it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 09

IMG_5160

Эўрапейскае турнэ працягваецца, цяпер два дні п'ю піва ў Празе. Справа -- шчасьлівы Яўген Валошын, які патрапіў сюды ўпершыню.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 04

001

Прайшоўся па ўзьбярэжжы, пафоткаў птушак. Дарэчы, на параду Kub'а, знайшоў нудысцкі пляж. Вагаюся, ці вывешваць фоткі 🙂

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 03

лазьня

Ведаеце, я ніколі не выходзіў з лазьні адразу ў мора. Тым больш -- у Балтыйскае. А сёньня зрабіў гэта!..

Зьлева направа: Балтыйскае мора, мастачка Алена, я, лазьня.

Гэта было фантастычна!..

photo by (C) Birute Jonuskaite
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 01

000

Сэзонныя турысты разьехаліся, і ў Паланзе дыхаецца вольна. Тут хораша. Чароўнае паветра, сьвежае мора, хвоі, чайкі... Тут добра думаецца і пішацца, добра чытаецца і фатаграфуецца. Тут добра.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

001

Томас Ман -- нямецкі пісьменьнік, аўтар сусьветнавядомых "Ёсіфа і ягоных братоў", "Доктара Фаустуса", "Сьмерці ў Вэнэцыі", "Лоты ў Ваймары". У 1929 годзе яму прысуджаецца Нобэлеўская прэмія за раман "Будэнброкі". У 1930 ён будуе вось гэты дамок у Нідзе (Куршская каса, Літва), дзе праводзіць некалькі плённых сэзонаў. У 1933 годзе, калі да ўлады прыйшоў Гітлер, Ман эмігруе, баючыся перасьледу, і болей у Ніду не вяртаецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

+IMG_5236

Баўлю час на беразе Балтыйскага мора. Агледзеў палац Тышкевічаў ХІХ стагодзьдзя. Тут ягонага гаспадара, праўда, упарта называюць Тышкявічус. Сумняюся, што сам ён сябе хоць раз так называў...

Палац, у любым разе, прыўкрасны. Стаіць у фантастычным парку (цяпер гэта батанічны сад). Дарэчы, дома маю старадаўнія фоткі гэтага палацу. Вярнуся -- вывешу парамі. Пакуль -- што ёсьць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

+IMG_2831

Вежа-данжон стоўп унікальны помнік беларускага абарончага дойлідства.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

001

Зубры -- гэта ня проста валасатыя каровы з прыгожымі рагамі. Пабачыць іх хаця б аднойчы варта. У заапарку, дзе зубры сядзяць у невялікім вальеры, цяжка зразумець, чым так захапляўся Мікола Гусоўскі. Тут, у Белавескай Пушчы вальер троху большы. Яны ляжаць у цянёчку, п'юць ваду, качаюцца ў пяску. Калі прапануеце пачастунак -- ядуць печыва і падушачкі з шакалядам проста з рук. Аднак захоўваюць нораў і характар. Ледзь што не па іх -- гатовыя тупнуць нагой, а тое і матлянуць галавой у бок асабліва настырных наведнікаў.

Ты адскокваеш, а пасьля дастаеш чарговую падушачку з шакаладам, і вы зноў сябруеце...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 23

краявід

як казаў Віні Пух: думай, галава, думай!.. 🙂

Тэгі:

Aug 12

011

Касьцёл у Селішчах (Вушацкі раён) збудаваны ў 1726 годзе разам з прылеглым кляштарам бернардынцаў. Сёньня ён занядбаны і стаіць у руінах. Аднак захаваў веліч і хараство. І таямніцы. Якія патыхаюць халадком цёмных сутарэньняў...
Чытаць далей »

Тэгі: