it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 02

вось такую саматужную сацыяльную рэкляму ўбачыў на ходніку вуліцы танкавай за "каронай". прызнацца шчыра, яна больш пераканаўчая за "мінск -- чысты горад" )

Тэгі: ,

Aug 31

як ехаць зь менску на ракаў пабачыў на запраўцы

Тэгі: ,

Aug 30


відэа: catholic.by

Фільм пра мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Аўтар сцэнарыя Аркадзь Шпунт, рэжысёр-аператар Юры Гарулёў, кампазітар Ігар Карпік, гукааператар Віктар Красноў, мантаж Аляксандр Лавыш, дырэктар фільма Ірына Чарназіпуннікава
1999 г.

Тэгі: , ,

Aug 22

вось гэтая паўкруглая прыбудова -- савецкага часу. калі касьцёл перараблялі пад дом кіно, панабудоўвалі шмат халабуд наўкол. калі ж гістарычную справядлівасьць аднаўлялі, разбурылі ўсё, апроч гэтай -- бо яна і сапраўды добра ўпісалася ў агульны ансамбль.

фота: http://pawet.livejournal.com/160230.html

Тэгі: ,

Jul 05

менскае мэтро для інвалідаў-вазочнікаў -- як кепская лятарэя. толькі на 6 станцыях з 25 яны могуць бесперашкодна патрапіць на плятформу.

але і гэта -- фармальнасьць і хлусьня. памятаю, рабіў матэрыял пра гэта, правяралі -- ніводзін ліфт і пад'ёмнік не працуе.

гасударства для народа!

Тэгі:

Jul 01


фота Сьвятланы Богуш, узята адсюль
камэнтар аўтаркі: "Пабачыць гэты цуд можна на праспэкце Дзяржынскага, насупраць адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска. Год кнігі - гэта прыўкрасна!"

калхозьнікі ўзялі выяву Гусоўскага і пад тытулам "Песня пра зубра" ўставілі верш Якуба Коласа. файна. пры сёньняшнім міністэрстве "культуры", дзе запраўляе каханка намесьніка міністра, гэта абсалютна ў парадку рэчаў.

але ніхто не заўважыў іншага: нават у гэтым вершы Коласа яны ўмудрыліся прапусьціць цэлы радок! мне адразу кінулася -- чаму другі слупок не рыфмуецца? не магло такога ў Коласа быць!
і праўда. вось арыгінал:

* * *
З паэмы "Сымон-музыка"

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей на сьвеце Божым
Гэтых сьветлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цьвятуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

1911-1925 Я. Колас

Тэгі: ,

Jun 30

ніжэй -- белтаўская навіна (перадрук з нашай нівы).

дазволю сабе пракаментаваць гэта неафіцыйна -- паколькі троху ведаю сытуацыю зь сярэдзіны.

з гэтага паведамленьня важна ня тое, што вадаправоднік думае пра зьнішчэньне Купалаўскага тэатра. а тое, што вадаправоднік фактычна загадаў звольніць таварыша Кураша -- цяперашняга намесьніка міністра Латушкі.

гэта вельмі добрая навіна. папярэдняя добрая навіна была, калі пагналі ў шыю былога галоўнага архітэктара горада-героя Нікіціна. для нашай архітэктурай спадчыны Нікіцін і Кураш -- прыкладна аднолькавыя ворагі.

раней Кураш быў начальнікам аддзела культуры менгарвыканкама. менавіта ён даў разгарнуць свае лапы "Мінскай спадчыне" і ейнаму кашальку Міхаілу Жыху. потым, за "дасягненьні ў прыцягненьні інвестараў", Кураша павысілі -- адпаведна і ягоны дружбан Жых атрымаў больш картаў у рукі. вынік -- зьнішчэньне аднаго за другім старога будынка ў Менску -- бачым мы ўсе.

таварыш Кураш неўзабаве ўзначаліў рэспубліканскую навукова-метадычную здраду -- злачынную групоўку, якая легалізавала зьнішчэньне многіх і многіх нашых помнікаў архітэктуры. тая парачка разумных рашэньняў, якія вынесла гэтая структура -- проста губляюцца на агульным фоне.

яшчэ адна страшная роля Кураша -- бардзель, які цяпер робіцца ў Нясьвіскім замку. Кураш прыцягнуў у міністэрства культуры сваю каханку, якая раней працавала ў адным зь менскіх музэяў. цяпер тая каханка фактычна зрабілася правай рукой Латушкі -- хоць і мае значна ніжэйшую пасаду, намесьніца старшыні нейкага там аддзела. безь яе не абыходзіцца ніводная сустрэча міністра зь неабыякавымі грамадзянамі.

менавіта тая каханка лабіруе і трымае ў Нясьвіскім замку магілёўскага клоўна, які пазвальняў адтуль найлепшых працаўнікоў, панабіраўшы падхалімаў і калхозьнікаў.

дык вось, да чаго гэта я. тое, што Курашу дадуць пінка пад сраку -- вельмі добры знак. можа, у той радзе-здрадзе нешта зьменіцца (хоць малаверагодна), можа тую каханку пагоняць назад у музэй білеты прадаваць, а можа зь Нясьвіжа выкураць магілёўскага клоўна -- і замак перастане кілбасіць ад ягоных тупых новаўвядзенняў.

хоць, вядома, самы верагодны варыянт, -- на месца аднаго злодзея прыйдзе іншы злодзей.

Мясніковіч раскрытыкаваў рэканструкцыю Купалаўскага тэатра

«Звычайныя працы: кладка сцен, уборка смецця — чаму яны не зробленыя? Становішча спраў я ацэньваю як нездавальняючае».

БелТА | 16:40, 30 чэрвеня 2012

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 30 чэрвеня азнаёміўся з ходам рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 30

якім трэба быць безгустоўным і нікчэмным архітэктарам, каб да шклянкі прыляпіць мармуровы порцік?
цікава, гэтыя калхозьнікі недзе вучыліся, нешта бачылі? ці апроч гнілой хаты ў шклове іншую архітэктуру разглядалі толькі на аматарскіх фотках?
скажыце, няўжо такі шкляны дом -- гэта прыгожа?
архітэктар, які прыдумаў гэта -- з пакалечанай душой і выбітым розумам. і мне нават не цікава ягонае прозьвішча.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 04

шкада, канешне, што не згарэла цалкам -- разам з праклятымі калхозьнікамі, якія яе тут дазволілі, спраектавалі і пабудавалі.

У Мінску на Нямізе тушылі буйны пажар
Гарэў дах будынка, які з'явіўся на месцы знесеных дамоў па вуліцы Рэвалюцыйнай. Полымя ахапіла каля 500 квадратных метраў.
Еўрарадыё

Як паведамляе сайт onliner.by, пажар пачаўся каля 4-й гадзіны раніцы ў нядзелю, 3 чэрвеня. Выратавальнікаў выклікалі мясцовыя жыхары. На месца прыехалі 12 аўтамабіляў МНС. За паўтары гадзіны пажар быў ліквідаваны і полымя не перакінулася на суседнія будынкі сярэдзіны XIX стагоддзя.

Паведамляецца, што пацярпелых няма, прычыны пажару высвятляюцца.

У нядзелю журналісты тэлеканала СТВ даведаліся, што на будоўлю можа свабодна патрапіць кожны. Праўда, іх адтуль неўзабаве выгналі невядомыя маладыя людзі, якія не прадставіліся.

Фота — onliner.by

Тэгі:

Apr 19

Прызнацца чэсна, я нячасты госьць опэрнага тэатра (магчыма, да майго сораму) -- і зусім ужо нячасты госьць уласна балету. Аднак вось ён, квіток на Лебядзінае возера -- іду культурна прасьвяшчацца!

Ня буду камэнтаваць балет, у якім я абсалютна не разьбіраюся. Скажу пра агульныя моманты.

Таварыш міністр культуры!

Тэрмінова забараніце гэтым заўхозам, якія кіруюць тэатрам, прадаваць у бухвэце на разьліў крышталь-люкс (50 гр = 4400 р.).

Гэта опэрны тэатр, а не быдлазакусачная!

Цяпер пра вечнае.
Чытаць далей »

Тэгі: