it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08

Спецыяльны карэспандэнт Глеб ЛАБАДЗЕНКА павячэраў у Берліне з апошнім міністрам замежных спраў ГДР і распытаў у мэра Ляйпцыга, чаму ў 1989 годзе салдаты і паліцыя не сталі спыняць дэманстрантаў

"Калі ў тваёй краіне наступае гістарычны момант — ты мусіш рызыкаваць"

У гэтыя дні Германія святкуе 20 гадоў аб'яднання ФРГ і ГДР. Па запрашэнні ўрада Германіі я правёў тыдзень у Берліне, Патсдаме і Ляйпцыгу, каб падрабязней даведацца пра падзеі 20-гадовай даўніны. Адна з сустрэч праходзіла за вячэраю. Госцем быў легендарны чалавек — Маркус Мекель, апошні міністр замежных спраў ГДР.

— Я не заўсёды быў палітыкам, — распавядае спадар Мекель. — Да 1989 года я служыў евангелісцкім пастарам, потым кіраваў экуменічным адукацыйным цэнтрам пад Магдэбургам. Але калі ў тваёй краіне наступае гістарычны момант — ты павінен слухаць сваё сэрца, сваю генетычную памяць. Неабходна рызыкаваць, бо ведаеш, што, калі ўдасца нешта змяніць, — гэта будзе гістарычны паварот. У руху апазіцыі я браў удзел яшчэ з 1970-х гадоў. Гэта не сакрэт, што ў камуністычнай ГДР храмы былі ці не адзіным месцам, дзе людзі маглі збірацца і абмяркоўваць сітуацыю, думаць пра будучыню і спадзявацца. Таму ў пэўны час я вырашыў ісці ў палітыку, быў адным з ініцыятараў стварэння сацыял-дэмакратычнай партыі ў ГДР, потым быў яе другім спікерам, намеснікам старшыні, старшынёй. Калі рухнуў берлінскі мур, у ГДР адбыліся першыя свабодныя выбары. Яны мелі, хутчэй, фармальны характар: ужо было вырашана, што Германія аб'яднаецца, стане адной дзяржавай. Аднак для гэтага трэба мець часовы легітымны ўрад — каб ураду ФРГ было з кім дамаўляцца і падпісваць дакументы. Таму ў красавіку 1990 года прайшлі выбары — і я стаў міністрам замежных спраў ГДР. На шчасце, апошнім міністрам. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 07


верасень 2010
У белай царкве зьлева пахаваны Бах. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 05

3 кастрычніка споўнілася 20 гадоў аб'яднання Германіі. З нагоды круглай даты ўрад Германіі запрасіў у прэс-тур журналістаў з 13 краін: Аргенціны, Грузіі, ЗША, Македоніі, Партугаліі, Італіі, Японіі, Пакістана, Гватэмалы, Казахстана, Сербіі і Паўднёвай Карэі. Ад Беларусі быў запрошаны карэспандэнт "Звязды".

Ведаеце, якая паралель не пакідала мяне гэты тыдзень? Заходняя і Усходняя Беларусь. Аднойчы мне давялося рабіць такі рэпартаж — наведаць дзве суседнія вёскі: Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна і Баравое Дзяржынскага. Да 17 верасня 1939 года першая знаходзілася ў Польшчы, другая — ў Савецкім саюзе. Сапраўдным адкрыццём для мяне стала, што тая мяжа застаецца ў свядомасці старэйшых людзей і цяпер. У размове яны называлі адно аднаго "палякі" і "савецкія", згадвалі мінулыя грахі, даводзілі сваю рацыю, пераконвалі, каму тады жылося лепш. Але з 1939 года мінула семдзесят гадоў, а Германія аб'ядналася толькі 20 гадоў таму. Таму турбота немцаў — што за гэты час розніцу так і не ўдалося пераадолець дарэшты — дарэмная. 20 гадоў — мізэрны прамежак для гісторыі.

У Германіі мы наведвалі розныя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, размаўлялі з чыноўнікамі і актывістамі, сведкамі і ўдзельнікамі гістарычных падзей 1989—1990 гадоў. Арганізатары бліскуча склалі праграму, якая паказала ўсё з самых розных ракурсаў.

Для пачатку коратка нагадаю сутнасць справы. Пасля Другой сусветнай вайны Германія засталася падзеленай на дзве часткі: пракамуністычную ўсходнюю ГДР (якая кантралявалася Савецкім саюзам) і заходнюю ФРГ (якая кантралявалася Амерыкай, Францыяй і Вялікабрытаніяй). За гады існавання мяжы пры спробе ўцячы з Усходу на Захад памежнікі забілі, па афіцыйных звестках, 1068 чалавек, па неафіцыйных — як мінімум удвая болей. Камуністы давялі ГДР да ручкі: у 1989 годзе, калі рухнула Берлінская сцяна, прыбытак грамадзян ГДР складаў 30% ад прыбытку грамадзян ФРГ. Пасля аб'яднання быў падпісаны Пакт Салідарнасці, пасля яшчэ адзін — паводле якіх да 2019 года ФРГ датуе эканоміку былой ГДР, падымаючы яе да прыстойнага ўзроўню (за кошт кожнага грамадзяніна — "падатак салідарнасці" складае 5,5% ад падаходнага падатку). На цяперашні момант прыбытак былых "усходнікаў" павялічыўся да 75-80% ад прыбытку "заходнікаў". Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 02


наведаў сёньня летнюю рэзідэнцыю каралевы Даніі -- замак Фрэдэнсборг. летняй рэзідэнцыяй ён зьяўляецца ад 1722 году па сёньня. для наведваньня адкрыты толькі ў ліпені, таму ў сярэдзіну не патрапіў. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 02

Узьяняўся на For Frelsers Kirke, каб пабачыць Капэнгаген зьверху. 92 мэтры -- пры парэнчах па пояс -- адчувальная вышыня!.. Купал гэтага храма зроблены вельмі арыгінальна -- вакол шпіля ідзе спіральная лесьвіца, па якой можна ўзьняцца на самы-самы верх... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 29


2 красавіка 1805 году ў гэтым доме ў мястэчку Одэнсэ нарадзіўся чалавек, безь якога нашае з вамі дзяцінства было б іншым. удумайцеся, усе гэтыя казкі напісаў ён (пералік зь Вікіпедыі, выбарка мая):
Гадкий утёнок (Den grimme Ælling, 1843)
Дикие лебеди (De vilde Svaner, 1838)
Дюймовочка (Tommelise, 1835)
Маленький Тук (Lille Tuk, 1847)
Новое платье короля (Keiserens nye Klæder, 1837)
Огниво (Fyrtøiet, 1835)
Оле-Лукойе (Ole Lukøie, 1841)
Пастушка и трубочист (Hyrdinden og Skorsteensfeieren, 1845)
Перо и чернильница (Pen og Blækhuus, 1859)
Принцесса на горошине (Prindsessen paa Ærten, 1835)
Пятеро из одного стручка (Fem fra en Ærtebælg, 1852)
Русалочка (Den lille Havfrue, 1837)
Снежная королева (Sneedronningen, 1844)
Стойкий оловянный солдатик (Den standhaftige Tinsoldat, 1838)

перачытайце біяграфію Андэрсэна -- гэта і праўда быў унікальны чалавек!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 29

Працягваючы тэму электрамабіляў , публікую некалькі фотак электрамабільчыка, які пабачыў перад рэдакцыяй Berlingske -- дацкай газэты, заснаванай у 1749 годзе. Чыёй вытворчасьці гэты цуд, я не разабраўся,ю бо марка нідзе не напісаная. Кажуць, дацкай. Мясцовыя тубяльцы перакананыя, што неўзабаве ўсе будуць езьдзіць выключна на такіх. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 27


палац Амаліенборг зьяўляецца рэзыдэнцыяй дацкіх манархаў апошнія 200 гадоў. некалькі разоў на дзень тут адбываецца зьмена ганаровай варты, якая зазвычай зьбірае шмат гледачоў. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 27


у капэнгагене маю ўвагу прыцягнулі дзьве таблічкі на прыбіральнях. гэтая -- сваёй рэалістычнасьцю... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 27


Капэнгаген, 27 верасьня 2010 году

Тэгі: ,