it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 22

апошняя частка падарожных нататак


Карэспандэнты "Звязды" трапiлi ў старажытную паганскую бажнiцу,
наведалiся "амбасадарамi" ў Ватыкан i арганiзавалi каля свайго бунгала Санта-Барбару

Калi вы лiчыце, што можна пахадзiць па Рыме два-тры днi — i ўсё пабачыць, не кажыце гэтага нiкому. Не смяшыце людзей. Карэспандэнты "Звязды" ходзяць па Рыме ўжо шэсць дзён — i сквапна смокчуць яго, як Рамул i Рэм малако Капiталiйскай ваўчыцы.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 21

01

кожны раз, калі патрапляю ў Прагу, іду ў Каралеўскі сад, дзе працаваў батанікам наш зямляк Францішак Лукіч Скарына. тут, у самым цэнтры вялікага гораду, можна патрапіць у цішыню і спакой, паглядзець на вавёрак і паслухаць птушак.

Прага -- чароўны горад. патрапіўшы сюды аднойчы, немагчыма сюды не вярнуцца...

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 20

01

і яшчэ крыху парыскіх фотачак...

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 19

001

люблю назіраць за вулічнымі мастакамі. падыходзіць ціхенька за сьпіну і глядзець -- спачатку на накідак, а затым на мадэль. усьміхацца мадэлі, лавіць усьмешкі ў адказ. і верыць, што цяпер партрэт будзе крышычку дабрэйшым...

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 18

001

Пантэон -- храм усіх Багоў у Рыме. Яго лёс -- вельмі беларускі. Спачатку Пантэон, зразумела, быў паганскім храмам. 1 лістапада 609 году яго перахрысцілі на хрысьціянскі. З тае пары гэты дзень адзначаецца як Дзень усіх сьвятых.
Пантэон мае ўнікальны дах дыямэтрам 43 мэтры з круглай адтулінай на сярэдзіне. Гэта надзвычайны ўзор антычнах інжынэрнай думкі.

Тут пахаваныя каралі Віктор Эмануіл ІІ і Умбэрта І, а таксама Рафаэль.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 17

Карэспандэнты “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА і Яўген ВАЛОШЫН пабачылі ў Рыме 2000-гадовыя храмы і знайшлі падабенства беларускай і старадаўнярымскай архітэктуры

блог

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 17

001

Санта Марыя Маджорэ -- адная з чатырох галоўных базылік Рыму. Пра яе заснаваньне існуе легенда. Нібыта ў 352 годзе Папу Ліберу і заможнаму рымляніну прысьнілася Мадонна і загадала на тым месцы, дзе заўтра зьявіцца сьнег, збудаваць храм. Нараніцу, 5 жніўня 352 году на Эсквіліне, дзе цяпер знаходзіцца базыліка, ляжаў сьнег.
Той храм зьмяніла базыліка, збудаваная ў 440-х гадах Папам Сыкстам ІІІ. Шматкроць базыліка дабудоўвалася, упрыгожвалася.
Званіца базылікі (75 мэтраў) -- найвышэйшая ў Рыме, збудаваная ў 1377 годзе. Сучасны фасад узьнік у 1740.
У храме захавалася мазаіка XIV стагодзьдзя.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 16

Карэспандэнты “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА і Яўген ВАЛОШЫН дабраліся да Рыма і пасяліся ў бунгала на беразе Адрыятычнага мора

блог1

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 16

001

Вечны Горад -- лепей і ня скажаш. Адчуваньне тут вельмі дзіўнае. Настолькі цяжка паверыць, што вось гэтым калонам 3000 гадоў, а вось гэтаму храму 2000!.. Здаецца, што ўсё гэта -- дэкарацыі гістарычнага кіно. Ходзіш, глядзіш -- і не разумееш, як упарадкаваць усё гэта і асэнсаваць...

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 16

001

апошнія летнія дзянькі лаўлю ў Італіі, пад Рымам, на ўзьбярэжжы Тырэнскага мора. з гэтай нагоды -- пару справаздачных фотачак 🙂
Чытаць далей »

Тэгі: ,