it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 28

Аўтар усіх фота -- Аляксей Кульбіцкі
0130

Нацыянальная бібліятэка напраўду ўразіла княгіню
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

0120

Вялікую цікавасьць князёў выклікаў радавод, складзены ў XVIII стагодзьдзі Пане Каханку. Натуральна, галоўным Радзівілам на ім зьяўляецца сам Пане Каханку.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

0110

Уваходзім да найстарэйшага ў Беларусі (зь неперабудаваных) касьцёлу ў Ішкалдзі.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 26

Перапрашаю, што так мала фотак -- бо з ноўтбука і праз тэлефон. Увечары абяцаю многа-многа-многа!..

00114

Аглядаем пакоі Мірскага замка
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 26

Відэа можна пабачыць ТУТ
Побач з князёўнай -- вядомы вам пэрсанаж 🙂

Тэгі:

траўня 25

0001

Цяпер, нарэшце, магу раскрыць сакрэт, чым я займаўся апошнія тры тыдні. У супрацы з польскай амбасадай мы актыўна рыхтавалі візыт князёў Радзівілаў у Беларусь. Год таму, прыехаўшы ў Варшаву на інтэрвію да князёўны Эльжбеты, я запрасіў іх у нашу (ці іх?..) краіну. І вось, нарэшце, гэты візыт адбыўся. Пані Эльжбеце 91 год, яна дачка князя Альбрэхта Радзівіла, апошняга ўладаря Нясвіжскага замка. Разам з ёй у Беларусь прыехалі яшчэ 9 чальцоў Сям'і. Гэта добрая традыцыя -- кожны Радзівіл, незалежна ад лініі, павінен пабываць у Нясьвіжы. Праўда, зараз, калі замак актыўна руйнуе салігорскі будаўнічы  трэст, гэта можа прынесці няшмат радасьці...

00113
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 18

0018

Падыміце рукі, хто бачыў на свае вочы Слуцкую браму (1690 г.) ў Нясьвіжы?.. А цяпер -- падыміце рукі, хто быў унутры? У тым памяшканьні на другім паверсе, дзе сотні гадоў запар была Радзівілаўская капліца, дзе захоўваўся цудоўны каранаваны абраз Маці Божай, дзе мог памаліцца путнік з дарогі?..

Запрашаю пабываць унутры Слуцкай брамы.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

траўня 13

0015

Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка -- мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!..

(больш за 30 фота)

Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Mar 12

доўгі час гэты фотаздымак заставаўся для мяне загадкай. у Нацыянальным гістарычным архіве, дзе ён захоўваецца, подпіс нешматслоўны: "Фото атлета". але нашто Радзівілам захоўваць у сябе фота невядомага атлета?..

у часе апошняй сустрэчы з князёўнай Эльжбетай Радзівіл сакрэт быў раскрыты. паглядзеўшы на экране ноўтбука павялічаны варыянт і параўнаўшы зь іншымі фота, пані Эльжбета дакладна сказала: чалавек на фота -- Ежы Радзівіл (1921-2007), сын князя Леона Радзівіла (1888-1959), яе роднага дзядзькі.

урэшце было высьветлена, што ад Ежы на здымку застаўся толькі твар -- па-майстэрску выразаны, ён быў прыклеены да цела невядомага атлета. бо, паводле пані Эльжбеты, сам Ежы быў "дробненькі".

у такім выглядзе Ежы, сямейная мянушка якога была "Туль", даслаў фота сваёй бабулі Марыі Ружы "Бішэт" Браніцкай (1863-1941), якая тады была найбагацейшай кабетай Эўропы. такі вось радзівілаўскі фоташоп!

гэта -- толькі адзін з чатырох соцень здымкаў, якія ўвойдуць у маю будучаю кнігу "Прыватны фотаальбом князёўны Эльжбеты Радзівіл".

і за кожным зь іх -- такая гісторыя.

Тэгі: ,

Mar 10

Эўрарамонт у Нясьвіжскім замку ідзе сямімільнымі крокамі. Жалезабетонныя канструкцыі ўпэўнена ўзмацняюць недаробкі таварыша Яна Марыя Бернардоні. Недарэчныя скляпенні замяняюцца падвяснымі столямі "Армстронг", у прыбіральнях кладзецца польская плітачка Opoczno, дзе-нідзе ўжо зьявіліся пласмасавыя дзьверы -- як у краме!..

У гадзіньнікавай вежы захаваліся ўнікальныя парэнчы. Такія самыя былі і на балкончыку галоўнага корпуса.

Гэта добра відаць на здымку 1927 года. У кадры -- князь Альбрэхт Радзівіл (1885-1935).

Зараз парэнчы, як відаць на здымку, зруйнаваныя.

Утульныя нумары гатэлю ў Нясвіжскім замку гатовыя прымаць наведнікаў!..

Салігорскаму будаўнічаму трэсту №3 давялося выпраўляць тое, што навараціў недарэка-італіец Бернардоні ў XVI стагодзьдзі.

Пра тое, каб ашчадна захаваць рэшты аўтэнтычнага дэкору, гаворкі ня йшло...

Залатая заля. Зьнішчаныя два каміны, дэкор на сьценах.

Так Залатая заля выглядала 90 гадоў таму.

А вось так у XVI стагодзьдзі рабілі столі.

Гэта ўвогуле цырк. Калі хтосьці не разгледзеў, на налепцы напісана...

Калі і зараз хтосьці не зразумеў прыкола: шыба стаіць НАЛЕПКАЙ ВОНКІ.

Так выглядае галерэя, якую салігорскія будаўнікі зьнішчылі дазваньня й адбудавалі нанова. Красівенька, нічога не скажаш!.. Дарэчы, зьнішчаная частка замка была збудаваная ў 1750-х гадах.

Калі я запытаўся ў Эльжбеты Радзівіл, дачкі князя Альбрэхта, што яна думае пра гэтую "цыбуліну" на гадзіньнікавай вежы, князёўна адказала: "Ну што я думаю? Ідыёты і крэтыны".

У гэтай частцы замка на першым паверсе быў гараж, на другім -- пакоі для гасьцей.

Цяпер тут -- "ОПАСНАЯ ЗОНА"!

Яшчэ адзін прыклад аўтэнтычнай рэстаўрацыі -- танная цэгла і бетонныя пліты. Напэўна, ім прыемна будзе адчуваць сябе часткаю Сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА...

Тут аднаўляюць дамавую капліцу замка.

У ідэале павінна атрымацца так.

Відаць, і атрымаецца. Не дарма ж замаўлялі падвясныя паталкі "Армстронг"!..

А гэта -- сьвятая сьвятых, Штаб па руйнаваньню рэстаўрацыі Нясвіжскага замка. Уваход у яго, для зручнасьці чыноўнікаў і вялікіх рэстаўратараў зрабілі пласмасава-шклопакетны -- як у прадуктовай краме. Радзівілам, напэўна, такое і ня сьнілася!..

Тэгі: