэ Кастэлян, жонкі Антонія Радзівіла, якія разам у 1870-х гадах вярнулі Нясьвіскаму замку былую славу пасьля паўстагодзьдзя забыцьця.
я спачатку паддаўся агульнаму псіхозу і ў сваёй калекцыі падпісаў гэтую фотку як "маркіз дэ Кастэлян".
Чытаць далей »

Тэгі: