it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 31

Паглядзець можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 31

00118

Апошні раз княгіня Эльжбета Радзівіл была тут у студзені 1936 году на пахаваньні бацькі. Коратка прыязджала ў 1993 годзе.  Але тады санітарка (у замку быў санаторый) нават не пусьціла яе прайсьціся па родным замку...

Праз 73 гады адбылося сапраўднае вяртаньне Радзівілаў у Нясьвіж. Горад вітаў іх як гаспадароў. Перад касьцёлам паглядзець на Радзівілаў сабралася некалькі соцень чалавек...

фота (с) Аляксей Кульбіцкі, Глеб Лабадзенка, www.labadzenka.by

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

Княгіня Эльжбета Радзівіл: “А вось тут быў уваход у падземны ход!”
Скончыўся чатырохдзённы візіт князёў Радзівілаў у Беларусь

Трэці дзень знаходжання князёў Радзівілаў у Беларусі быў музейны. Праграма шчыльная – з дакладнасцю да пятнаццаці хвілін. Але, зразумела, яна даволі эластычна змяняецца на жаданне 91-гадовай княгіні Эльжбеты, дачкі апошняга ўадара Нясвіжскага замка князя Альбрэхта Радзівіла.
Першы пункт –
Нацыянальны гістарычны архіў
-- А колькі ў вас нашых дакументаў? – пасля вітанняў пытаецца ў дырэктаркі княгіня.
-- 26 тысяч.
-- А можна іх усе пабачыць?
-- Натуральна…
-- Тады ў наступны раз я прыеду да вас на два месяцы! – усміхаецца высокая госця.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

Княгіня Эльжбета Радзівіл:
“Колькі вам год? 31? А мне 91. Дык слухайце і запісвайце!”
Князі Радзівілы адведалі Ішкалдзь, Паланэчку, Мір і Наваградак

Другі дзень побыту князёў Радзівілаў у Беларусі пачаўся з агледзінаў найстарэйшага нашага касцёла ў вёсцы Ішкалдзь. Ксёндз Мацей сустрэў нас яшчэ на трасе, каб дэлегацыя не заблукала.
-- Фенаменальна, што гэты касцёл стаіць ужо амаль 600 гадоў! – усклікнула 91-гадовая княгіня Эльжбета Радзівіл. – Гэта сапраўдны цуд, што ён не быў разбураны войнамі ці камуністамі!..
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

У Беларусь прыляцела князёўна Эльжбета Радзівіл!
А разам з ёй – дзевяць прадстаўнікоў славутага роду.

Столькі князёў у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” яшчэ не бачылі! Таму і пастараліся, каб працэдура афармлення дакументаў заняла ўсяго некалькі хвілін. Фармальнасці, багаж – і вось 91-гаовая князёўна Эльжбета Радзівіл сядае ў шыкоўны “Мэрсэдэс”, а іншыя чальцы сям’і – ва ўтульны мікрааўтобус.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

padarunak1

Такі вось шыкоўны падарунак ад князёў Радзівілаў атрымаў я ў апошні дзень іх візыту ў Беларусь. Гэтае фота Нясьвіскага замку з самалёту зробленая яшчэ перад вайной. Абапал -- аўтографы ўсіх гасьцей. І галоўнае -- пажаданьне: "Дарагому пану Глебу Лабадзенку сардэчна дзякуем за цудоўны побыт у Беларусі. Просім узяць апеку над гэтым цудоўным замкам. Эльжбета з Радзівілаў Тамашэўская. 27.5.2009" padarunak2

Фірмовую радзівілаўскую манэту запрэзэнтаваў мне князь Мацей Радзівіл.

padarunak3

Тэгі:

траўня 29

Надрукавана сёньня на сайце "Эўрарадыё"

Кн. Эльжбета Радзівіл пра Нясьвіскі замак:
"Жудасна было пабачыць гэтую руіну…"

d18dd0bbd18cd0b6d0b1d0b5d182d0b01

Чацвёра сутак князі Радзівілы правялі ў Беларусі. Наведалі шмат гістарычных мясцін і, канешне ж, родны Нясвіж. Ужо па дарозе ў аэрапорт мне ўдалося задаць некалькі пытанняў галоўнай асобе з ўсіх гасцей – 91-гадовай Эльжбеце Радзівіл, дачцэ апошняга ўладара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла.

Глеб Лабадзенка: Пані Эльжбета, якое вашае агульнае ўражанне ад гэтага візіта?

Эльжбета Радзівіл: Маё ўражанне, што горад Мінск — фантастычны, добры, добра адбудаваны. Візіт наш быў ве-ельмі прыемна прыняты. Не спадзявалася, што ўсё так будзе, што будзе столькі мілых слоў, што нас так гасцінна прымуць! І за гэта вельмі дзякуем! Візіт у Нясвіж быў вельмі стамляльны, але яшчэ больш я была расчараваная – пабачыць такі прыгожы замак у такім сумным стане… І маю надзею, што ён будзе адноўлены гэтак жа ладна і дакладна, якім быў да 1939 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 29

00215
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

0140

Супрацоўнікі бібліятэкі ня сталі прымушаць княгіню Эльжбету надзяваць сьледам за імі белыя пальчаткі...
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 28

00116Пан Генрык Літвін вельмі спрыяў гэтаму візыту. А спадарыня Эльжбета Шчэпаньска з амбасады -- чалавек, без дапамогі якога гэты візыт мог увогуле не адбыцца.

Тэгі: