it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 05

сяджу ўначы ў аэрапорце ў Коўні (Каўнас) -- і тут завальваецца цэлы натоўп заўзятараў з Шатландыі,з дудою ды ў кілтах (яны там гулялі зь літоўцамі). як было ня сфоткацца з адным такім? а ён, высьветлілася, быў у Менску (калі нашыя гулялі з іхнымі) і ведае пра Беларусь. падарыў яму "Алёнку" )))

Тэгі:

Sep 02


тут, і яшчэ ў двух лагерах увесну 1940 года камуністы забілі больш за 21 тысячу нявінаватых польскіх і беларускіх афіцэраў і мірных жыхароў.
вечная памяць забітым, вечны праклён камуністам-забойцам.

ps між іншым, правільны націск кАтынь.

Тэгі:

Sep 01

Тэгі: ,

Sep 01


прыехаўшы ва Ўселюб тры гады таму, я спыніўся ля гэтага помніка.
што гэта? memento mori? практычнасьць? жаданьне ведаць, якой будзе твая магіла? перасьцярога, што дзеці не паставяць помнік?
ці многія з вас хочуць прыходзіць на могілкі і бачыць на помніку сябе?
чым гэта скончылася тут -- ніжэй.
зрэшты, нічым іншым гэта скончыцца і не магло. для гэтага яно і рабілася.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 09

Унікальны абраз, вядомы з 1648 года, збіраюцца перанесці з Быхава ў адноўлены Баркалабаўскі манастыр

Айцец Мікалай служыць у Быхаве з 1993 года. Тутэйшы Траецкі храм збудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя — цяпер гэта адзіны храм, прычым драўляны, які ацалеў у Быхаве. Ненадоўга храм зачыняўся перад вайной, камуністы зрабілі тут зернясховішча. Але ўжо ў 1942-м быў адчынены — і з таго часу людзі ідуць сюды да Бога. Апроч уласных архітэктурных адметнасцяў, храм мае іканастас з вёскі Баркалабава — у тамтэйшай царкве савецкія бязбожнікі зрабілі спартовую залу, але іканастас удалося ўратаваць. Аднак галоўная каштоўнасць Траецкай царквы — цудадзейны абраз Баркалабаўскае Божае Маці, вядомы ад 1648 года, — неўзабаве можа пакінуць царкву... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 23


я зноў у гародні -- самым прыгожым, самым эўрапейскім і файным беларускім горадзе. пасьля менску адчуваеш тут сябе інакш: аказваецца, людзі тут ходзяць па нармалёвых прыгожых вулках, глядзяць на нармалёвыя дамы, усьміхаюцца. неверагодна, але шостая частка ўсіх старых будынкаў у Беларусі - захаваліся тут.
аднойчы я буду жыць тут.

Тэгі:

траўня 21

Тэгі:

Apr 09

У Беразьвеччы (цяпер -- рыса Глыбокага) стаіць кляштар XVIII стагодзьдзя, у якім камунісцкія ашавуркі зрабілі турму. Перад кляштарам -- помнік вядомаму кату і забойцу Дзяржынскаму. А на помніку -- геніяльная цытата...
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27

разам з калегамі зь Беларускай асацыяцыі журналістаў правёў тры дні ў Пецярбургу. па горадзе амаль не хадзіў, нічога не бачыў. магчыма, гэта саманастрапаленьне, але ўсе вандроўкі на ўсход ад Воршы выклікаюць у мяне незразумелае адчуваньне дыскамфорту і жаданьне хутчэй вярнуцца дадому...
так было і цяпер. напэўна, мне проста хацелася як мага хутчэй абняць цябе. а яшчэ мяне проста трасе, калі маю краіну называюць Белоруссія.
аднак ужо заўтра зранку я буду дома. і гэта радуе.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 02

хадзіў толькі што па Вільні -- пабачыў раптам будынак беларускай амбасады. мо, і каму з вас цікава будзе.

пасьля яшчэ знайду беларускую амбасаду ў Кішынёве (Кішынэў) -- яна ўвогуле выглядае як сінагога!..

Тэгі: