it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 25


гарэў хлеў на Новым Месце

такое слайдшоў нармалёвае?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Nov 11

 

Спаса-Праабражнская царква ў Полацку збудаваная між 1128 і 1156 годам дойлідам Іаанам на замову сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея. расьпісаная фрэскамі тады ж -- у ХІІ стагодзьдзі.

гэта адзіная ў Беларусі царква ХІІ ст, якая захавалася ў такім стане. і адзіныя ў Беларусі фрэскі таго часу.

ўчора я меў шчасьце паўгадзіны іх пафоткаць.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 20

мае гомельскія сябры не паехалі ў вясельнае падарожжа на мора, а махнулі ў Львів. а цяпер вырашылі падзяліцца фоткамі. з радасьцю публікую (камэнтары іхныя)
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 17

Ствары сваю Мапу вандроўніка!

Тэгі:

Oct 05


Дрэздэн мне не спадабаўся. ехаць туды варта выключна дзеля непаўторнай, выбітнай мастацкай галерэі. што там знаходзіцца, вы і самі ведаеце -- "Сіксцінская Мадонна" Рафаэля ды іншыя разынкі.
ніжэй -- колькі фота Дрэздэна.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 04


у гасьцініцы "Нясьвіж" я зайшоў у ванну, паглядзеў на ракавіну і спыніўся: нечага яўна не ставала. нават не аднаразовага шампуня і геля для душа. нават ня фена і белых рушнікоў. нават не кляёнкі на ваньне.
заўважаеце, чаго?
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 01

з Прагі да Крумлава ехаць тры з паловай гадзіны. наўпроставага цягніка няма. але калі на вакзале сказаць "мне да Крумлава", квіток вам прададуць. да Будэёвіц даедзеце нармалёвым цягніком, а ў Будэёвіцах хвілін праз 10 перасядзеце на сьмешны тарантас з 1-2 вагончыкамі.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 30

турысты закінулі манэтку гэтаму чэрапу ў мястэчку Кутна Гора, што за 60 км ад Прагі. вядомая Кутна Гора сярод гэтых самых турыстаў найперш косткасховішчам, Касьніцаю, збудаванай у 1400 годзе на ўскраіне гораду -- Седлецы. такіх чарапоў, разам са шкілетамі, там блізу 40 тысяч.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 19

віды з сабора Сьвятога Віта
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 28

на адным з хутароў у Валожынскім раёне ёсьць старая-старая лазьня. яна і так прыкметная -- бо выглядае як з пазамінулага стагодзьдзя, вельмі атмасфэрная і фактурная. а дэталь, што тут парыўся сам Якуб Колас, дадае смаку.
днямі давялося папарыцца ў гэтай лазьні -- яна яшчэ дзейнічае, ды як!..
раней гэты хутар належаў сям'і настаўнікаў, якія сябравалі з Коласам -- ён прыязжаў у госьці, вось і ў лазьні парыўся. а некаторых пэрсанажаў "Новай зямлі" пісаў з жыхароў навакольных хутараў.
жывая гісторыя!
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,