it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 06

0011

Па дарозе ў Гародню заскочыў у вёску Мураванка -- чарговы раз палюбавацца ўнікальнай царквой, якой амаль 500 гадоў...

(далей - яшчэ 12 фота)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 28

0001

Гэтай сядзібы няма ані ў энцыкляпэдыі "Архітэктура Беларусі", ані на сайце "Глобус Беларусі", ані ў іншых кампэтэнтных крыніцах.

Сядзіба ХІХ стагодзьдзя ў вёсцы Рэчкі (Веткаўскі раён) ўжо 23 гады знаходзіцца ў адселенай зоне. Яе архітэктурныя хароствы аглядаюць толькі дзесяткі буслоў, дзікія касулі і рэдкія турысты-экстрэмалы.

Яе мала хто бачыў. Сёньня вы далучаецеся да ліку абраных

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 21

d181d0b0d184d196d18f1

d181d0b0d184d196d18f2

Полацак, вечар 20 красавіка

Тэгі: ,

Apr 16

Відэа зроблена 11 красавіка 2009 году ў часе паездкі ў Веткаўскі раён.

Гэтае адчуваньне сюррэалізму цяжка перадаць на відэа ці фота -- калі наўкол на дзесятак кіламетраў няма жывых людзей. Калі дарогу перабягае агромністая касуля, як здаецца табе, з трыма галавамі. Калі на дарозе ляжаць дзіцячыя боцікі, ляжаць ужо 20 год. Калі ў студнях ёсьць вада, але піць яе ўжо ніхто ніколі не будзе.

Я даўно хацеў патрапіць у зону. Цяпер мяне бачна ў цемры.

img_05642

img_0567

img_0573

img_0585

img_0589

img_0595

img_0678

img_0680

img_0684

img_0693

img_0694

img_0696

img_0697

img_0699

img_0700

img_0705

img_0707

img_0713

img_0715

img_0717

img_0728

img_0745

img_0754

img_0763

Тэгі: , , ,

Apr 14

0013

Сядзіба Красны Бераг (Жлобінскі раён) збудаваная ў 1890 годзе. Звонку яна выглядае як казачны замак, дзе архітэктарар ужыў усе вядомыя і дасяжныя яму дэкаратыўныя прыёмы. Сядзіба зачароўвае сваім хараством і непаўторнасьцю!..

0022

Брама сядзібы таксама заслугоўвае ўвагі

0033

Флігель

0042

Частка галоўнага фасаду сядзібы

0052

Страшны знак на ўваходзе

img_0214

Інтэр'еры Краснага Берага -- унікальныя. Такіх нямнога захавалася ў Беларусі. Радуе, што зараз яны аднаўляюцца -- і, трэба сказаць, даволі граматна.

img_0215

img_0216

img_0222

Парадны ўваход

img_0225

img_0226

img_0229

img_0230

Тэма кажаноў і вурдалакаў шматразова абыгрываецца ў сядзібе

img_02471

img_0252

img_0254

img_0259

img_0261

img_0268

img_02841

img_0285

Па ўсім пэрымэтры сядзібы -- вылепленыя кажаны (у цэнтры). Але нейкім дзівосным чынам ва ўсіх да аднаго адбітыя галовы!..

2244

img_0289

img_0299

img_0301

Пасьля рэстаўрацыі тут будзе кавярня

img_0304

Магутныя скляпеньні -- ўваход у кавярню

img_0309

Нават ганак быў выкладзены адметна

img_0310

img_0318

img_0330

Прывітаньне з Краснага Берагу!

Тэгі:

Apr 13

0012

Афіцыйны візыт у Чачэрск пачаўся з прызямленьня ў аэрапорце "Нью-Чачэрск".

0021

Ля трапа мяне чакала мая машына зь міліцэйскім картэжам. Перапісаўшы нумары, таварышы міліцыянеры не адставалі ад мяне цягам усяго візыту 😉

0032

Пэрліна Чачэрску -- ратуша XVIII стагодзьдзя. Мураваная аснова, драўляныя дзівосныя вежы -- ўнікальная для Беларусі пабудова!..

0041

Захацеўшы наведаць Краязнаўчы музэй, што месьціцца ў ратушы, я пабачыў на дзьвярах такую вось цудоўную абвестку.

0051

Мой калега, слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч нават захацеў сфатаграфавацца з цудадзейнай аб'явай

006

Давялося аглядаць каштоўнасьць звонку. Збудаваная яна так, што глядзіцца выгадна з самых розных ракурсаў і пунктаў.

008

Такую шыльду я пабачыў на ўваходзе ў дзіцячы парк...

009

Сінагога ХІХ стагодзьдзя. Цяпер тут -- эвангелісцкая царква.

010

Прачытаўшы гэты надпіс, я страшэнна захацеў дажыць да 2099 году!..

011

Царква 1799 года. Унікальная па-свойму -- мае абсалютна круглую залю. Адметна, што ў той час у горадзе было збудавана 4 (!) такія аднолькавыя храмы -- сымэтрычна ў розных канцах паселішча. Але ацалеў толькі гэты... Увогуле, круглая царква -- даволі рэдкая зьява для Беларусі.

012

З тылу храм глядзіцца яшчэ эфектней.

013

На гэтай філасофскай ноце афіцыйны візыт у Чачэрск быў скончаны.

Наступныя пункты -- Красны Бераг, Жылічы, Гомель.

Таксама хутка ў блогу -- ўнікальны фотарэпартаж з Чарнобыльскай зоны...

Тэгі: ,

Apr 05

Неяк я задаўся мэтай дасьледваць, "што збудавала нам Эўропа". Рэч у тым, што пачынаючы ад канца XVI стагодзьдзя беларуская шляхта актыўна запрашала сюды архітэктараў з усяе астатняе Эўропы. Сёньня падаю да вашай увагі першую частку досьледу, якая закранае дакладныя альбо амаль дакладныя копіі -- ці то мы ў іх, ці то яны ў нас.

1.
001
Варшава, Лазенкі. Летняя рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага...
002_d0bcd0b0d0bb
Жэмыслаўль (Іўеўскі раён), сядзіба Ўмястоўскіх

2.
003-2
Менск, Чырвоны касьцёл...
003
Ютросін (Польшча)

3.

005_d0bcd0b0d0bb
Нясьвіж, Фарны касьцёл. Архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні
004_d0bcd0b0d0bb
Кракаў, касьцёл сьв. Пятра і Паўла, архітэктар той жа

4.

berezvecche

Касьцёл Беразьвеччанскага кляштара (Глыбокае). Зьнішчаны камуністамі
belostok_d0bcd0b0d0bb
Збудаваны нанова касьцёл у Беластоку

Тэгі: , , ,

Apr 04

Маленечкі (1,71 мБ:) ) падарунак вам на выходныя. Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні, збудаваная да 1183 года. Саўндтрэк -- Jab Club.

Тэгі: , , , ,

Apr 03

blog

фота (с) Андрэй Куваеў

Тэгі: ,

Oct 23

я меў адную ноч у аэрапорце "арлянда", што за 40 км ад стакгольма. у восем вечара мой самалёт прыляцеў з кальмара, а ў восем раніцы я мусіў адправіцца ў рыгу. большасьць калегаў адправіліся спаць у нумары, а я, вольга кляшчук і сяргей балай рванулі ў стакгольм. ад паловы на першую ночы да 4 раніцы я пасьпеў зрабіць 250 здымкаў. добра, што захапіў з сабой штатыў...

такое відовішча адкрываецца на ўзьбярэжжы ля мастацкага музэю

а такое -- ў адной са стакгольмскіх вулачак )))

зум-зум

адзін са шматлікіх мастоў

парлямант

калі я здымаў гэтую вулачку, падыйшлі двое ўшчэнт абкумараных хлапцоў. пытаюцца: што ты тут робіш? вось, кажу, маю транзыт у стакгольме і толькі адную ноч, каб пабачыць стары горад. хлапец ляпае мяне па плячы й кажа: хадзем пакурым з намі, інакш табе ня ўдасца пабачыць стары горад!..

каралеўскі палац. пытаемся ў вартаўніка са штыком, ці можна тут фоткаць. адказвае, што на здароўе. нахабнічаем і пытаемся, ці можна сфоткацца зь ім. адказвае, што так. і толькі падыходзім да яго, як той пачынае вішчэць: "не заходзьце за гэтую чорную лінію! гэта -- для маёй бясьпекі!" аказваецца. на зямлі намаляванае вялізнае чорнае кола, дзе можа быць толькі ён. во як.

працяг каралеўскага палацу

такі ракурс мне спадабаўся асабліва

музэй

опэра, дзе ўручаюць нобэлеўскую прэмію

і зноўку -- карабель. калі хто хоча, магу даслаць першы карабель (гарызантальны) на шпалеры для рабочага стала ў поўным памеры. пакідайце мэйлы ў камэнтах

Тэгі: ,