it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 15

князёўна Эльжбета Радзівіл. Нясьвіж, пачатак 1920-х, майстэрня фатографа Фаянса

Я чарговы раз вярнуўся з Варшавы, ад князёўны Эльжбеты Радзівіл. гэтая паездка была надзвычай плённая. над будучай кнігай мы працавалі з пані Эльжбетай тры дні, зь Мікалаям Канстантыям Радзівілам сядзелі да другой гадзіны ночы, вывяраючы ўсе даты й прозьвішчы. вынік уражвае: усіх беларускіх Радзівілаў мы расьпісалі да XVI стагодзьдзя ня толькі з гадамі жыцьця, але таксама зь днямі й месяцамі нараджэньня ды сьмерці.

у гэту раз я паехаў у Варшаву са сканэрам. бо якасьць значнай часткі здымкаў была далёкая ад дасканаласьці... удалося адсканаваць 123 здымкі. якасьць -- можна рабіць плякаты ці фоташпалеры.

дарэчы, нават тыя нешматлікія радзівілаўскія фоткі, якія ёсьць у нашым Нацыянальным гістарычным архіве, па якасьці прыдатныя хіба што для паштовак.

у якасьці прыклада прыводжу адсканаваны здымак, зроблены на шлюбе Тэрэсы Радзівіл -- цёткі пані Эльжбеты, роднай сястры князя Альбрэхта Радзівіла. шлюб з Губэртам Любамірскім адбыўся 5 кастрычніка 1911 года ў Нясьвіжы.

вось здымак цалкам (фоткі актыўныя)


а гэта -- ягоны фрагмэнт у 100% якасьці

зьвярніце ўвагу: гэтаму фота 98 год.

князь Альбрэхт Радзівіл. 1900-я гады

Тэгі:

Jan 30

Учора ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адчынілася выстава "Дэманструецца ўпершыню". Галоўная фішка -- Радзівілаўская мапа ВКЛ 1613 года, якую літаральна некалькі тыдняў таму набыў для музэя адзін зь менскіх банкаў. Гэтая мапа -- гравюра Томаша Макоўскага, выкананая ў Амстэрдаме.

Знайдзіце знаёмыя назвы 🙂 Дарэчы, агулам на мапе 342 беларускія тапонімы.

Назвы Вільня, Трокі, Меднікі сьведчаць, што Вільнюс, Тракай, Медзіненкай -- наглая выдумка сучасных літоўцаў.

Знаёмыя сымбалі 😉

Легенда мапы.

Яшчэ колькі знаёмых слоўцаў.

Таксама на выставе экспануецца арнат (адзеньне) ксяндза XVIII стагодзьдзя. Унікальнае яно ня толькі ўзростам, але і тым, што ў яго ўшыты кавалак Слуцкага пояса.

Гэтым збаночкам больш за 2000 год!

Выстава працуе штодня ад 11.00 па 19.00 па адрасе карламарла,12, выходны -- панядзелак.

Тэгі:

Jan 19
фота Уладзімера Аляксеенкі

з князёўнай Эльжбетай Радзівіл у часе працы над кнігай.

Тэгі:

Nov 24

прапусьціў званок, а калі праслухаў аўтаадказьнік, дык неадкладна перанабраў адбіты польскі нумар.
боня кожны дзень вам на мабілку тэлефануе князёўна Эльжбета Радзівіл!.. :)))
праслухаць той запіс з аўтаадказьніка можна тут:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: , , ,