|
Лют 02
|
хадзіў толькі што па Вільні — пабачыў раптам будынак беларускай амбасады. мо, і каму з вас цікава будзе.
пасьля яшчэ знайду беларускую амбасаду ў Кішынёве (Кішынэў) — яна ўвогуле выглядае як сінагога!..
Тэгі: падарожжы
хадзіў толькі што па Вільні — пабачыў раптам будынак беларускай амбасады. мо, і каму з вас цікава будзе. пасьля яшчэ знайду беларускую амбасаду ў Кішынёве (Кішынэў) — яна ўвогуле выглядае як сінагога!.. Тэгі: падарожжы
гэты прыкол распавялі мне самі гарадзенцы — на ўзроўні гарадзкога міфу. збудаваў архітэктар домік, а вокны ў пад’езьдзе вырашыў зрабіць цікавым такім чынам — розных памераў, у пэўным парадку. прыехала камісыя правяраць. ажно нехта і кажа раптам: людцы, а тут жа свастыка! знайсьці дамочак нескладана — калі стаць тварам да Фарнага касьцёлу — і прайсьці ўздоўж плота турмы (былых калегіюмаў езуітаў) — то цераз дарогу ў двары. а якія гарадзкія міфы ведаеце вы? Тэгі: Беларусы, падарожжы, прыколы
Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА даведаўся ў Ляйпцыгу, як пачыналася мірная рэвалюцыя 1989 года ў ГДР, і што там рабіў у той час Уладзімір Пуцін Нашыя заходнія суседзі, палякі, любяць паўтараць: “Пачыналася ўсё ў Гданьску”. Маючы на ўвазе, што менавіта з гданьскіх верфаў і пратэстаў на чале з легендарным Лехам Валенсам пачыналася незалежнасць Польшчы ад камуністаў у 1989 годзе.
Я даўно заўважаў — калі мы кормім дзетак, то самі інстынктыўна робім вуснамі тыя ж рухі паяданьня — нібыта дапамагаючы так малому. І за гэтымі рухамі хаваецца цэлы пласт чалавечага мысьленьня — нават калі “свае мазгі ня ўставіш”, мы стараемся дапамагчы блізкім нам людзям, хоць і разумеем, што пакуль ён сам не пажуе кашу, нічога ня будзе. У гэтыя дні ў Бэрліне ўжо поўным ходам ідуць перадкалядныя кірмашы, дзе можна выпіць смачнага глінтвайну ці зьесьці ня меньш смачны яблык у чакалядзе. Такога няма ў нас. Бо няма патрэбы з боку людзей — ці з боку арганізатараў? На Аляксандарплац мне кінулася ў вочы, а дакладней у вушы адная дэталя. Вакол фантану заліты каток, і паспаліты люд коўзаецца па ім… пад Баха і Бэтховэна, грэючыся ў перапынках тым жа глінтвайнам ці грогам. І ў нас, у прынцыпе, на плошчах заліваюць каток. Толькі з дынамікаў пры гэтым гучыць “умца-ца”, а грэюць народ зусім іншымі напоямі. Сэнс адзін, вынік розны. І той немец, можа, ня меньш ахвотна коўзаўся б пад Шакіру ці Брытні Сьпірс, аднак рука нябачнага ды-джэя ведае, што робіць. І гарэлачкі замест глінтвайну, магчыма, некаторыя не адмовіліся б. Аднак нябачны шэф шапікаў таксама ведае, што робіць. Як, зрэшты, і ў нас. Тэгі: падарожжы, Эўропа
Гэтую працу Нільса фон Нільсана я набыў на бэрлінскай барахолцы ў раёне станцыі Tiergarten. Праца датаваная 1945 годам, захавалася ў прыстойным стане, старой рамачцы. На запыт у нэце вылятае толькі нямецкі матэматык, якога так звалі. Ці гэта ён маляваў у вольны час, ці гэта цёзка незагуглены патрапіўся — ня ведаю. Аднак гляджу на гэтую карцінку і разумею, што яна — ужо гісторыя… Тэгі: падарожжы, рарытэты, Эўропа
Тут, у ляйпцыгскім храме Сьвятога Томаса Яган Себасьцьян працаваў ад 1723 і ажно да сваёй сьмерці ў 1750 годзе. Тут ён пахаваны. Тут, аддаўшы ўсяго 2 эўра, можна патрапіць на гадзінны арганны канцэрт, дзе выконваюцца творы самі разумееце каго…
Гюнтэр Літфін, першая ахвяра Бэрлінскага муру. Застрэлены памежнікам Гербертам Плаўлем 24 жніўня 1961 году. Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА знаходзiцца ў Берлiне, дзе працягваецца святкаванне 20-годдзя падзення Берлiнскага муру Даведаўшыся, што Інстытут Гётэ ў Мiнску адбiрае журналiстаў для азнаямляльнай паездкi ў Берлiн, я, вядома, адразу падаў заяўку. Хоць i бываў ужо ў сталiцы Германii, але тэма гэтай паездкi — 20-годдзе падзення Берлiнскага муру (мiж iншым, беларускi “мур” i нямецкая “мауэр” маюць нешта агульнае). Быў вельмi ўсцешаны атрымаць вестку, што з Беларусi адабраныя для паездкi двое журналiстаў, у тым лiку — спецыяльны карэспандэнт “Звязды”. I ўсё мусiла прайсцi дакладна i гладка: iмкненне немцаў да парадку — гэта не мiф. Я атрымаў бiлеты на самалёт у два бакi, у аэрапорт была замоўлена машына, па мэйле дасланыя рэкамендацыi, якiя рэчы браць з сабой i якое надвор’е плануецца ў Берлiне. Аднак… — 99 %, што вы не паляцiце, — без драбiнкi жалю кажа мне ў нашым аэрапорце супрацоўнiк “Белавii”.
разьбіраў фотачкі з вандровак і знайшоў цэлую фотасэсыю з Палангі. з маім фоцікам на шпацыры асыставаў мне паэт Віталь Рыжкоў. захацелася зноўку прайсціся па калена ў вадзе… Тэгі: лабадзенка, падарожжы
Надрукавана ў “Звяздзе” ад 24 верасьня6500 кiламетраў па ЕўропеЗа два тыднi карэспандэнты “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА i Яўген ВАЛОШЫН праехалiся па Еўропе, наведалi Чэхiю, Францыю, Iталiю, праездам — Польшчу, Нямеччыну, Аўстрыю. I калi рэпартажы з колаў яны пiсалi разам, то цяпер, у Мiнску, кожны падсумоўвае менавiта свае ўражаннi.
Глеб Лабадзенка: Эўропа — гэта я! Я iшоў па сваёй вулiцы Бельскага ў Мiнску, цягнуў за сабой валiзу на колцах, другую нёс у руках. Чамусьцi ўпарта згадваўся верш шаноўнага Генадзя Бураўкiна:
Я не ганю землi чужыя,
Цяжка ўпарадкаваць паездку ў галаве, казаць — там лепш, а там горш. Тэгі: журналістыка, падарожжы |
Рэкляма:
|
Апошнія каментары