it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 15

Карэспандэнты “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА і Яўген ВАЛОШЫН знайшлі беларускі сцяг наверсе Эйфелевай вежы і замест аэрапорта апынуліся ў дзве гадзіны ночы ў вёсцы пад Парыжам

блог

Беларусаў заўжды цягнула на Манмартр. Тут раскрыліся зоркі выхадцаў з нашай краіны Восіпа Цадкіна і Хаіма Суціна, тут працаваў Марк Шагал, тут любіў бываць французскі паэт Гіём Апалінэр, сваяк нашага пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). У іх была даволі цёплая кампанія – Агюст Рэнуар, Каміль Пісаро, Клод Манэ, Вінцэнт Ван Гог, Тулуз-Латрэк, Пабла Пікасо…

Нашых славутых замлякоў мы абмяркоўвалі, падымаючыся зранку на Манмартр.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 15

001

Прыехаўшы ў Рым, я адразу адправіўся глядзець Калізэй. Гэтая манумэнтальная пабудова створаная ў 80 годзе нашай эры, будова ішла ўсяго 5 гадоў.

Вядома, Калізэй уражвае. Адкуль не глядзі на яго -- не ўяўляеш, як 2000 гадоў таму без сучаснай тэхнікі і матэрыялаў удавалася рабіць такое.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 14

Карэспандэнты "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА i Яўген ВАЛОШЫН прыбылi ў Парыж, дзе спачатку iм ледзьве не выпусцiлi дух у арабскiм квартале. Але, пабачыўшы Елiсейскiя палi, яны вырашылi застацца тут яшчэ на дзень.

-- Вы не супраць засяліцца ў нумар з дзвюма бразільскімі валейбалісткамі?.. – паглядзеў на нас з-за стойкі адміністратар парыжскага студэнцкага гатэлю непадалёк ад Монмартру.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 14

001

паціху буду вывешваць фотачкі з Парыжу
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 13

blue

Тэгі:

Sep 13

+IMG_8138

Геаграфічнае і духоўнае сэрца Парыжу, Нотр Дам збудаваны ў 1163-1345 гадах -- ён сучасьнік нашай Каложы!.. Перажыў за гэты час шмат. Напрыклад. У часе Вялікай Францускай Рэвалюцыі мудак Рабесп'ер выдаў дэкрэт (вам гэта нічога не нагадвае?.. 😉 ), што калі "парыжане ня хочуць, каб гэтая цьвярдыня мракабесься была зруйнаваная, то яны павінны сплаціць Канвэнту грошы на патрэбы ўсіх рэвалюцыяў, якія пройдуць з нашаю дапамогаю ў іншых краінах".

Угадайце, што выбралі парыжане.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 13

001

прывет з Цэнтра Пампіду!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 12

001

324 мэтры -- гэта вам не абы-што!.. каб патрапіць на вежу, трэба выстаяць чаргу ўнізе па квіток, чаргу на ліфт, чаргу на другі ліфт... і пасьля тое самае ў адваротным парадку... аднак быць у Парыжы і ня ўзьлезьці на вежу -- недазвольная раскоша. дух захоплівае!.. унізе цяжка адчуць і пабачыць той Парыж, які мы прызвычаіліся ўяўляць. а тут, па-над Парыжам, яго відаць вельмі добра...

002

вось яно -- сэрца Францускай імпэрыі
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 12

Карэспандэнты "Звязды" працягваюць вандраваць па Еўропе,
шукаючы там беларускiя сляды i месцы, звязаныя з сусветнавядомымi асобамi.
За адзiн дзень такiх пошукаў з нас нечакана ледзь не зрабiлi
сапраўдных яўрэяў, а потым чэхаў
блог
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 09

Карэспандэнты "Звязды" дзiкунамi выправiлiся ў турнэ па Еўропе. Каб не толькi паспытаць выгодаў замежнага жыцця, але i прасякнуцца пажыўнымi месцамi Старога свету. Першы пункт падарожжа — пiўная i культурнiцкая Прага.

9-35
Чытаць далей »

Тэгі: