it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 02

Зрабіў яе мой даўні знаёмы Андрэй Нікалаеў, пабачыць можна ў ягоным ЖЖ ТУТ

Тэгі:

Jul 29

Мая агромністая справаздача ў газэце "Звязда" пра таемны прыезд Радзівілаў у Беларусь

01

Усяго праз два месяцы пасля гучнага вiзiту князёў у Беларусь яны таемна прыехалi ў Нясвiж на тыднёвы адпачынак

Калi ў канцы мая я развiтваўся ў мiнскiм аэрапорце з князёўнай Эльжбетай Радзiвiл, яна пацiснула мне руку i заўважыла: "Калi атрымаецца, хачу гэтым летам прыехаць у Нясвiж проста адпачыць..." Я ўзрадваўся гэтым словам, аднак такi помысел падаўся мне не зусiм рэальным. Панi Эльжбеце 91 год, за 4 днi ў Беларусi яна моцна стамiлася: сустрэчы, экскурсii, падарожжы... Ды i дарога Варшава—Мiнск для чалавека паважнага ўзросту не тое каб лёгкая. Якое ж было маё здзiўленне, калi з Варшавы прыйшла вестка ад Мiкалая Радзiвiла па электроннай пошце: едзем!.. Амбасада Беларусi ў Варшаве без затрымкi выдала князям бясплатныя вiзы. Дэлегацыя Радзiвiлаў гэтым разам была крыху меншая, чым два месяцы таму: не дзесяць прадстаўнiкоў Сям'i, а ўсяго чатыры: князi Мацей, Мiкалай i Марцiн Радзiвiлы i, натуральна, панi Эльжбета. Праграмы асаблiвай не было: князi ехалi адпачываць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 28

macej2

Эксклюзіўнае інтэрв'ю князя Мацея Радзівіла пасля тыдня таемнага знаходжання князёў у Беларусі

Князі Радзівілы на чале з 91-гадовай Эльжбетай Радзівіл прабылі ў Беларусі тыдзень. Высокія госці знаходзіліся тут фактычна інкогніта — ў адрозненне ад травеньскага візіту, калі іх прымалі дырэктары музеяў, мэр Нясвіжу і іншыя афіцыйныя асобы.

Цяперашні візіт стаўся хутчэй адпачынкам у родным Нясвіжы. За ўсе дні знаходжання князі мелі толькі адно афіцыйнае мерапрыемства — абед з міністрам культуры спадаром Паўлам Латушкам. Міністр запрасіў князёў у рэстарацыю “Новы Нясвіж” у Мінску, якая аздобленая старымі здымкамі замку і Сям’і. Па іроніі лёсу — на некаторых фота выяўлены князь Альбрэхт Радзівіл з дачкой Бэткай — той самай Эльжбетай Радзівіл, якую прывітаў міністр на ганку рэстарацыі!..

На маю просьбу князь Мацей Радзівіл распавёў пра сустрэчу з міністрам і дэталі тыднёвага адпачынку Радзівілаў у Беларусі...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 27

0023

Марцін, Мікалай, Эльжбета і Мацей Радзівілы
Учора ўначы я завёз князёўну Эльжбету Радзівіл на машыне ў Варшаву. З улікам вандровак у Ружаны і Косава, выйшла 18 гадзін і 1250 км за стырном. Вярнуўшыся, спаў 15 гадзін.
Ачуняў -- і пачынаю выкладаць фоткі зь ліпеньскага тыднёвага адпачынку Радзівілаў у Беларусі. Уся сям'я была тут 4 дні, а пані Эльжбета засталася адна пад маю апеку яшчэ на тры...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 27

img_0196
Эльжбета Радзівіл нарадзілася ў кастрычніку 1917 года ў Лондане, а хрышчоная была ў  Парыжы 14 студзеня 1918 года. На хрост бацька князь Альбрэхт Радзівіл, апошні ўладар Нясвіжскага замка, павесіў адзінай дачцэ на шыю залаты ланцужок з медальёнам Божай Маці, аздобленым каштоўнымі камянямі...

зроблена для Эўрарадыё
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 24

elzbieta1

Князёўна Эльжбета Радзівіл на цэлы тыдзень прыехала на вакацыі ў Беларусь! Прыезд абстаўлены таямніцай, каб быць вольнай ад увагі прэсы і цікаўных. За гэты тыдзень князёўна мела толькі адзін афіцыйны момант -- абед з міністрам культуры спадаром Паўлам Латушкам. У часе абеду пані Эльжбета папрасіла міністра, каб ён прыбраў з Нясвіжскага замку "ідыёцкую цыбуліну". Нібыта дамовіліся.

Падрабязнасці і шмат фотак -- крышачку пазьней 🙂

Тэгі:

Jun 11

herb_radziwillow
Сёньняшні выпуск перадачы "Радыё Свабода" славутага маэстра слова й гука Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда" прысьвечаны Радзівілам. Не пужайцеся словаў "міт" і "сьмерць" у загалоўку. У выніку мы прыходзім да выcновы, што Радзівілы будуць жыць вечна ))
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 06

Надрукавана ва ўчорашнім нумары газэты "Туризм и отдых"

Князі правялі ў Беларусі чацвёра сутак – прыляцелі ў абед у нядзелю, адляцелі па абедзе ў чацвер. Праграма была супернасычаная, і ўсе пераймаліся, як яе вытрымае галоўная гераіня візіту – 91-гадовая княгіня Эльжбета. Яе бацька, Альбрэхт Радзівіл, быў перадапошнім уладаром Нясвіжскага замку, яму належала 85 тысяч гектараў зямлі. Агулам жа на той час Радзівілы валодалі ў нашай краіне 320-ю тысячамі гектараў…
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 03

Мой артыкул з сёньняшняй "Звязды"

Дзве таямніцы Эльжбеты Радзiвiл
Што засталося па-за кадрам падчас гучнага вiзiту князёў у Беларусь

Пра гэты вiзiт напiсалi ўсе газеты, яго асвятлялi ўсе каналы. Але я хачу звярнуць увагу на два моманты, якiя засталiся па-за кадрам, на дзве таямнiцы княгiнi Радзiвiл.

Таямнiца Сверынаўскага абраза

Першая датычыцца наведвання мастацкага музея. У тэлевiзары вы маглi бачыць, што апроч сямейных партрэтаў княгiнi паказалi вялiкi прыгожы абраз. Дык вось, ён хавае ў сабе шмат таямнiц. Упершыню панi Эльжбета расказала мне пра яго за два месяцы да вiзiту. Пераглядаючы старыя здымкi, яна знайшла фота вялiкага абраза. З подпiсу на адвароце вынiкала, што за некалькi месяцаў да смерцi бацька панi Эльжбеты князь Альбрэхт Радзiвiл фундаваў каплiцу ў вёсцы Сверынава, дзе на адкрыццi падараваў гэты абраз.Справа датычылася 1935 года, пасля княгiня нi разу не чула нi пра каплiцу, нi пра абраз... Папрасiла даведацца пра лёс абаiх. Знайшоўшы на карце вёску Сверынава (сёння гэта Стаўбцоўскi раён), я выправiўся на пошукi.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 31

elzb

Эльжбета Радзівіл: Жудасна было пабачыць гэтую руіну...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

P.S. Даруйце, на пяты дзень актыўнага перакладу я дарэшты страціў голас 🙂

Тэгі: