it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 27

падыміце рукі, каму падабаецца ўсё гэта мінусдваццаць. я таксама люблю зіму, бо прыгожа. але ж ха-а-алодна!

давайце чакаць вясну. бо яна прыходзіць не таму, што так трэба, а таму, што мы верым у яе і чакаем яе моцна-моцна.

Тэгі:

Сту 22

у Вене ёсьць адмысловы музэй — Дом матылькоў. і там, уласна кажучы, жывуць матылькі. у Доме матылькоў падтрымліваюцца асаблівыя, практычна парніковыя ўмовы са спецыяльнай вільготнасьцю і тэмпературай. матылькі ручныя — не шугаюцца, калі іх фоткаеш у часе паяданьня банану, могуць сесьці табе на руку ці на штаны. тут і сам сябе матыльком пачынаеш адчуваць. толькі паляцець не выходзіць.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Сту 21

у дзяцінстве мы называлі гэта калючкі. як гэта называецца насамрэч — я ня ведаю і па сёньня.

нарвеш калючак, навешаеш сабе, як патронаў, на жывот — і гуляеш з хлопцамі ў вайнушку, адрываючы калючкі ад свае кофты і папускаючы ў чужую.

а яшчэ калючкамі заляцаліся да дзяўчат — кшталту дзёрганьня за касічкі. кідае ў цябе хлапец калючкі — значыцца, любіць.

а яны, аказваецца, яшчэ і прыгожыя, калі іх фоткаць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Сне 09

zima
толькі што шчоўкнуў з вакна. як мяркуеце, гэта ўжо сапраўды зіма?..

Тэгі:

Ліс 15

01
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Кас 23

+IMG_2724

сьпяшайце ў лес, пакуль ня стала зусім халодна. я цяпер стараюся штодня зьдзяйсьняць хаця б кароткія шпацыры.
там ужо амаль не пяюць птушкі, стаіць імжа, сыходзяць апошнія грыбы. там свая геамэтрыя, свая сістэма каардынатаў. там дрэвы і камяні, якім тысячагодзьдзі пакланяліся нашыя продкі. набярыцеся сілы ў леса на зіму
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Кас 23

шыпшына

а тут во — сфоткаў тры хвіліны таму каля самага свайго парогу на лецішчы!..

Тэгі:

Кас 18

восень

Тэгі: ,

Кас 16

сьнег

хочаце пагуляць у сьнежкі — прыязджайце на Гарадзеншчыну. сяджу цяпер у гарадзенскім гатэлі “турыст”, а за вакном — сьнег ідзе!..

а ў Гомелі, кажуць, яшчэ восень. вось якая нашая Беларусь вялікая!

Тэгі: ,

Кас 02

001

пахадзіў сёньня гадзінку па лесе, падыхаў хвоямі, паглядзеў на зёлкі-ёлкі. божачкі, як там прыгожа!.. галоўнае — надзявацца цяплей. і браць з сабой фоцік.

Чытаць далей »

Тэгі: ,