it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08

гэта -- так званая Гетманская заля Нясьвіскага замка. так убачылі яе рэстаўратары.

я не мастак і не рэстаўратар, але на маю сьціплую думку, спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў дарэчнае толькі на сьвятлафоры.

што ж памкнула шаноўных рэстаўратараў спалучыць іх тут? вось што піша шаноўная пані рэстаўратарка, якая, уласна, і працавала з гэтай заляю.

Пры раскрыцці фрэскавых роспісаў на сценах камяніцы ў 2008 г. сярод вайсковых рэгалій быў выяўлены вялікі двухколеравы штандар з гамаю, прынятаю затым за аснову для афармлення Гетманскай залы як дадатковага праяўлення прысутнасці характэрных для Радзівілаў інсігній вайсковай улады і славы.

перакладаючы на чалавечую мову: у суседнім корпусе мы знайшлі старадаўнюю фрэску з чырвона-зялёным вайсковым сцягам і таму вырашылі раскрасіць гэную залу ў эці патрыацічаскія цвята.

у маім фэйсбуку знаны мастак і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў адкамэнтаваў гэта так:

Спалучэнне чырвонага з зялёным і ў 18м і ў 19м стагоддзях лічылася вульгарным. Ў класічнай геральдыцы яно ўвогуле забаронена. Сьцяг на фрэсцы паказаны фрагментарна, там мусіць быць яшчэ адзін колер. Да таго ж, колер інтэр'ера і сьцяга гэта 2 бальшыя разніцы, у кожнай свае законы.

вось, уласна, гэтая фрэска (у самым пачатку рэстаўрацыі). цяпер яна, безумоўна, выглядае красіва і нарадна.

можаце кідаць у мяне камяні і паказваць аналагі, што залі падобных колераў былі дарэчныя ў той час і ў тым стылі.

але чырвона-зялёная Гетманская заля Нясьвіжскага замка пасуе хіба што для лінеек БРСМ ці для прыняцьця ў піянеры.

Тэгі:

Sep 24

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 07

нягледзячы на сумніўную рэпутацыю аўтараў, перадрукоўваю артыкул, бо тут ёсьць цікавыя думкі і абгрунтаваны адказ чалавеку, які зрабіў зь Мірскага замка батлейку.

Каму спадабаўся рэнесанс?

На мой погляд, ёсць тры галоўныя доказы гэтаму вяртанню.У 3-м нумары часопіса «Архитектура и строительство» надрукаваны артыкул Дз.С. Бубноўскага «Сваім ходам у «kresy wschodnie» (с. 95–97) і мой кароткі каментарый «Вяртанне мроі» (с. 94). Дзмітрый Сямёнавіч незадаволены заменай (вяртаннем) купала вежы Нясвіжскага палаца і выклікае невядомага апанента на «спаборніцтва». Не прэтэндуючы на ганаровую ролю адзінага ініцыятара замены купала, лічу, аднак, сваім абавязкам растлумачыць уласную пазіцыю больш падрабязна.

Навуковая дыскусія – вельмі важная і, безумоўна, патрэбная нашай архітэктурнай навуцы і практыцы справа. Звяртаючыся да гістарычна-навуковай галіны, хочацца прытрымлівацца прынцыпу вядомага вучонага Асвальда Шпэнглера: «гісторыку належыць не хваліць і не ганьбаваць». Таму давайце пазбегнем эмацыянальных ацэнак ці палітычных ярлыкоў (маю на ўвазе тое, што спадар Бубноўскі іранічна называе сваіх апанентаў барацьбітамі з «мураўёўкамі»). Таксама адхілімся ад этычных, больш джэнтльменскіх пытанняў (намёк Дзмітрыя Сямёнавіча на ўзрост пані Эльжбеты) і, безумоўна, пазбегнем нацыянальных эпітэтаў («kresy wschodnie»). Хай застанецца толькі навукова-метадычны падыход да аблічча Нясвіжскай вежы.

Першы – кампазіцыйная дакладнасць, ансамблевасць Нясвіжскага палаца.Рэстаўратары ўзялі за аснову абрысы завяршэння і купала вежы з гравюры Т. Макоўскага, але чамусьці не ўлічылі ўсе астатнія асаблівасці архітэктуры замкава-палацавага комплексу, якія ёсць на гравюры. Тут і планіровачныя асаблівасці, і архітэктура будынкаў, якія размяшчаліся ўнутры, па-за абарончымі ўмацаваннямі замка. Гэта таксама быў ансамбль – але іншы, ранейшы, не той, што склаўся на працягу стагоддзяў і дайшоў да нас. Калі рэстаўратарам патрэбна было быць дакладнымі ў сваёй методыцы, яны маглі прапанаваць вярнуць цалкам вобраз помніка, які існаваў на рубяжы XVI–XVII стагоддзяў. Гэтага не атрымалася – таму такая вельмі ўмоўная архітэктурная асаблівасць (дэталь завяршэння вежы) была ўключана імі ў іншую архітэктурна-кампазіцыйную рэальнасць і пачала супярэчыць ансамблю палаца, які склаўся пазней і які мы атрымалі ад мінулага.

Другі – культурны аспект. Ён, безумоўна, вынікае з першага доказу. Рэстаўратары праігнаравалі гістарычную свядомасць апошніх 8–10 пакаленняў беларусаў, якія ўспрымалі вежу менавіта ярусна-ступенчатай, а не цыбулепадобнай. Тут асаблівую ролю іграюць акварэль і малюнак Н. Орды, якія самі па сабе з’яўляюцца часткай беларускай культуры. Менавіта гэтыя культурна-мастацкія артэфакты мы павінны былі ўлічваць, прымаючы рашэнне аб рэканструкцыі (мал. 1).
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 17

злыя языкі кажуць, што сталы ломяцца, а гасьцёў 100 чалавек.
замачваюць пасьпяховае сканчэньне распіла бабла?

Тэгі:

Aug 08

12 паштовак, колер, 4 мовы (бел, польск, англ, рус)
2 фоткі замка + 5 старых фотак інтэр'ераў + 5 новых фотак інтэр'ераў.
на кожнай паштовачцы -- месца для маркі і лінеечкі, каб пісаць адрасата.

каму нязручна ў кнігарні, лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

12 паштовак, колер, 4 мовы (бел, польск, англ, рус)
2 фоткі замка + 5 старых фотак інтэр'ераў + 5 новых фотак інтэр'ераў.
на кожнай паштовачцы -- месца для маркі і лінеечкі, каб пісаць адрасата.

каму трэба, лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

UPD аказваецца, дохлую варону намаляваў какойта прэкрасный руссскій художнік

такія вось магніцікі набыў сёньня ў Нясьвіжы. прадаюцца яны чамусьці выключна ў дзяржаўных крамах. што за мутанты робяць -- невядома, прадавачка толькі загадкава сказала "гэта нам з рэдакцыі далі". раёнка прамышляе?..
вельмі цікава, як недарэкі, якія вырабілі такое, здолелі наладзіць даволі шырокі ягоны продаж?

Тэгі:

Aug 01

У арыгінале на малюнку Напалеона Орды — радзівілаўскія арлы.
ПЕРАДРУК З Еўрарадыё 

Банкнота наміналам 100 тысяч рублёў была ўведзеная ў абарачэнне сем гадоў таму — 15 ліпеня 2005 года. Аднак толькі днямі наш пільны cлухач з Нясвіжа заўважыў сенсацыю: на адвароце банкноты на замкавых вежах прымаляваныя… праваслаўныя крыжы! Хоць сярод князёў Радзівілаў не было праваслаўных! Крыжы добра відаць нават простым вокам — праверце зараз! Хоць у арыгінале, на малюнку Напалеона Орды, зробленым 26 ліпеня 1876 года, добра бачныя радзівілаўскія арлы.

 

Банкнота, выпушчаная ў 2005 годзе

 

Павялічаны малюнак вежаў. Крыжы вельмі дакладна чытаюцца!

 

А вось так было ў Напалеона Орды

 
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 26

а вы заўважылі, як латушка на адкрыцьці нясьвіскага замка по-русски для президента все говорил, потому что президент, наверное, не понимает по-белорусски или же министр не хотел бы его разозлить.

Тэгі:

Jul 26


паблукаць вакол Нясьвіскага замка колькі гадзін уначы -- сапраўдная асалода! галоўнае -- дамовіцца з Чорнай Паннай.
Чытаць далей »

Тэгі: