it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 13


здымак: http://pczaljar.livejournal.com
 

-- Адно з пытанняў, па якім дагэтуль няма згоды – цыбуліна, якую напялілі на замкавую вежу. Якое вашае меркаванне?

-- Я лічу, што калі няма грошай – як тут пераробіш? Тым больш, што на гравюры Макоўскага такая вежа ёсць, а не такая, як цяпер над брамай. І ў тым, што вежа не такая – гэта абуджае свядомасць. Гэта праблема для абмерквання, яна выклікае інтарэс – і мне гэта падабаецца.

(Сяргей Клімаў. "Звязда" ад 26.02.2011)

цалкам тую гутарку можна пачытаць ТУТ

зь біяграфіяй выбітнага магілёўскага музэйшчыка можна азнаёміцца ТУТ

Тэгі:

Apr 12

узята АДСЮЛЬ

Тэгі: ,

Apr 12

Да замка прыгналі кран і пачалі разбіраць стары недарэчны купал.

Перадрук з Еўрарадыё

Новы купал ужо некалькі тыдняў чакае свайго часу на зямлі. Уся замінка была ў звышдарагім пад’ёмным кране, які б здолеў паставіць на вежу новую канструкцыю вагою некалькі тон. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, суткі працы нанятага крана каштуюць 40 мільёнаў рублёў. Таму перад будаўнікамі паставілі задачу зрабіць усё як найхутчэй, за дзень-другі.

Купал-цыбуліна з’явіўся на замкавай вежы ў ліпені 2004 года. Яго кошт нібыта складае 200 тысяч долараў. Спраектаваная цыбуліна была паводле адной-адзінай выявы на гравюры Тамаша Макоўскага пачатку XVII стагоддзя, калі замак выглядаў зусім іначай. Ад сярэдзіны XVIII стагоддзя замак набыў сённяшні выгляд, дзе такой вежы месца быць не магло.

Усе 8 гадоў існавання недарэчнага купала грамадскасць і адмыслоўцы змагаліся з ім як маглі. Рэзкі пратэст выказалі падчас наведвання Нясвіжа і нашчадкі роду Радзівілаў на чале з 94-гадовай Эльжбетай Радзівіл, якая да вайны жыла ў замку. Мацей Радзівіл пералічыў на замену вежы 1500 долараў. Астатнія грошы ахвяроўвалі на спецыяльны рахунак усе ахвотныя.

Новы-стары купал днямі ўжо ўпрыгожыць замак

Гэты купал стаў сумнай гісторыяй: яго ўжо амаль разабралі

Ліпень 2004 года, мантаж вежы-цыбуліны. Фота Андрэя Дыбоўскага, globus.tut.by

Праз пару дзён вежа нарэшце стане такой, якой яе бачылі Радзівілы апошнія 250 гадоў. Праўда, пакуль без гадзінніка...

 

Тэгі:

Apr 07

гляджу на яго і думаю: зьдзекуюцца зь яго розныя старпёры-рэстаўратары ды магілёўскія калхозьнікі -- а сапсаваць ня могуць...
хоць абазнаныя людзі ведаюць: Нясьвіскага замка болей няма.

Тэгі:

Apr 06

быў учора ў Нясьвіжы, зайшоў паглядзець гатэль, пра які днямі было ў навінах. выкладаю пару фотак + тэкст з Еўрарадыё. нумар, які я пафоткаў, каштуе 320 тысяч за суткі.

Нумар для закаханых у Нясвіжскім замку каштуе 480 тысяч
Еўрарадыё
Шыкоўныя люксавыя нумары ў самім замку яшчэ не адкрыліся. “Пакуль не знайшлі арандатара”, — паведамілі ў бухгалтэрыі музея.
А вось гатэльчык эканом-класа (называецца ён "Палац"), які размясціўся ў былой радзівілаўскай стайні, ужо працуе. Знаходзіцца стайня пад самымі сценамі замка, пры выхадзе на валы.

Хоць гатэль і мае статус “эканом-класа”, кошты тут вышэйшыя, чым у іншых раённых гасцініцах. Аднамесны нумар — 180 тысяч, месца ў двухмесным — 160 тысяч, у трохмесным — 140 тысяч. Нумар з вялікім ложкам для сямейнай пары ці закаханых абыдзецца ў 480 тысяч рублёў. У кожным нумары ёсць душавая кабінка і лядоўня. Аднак у кошт нумару не ўваходзіць сняданак у замкавай кавярні. Кошты тут такія: яечня 17900, блінчыкі з творагам — 18300, кава — 9000 рублёў.

Колькі ж будуць каштаваць люксавыя нумары, пакуль невядома. Для параўнання, нумары ў Мірскім замку (гатэль належыць фірме “Трайпл” Юрыя Чыжа) каштуюць ад 720 тысяч да 1 мільёна 250 тысяч.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 11


фота знойдзена ТУТ, а ўзята АДСЮЛЬ
відэа можна пабачыць ТУТ

наколькі вынікае зь відэа і фота, ужо мантуюць новы купал на зямлі, як пацяплее -- будуць мяняць. цікава, каму падораць ідыёцкую цыбуліну? ))
самае прыемнае, што стараюцца пасьпець да адкрыцьця замка. хоць пытаньне пра гадзіньнік, дарэчы, застаецца адкрытым (гл. ТУТ)

карацей, калі зоркі стануць правільна, мусіць зноўку быць прыкладана так:
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 05


люты 2012

Тэгі: , ,

Feb 26

з пэўных крыніц я маю пэўныя весткі.
нібыта варушыцца справа замены ідыёцкай цыбуліны на вежы замка, нібыта мусяць замяніць.
аднак і тут стары злодзей, які кіруе рэстаўрацыяй, ня можа не нарабіць шкоды -- ня хоча аднаўляць на вежы гадзіньнік. маўляў, за часам цара гароха, на які я аднаўляю замак, яго не было.

канешне, важна, каб замянілі цяперашні купал, каб прыбраць гэты сорам.

але гадзіньнік, гадзіньнік?

а вы за гадзіньнік?

View Results

Loading ... Loading ...

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 24

Тэгі:

Feb 18

macej паслухаць можна на сайце польскага Radio Wnet ТУТ
працягласьць 59 хвілін.

Тэгі: