it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 13

свастыка

гэты прыкол распавялі мне самі гарадзенцы -- на ўзроўні гарадзкога міфу.

збудаваў архітэктар домік, а вокны ў пад'езьдзе вырашыў зрабіць цікавым такім чынам -- розных памераў, у пэўным парадку.

прыехала камісыя правяраць. ажно нехта і кажа раптам: людцы, а тут жа свастыка!
прыгледзеліся -- а вокны і сапраўды маюць такую форму. загадалі ў кожнай "свастыцы" па адным "пялёстку" закласьці цэглай, архітэктару далі па галаве. а ці наўмысна ён тое зрабіў, ці так атрымалася -- ніхто і ня скажа ўжо...
такі во гарадзкі міф.

знайсьці дамочак нескладана -- калі стаць тварам да Фарнага касьцёлу -- і прайсьці ўздоўж плота турмы (былых калегіюмаў езуітаў) -- то цераз дарогу ў двары.

а якія гарадзкія міфы ведаеце вы?

Тэгі: , ,

Dec 04

1989 год
Заходні Бэрлін, 1989. Нічога не нагадвае?..

Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА даведаўся ў Ляйпцыгу, як пачыналася мірная рэвалюцыя 1989 года ў ГДР, і што там рабіў у той час Уладзімір Пуцін

Нашыя заходнія суседзі, палякі, любяць паўтараць: “Пачыналася ўсё ў Гданьску”. Маючы на ўвазе, што менавіта з гданьскіх верфаў і пратэстаў на чале з легендарным Лехам Валенсам пачыналася незалежнасць Польшчы ад камуністаў у 1989 годзе.
У немцаў такую ролю выканаў Ляйпцыг (які расійцы памылкова называюць Лейпцыгам). Горад, дзе амаль 30 гадоў працаваў Ёган Себасьцьян Бах, дзе Вагнер вучыў Ніцшэ музыцы, а Ніцшэ Вагнера – філасофіі. Горад, дзе ў 1409 годзе быў заснаваны славуты універсітэт, у якім паспелі павучыцца Гётэ і Лейбніц, Лессінг і Лібкнехт, Ніцшэ і Радзішчаў, а таксама Ангела Меркель.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 01

001

Я даўно заўважаў -- калі мы кормім дзетак, то самі інстынктыўна робім вуснамі тыя ж рухі паяданьня -- нібыта дапамагаючы так малому. І за гэтымі рухамі хаваецца цэлы пласт чалавечага мысьленьня -- нават калі "свае мазгі ня ўставіш", мы стараемся дапамагчы блізкім нам людзям, хоць і разумеем, што пакуль ён сам не пажуе кашу, нічога ня будзе.

У гэтыя дні ў Бэрліне ўжо поўным ходам ідуць перадкалядныя кірмашы, дзе можна выпіць смачнага глінтвайну ці зьесьці ня меньш смачны яблык у чакалядзе. Такога няма ў нас. Бо няма патрэбы з боку людзей -- ці з боку арганізатараў?

На Аляксандарплац мне кінулася ў вочы, а дакладней у вушы адная дэталя. Вакол фантану заліты каток, і паспаліты люд коўзаецца па ім... пад Баха і Бэтховэна, грэючыся ў перапынках тым жа глінтвайнам ці грогам. І ў нас, у прынцыпе, на плошчах заліваюць каток. Толькі з дынамікаў пры гэтым гучыць "умца-ца", а грэюць народ зусім іншымі напоямі. Сэнс адзін, вынік розны.

І той немец, можа, ня меньш ахвотна коўзаўся б пад Шакіру ці Брытні Сьпірс, аднак рука нябачнага ды-джэя ведае, што робіць.

І гарэлачкі замест глінтвайну, магчыма, некаторыя не адмовіліся б. Аднак нябачны шэф шапікаў таксама ведае, што робіць.

Як, зрэшты, і ў нас.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 30

nils

Гэтую працу Нільса фон Нільсана я набыў на бэрлінскай барахолцы ў раёне станцыі Tiergarten. Праца датаваная 1945 годам, захавалася ў прыстойным стане, старой рамачцы. На запыт у нэце вылятае толькі нямецкі матэматык, якога так звалі. Ці гэта ён маляваў у вольны час, ці гэта цёзка незагуглены патрапіўся -- ня ведаю. Аднак гляджу на гэтую карцінку і разумею, што яна -- ужо гісторыя...

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 28

001

Тут, у ляйпцыгскім храме Сьвятога Томаса Яган Себасьцьян працаваў ад 1723 і ажно да сваёй сьмерці ў 1750 годзе. Тут ён пахаваны. Тут, аддаўшы ўсяго 2 эўра, можна патрапіць на гадзінны арганны канцэрт, дзе выконваюцца творы самі разумееце каго...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 27

002

Гюнтэр Літфін, першая ахвяра Бэрлінскага муру. Застрэлены памежнікам Гербертам Плаўлем 24 жніўня 1961 году.

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА знаходзiцца ў Берлiне, дзе працягваецца святкаванне 20-годдзя падзення Берлiнскага муру

Даведаўшыся, што Інстытут Гётэ ў Мiнску адбiрае журналiстаў для азнаямляльнай паездкi ў Берлiн, я, вядома, адразу падаў заяўку. Хоць i бываў ужо ў сталiцы Германii, але тэма гэтай паездкi — 20-годдзе падзення Берлiнскага муру (мiж iншым, беларускi "мур" i нямецкая "мауэр" маюць нешта агульнае). Быў вельмi ўсцешаны атрымаць вестку, што з Беларусi адабраныя для паездкi двое журналiстаў, у тым лiку — спецыяльны карэспандэнт "Звязды".

I ўсё мусiла прайсцi дакладна i гладка: iмкненне немцаў да парадку — гэта не мiф. Я атрымаў бiлеты на самалёт у два бакi, у аэрапорт была замоўлена машына, па мэйле дасланыя рэкамендацыi, якiя рэчы браць з сабой i якое надвор'е плануецца ў Берлiне. Аднак...

— 99 %, што вы не паляцiце, — без драбiнкi жалю кажа мне ў нашым аэрапорце супрацоўнiк "Белавii".
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 15

002
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 29

001

разьбіраў фотачкі з вандровак і знайшоў цэлую фотасэсыю з Палангі. з маім фоцікам на шпацыры асыставаў мне паэт Віталь Рыжкоў.

захацелася зноўку прайсціся па калена ў вадзе...

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 24

Надрукавана ў "Звяздзе" ад 24 верасьня

6500 кiламетраў па Еўропе

За два тыднi карэспандэнты "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА i Яўген ВАЛОШЫН праехалiся па Еўропе, наведалi Чэхiю, Францыю, Iталiю, праездам — Польшчу, Нямеччыну, Аўстрыю. I калi рэпартажы з колаў яны пiсалi разам, то цяпер, у Мiнску, кожны падсумоўвае менавiта свае ўражаннi.


Глеб Лабадзенка:

Эўропа -- гэта я!

Я iшоў па сваёй вулiцы Бельскага ў Мiнску, цягнуў за сабой валiзу на колцах, другую нёс у руках. Чамусьцi ўпарта згадваўся верш шаноўнага Генадзя Бураўкiна:

Я не ганю землi чужыя,
Хай iх сонца не абмiне,
Толькi дзе б за морам нi жыў я,
Беларусь мая снiлася мне...

Цяжка ўпарадкаваць паездку ў галаве, казаць — там лепш, а там горш.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 22

склала мая вандроўка Менск-Прага-Парыж-Рым-Прага-Менск

Тэгі: