it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 13

Гэты дом збудаваны 102 гады таму і мае два пад'езды. Адзін сабе пад'езд як пад'езд, а вось калі зайсьці ў другі, як рабіў гэта часам Максім Багдановіч,  і падняць галаву ўгору -- пабачыш гэта.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 10

mig

сёньня на шпацыры меў дзьве ілюстрацыі да працы нашых надзвычайных службаў. паставіў машыну на вуліцы Эўфрасіньні Полацкай, пайшоў у царкоўную краму па свечкі. вяртаюся хвілін праз 15 -- і бачу здалёк: нейкі дзядзька ашываецца каля машыны, пільна ўглядаецца ў вокны. а на заднім сядзенні ў мяне ляжыць ноўтбук -- на яго ён паглядае асабліва зацікаўлена. падыходжу, кажу: што трэба? аж адскочыў. кажа, салон разглядаў, спідометр. я толькі запытаў: на заднім сядзенні? ён пачаў сыходзіць са словамі: вы толькі нічога не падумайце, я тут проста сябра чакаў.

я сеў у машыну -- і краем вока бачу, што ён заглядае ў машыны ўжо на іншым канцы паркоўкі. тэлефаную 102, паведамляю. кажу: ваш кліент, няйначай. адназначна наркот, які шукае, дзе б што стырыць у машыне. адказваюць: выязджаем. запісалі мой нумар і імя.

той дзядзька кудысці аддаліўся. але праз 15 хвілін прыйшлі трое іншых -- і сталі заглядаць у тую машыну, куды нядаўна заглядаў ён. потым заўважылі мяне, сталі рабіць выгляд, што так проста тусуюцца.

забягаючы наперад, скажу -- роўна праз ГАДЗІНУ мне ператэлефанавалі з міліцыі і запыталі, "у чом дзела". калі я падзякаваў ім за пільную працу, зьдзівіліся: дык што, не высылаць машыну? не, кажу, чаго салярку дарма паліць. ідзіце, кажу, далей бабак з семкамі каля мэтро ганяйце.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

праз 500 мэтраў мяне чакаў другі выпадак. каля дома па Адоеўскага, 70 на ходніку ля дарогі ляжаў дзядзька і не варушыўся. я падыйшоў, таргануў яго. пачаў мычэць -- у драбадан п'яны, нічога ен разумее. патэлефанаваў 103. сказалі: жжыце каля яго, каб не ўцёк, высылаем машыну. праз ПАЎГАДЗІНЫ зьявілася "хуткая". паляпалі яго па шчаках -- і павалаклі па зямлі ў машыну. я падыйшоў спытацца, ці жывы ён. кіроўца кажа: а што яму зробіцца. кажу, а чаго ж вы так доўга ехалі? на што фельчарка сказала: дык іх мільён такіх па горадзе.

дарэчы, пакуль я чакаў "хуткую" непадалёк дзядзькі, назіраў. з масы людзей (чалавек 50) да яго за паўгадзіны падыйшло чалавек 5. патузалі троху -- і пайшлі далей.

мараль з гэных двох гісторый напішыце самі.

Тэгі:

Apr 05

chi

у мяне ў пад'езьдзе пасяліліся кітайцы. спачатку 2 штукі. але потым іх там стала штук 10.

ну жывуць і жывуць. я нават вывучыў "ніхаома" (прывітаньне) і казаў ім у ліфце.

аднойчы была сьмешная сцэна ля пад'езда. яны прыехалі на таксоўцы. і таксоўца назваў ім нейкую завялікую суму, столькі ў іх не было. тады яны прапанавалі яму 100 баксаў -- маўляў, давай рэшту. а таксоўца ў адказ -- о, эта как раз сколька нада! кітайцы ўчынілі крык, пазванілі сваімі -- вываліла ўсе 10 штук, абкружылі таксоўку і сталі гергетаць. таксоўца аддаў 100 баксаў, яны скінуліся нашымі -- і ён з палёгкаю ўцёк.

але потым каля сьмецьцеправода нехта павадзіўся ставіць пакеты са сьмецьцем. не ў яго выкідаць, а побач ставіць. заходзіш у пад'езд -- як на сьметніцу!

нейкі сусед павесіў культурную аб'яву: тут не месца для пакетаў са сьмецьцем. не падзейнічала.

я вырашыў правесьці расьсьледваньне -- прыгледзецца, што ў пакетах.

ха! пакункі з макдональдса і пляшкі з-пад колы! ну думаю, нашы людзі такое дома есьці ня будуць! дакладна кітайцы!

і раздрукаваў грубую абвестку, каб пекануць словам: "тупое быдла! хопіць ставіць тут пакеты са сьмецьцем!" а ніжэй -- гуглтранслэйт на кітайскую. праўда, пры адваротным перакладзе выйшла макабра: "глупая карова! дастаткова мяшкі для смецця!"

але, думаю, хай сабе, зразумеюць.

і што б вы думалі! з тае пары -- ніводнага мяшка! іншыя суседзі, сустракаючы мяне ў ліфце, цяпер падзякі выказваюць )))

Тэгі:

Mar 29

600x

вырашылі падтрымаць айчыннага вытворцу -- набыць на кухню гадзіньнік менскай фірмы "Авангард".

няважна, што ён удвая даражэйшы за кітайскі -- подзьвіг народа бясьсьмерцен. гадзіньнік зрабіць -- гэта вам не хухры-мухры!

прынёс дадому, уставіў батарэйку, павесіў на сьценку.
праз дзьве хвіліны гадзіньнік спыніўся. замяніў батарэйку. тое самае.

панёс назад у ГУМ. забралі, але грошы, сказалі, вернуць, цягам 2 тыдняў, пасьля эксьпярцізы. кажу -- дык устаўце батарэйку і пачакайце 2 хвіліны. не паложана. і такога самага няма. ждзіце.

(дарэчы, толькі тады я агледзеў, што пры набыцьці гаддзіньніка мне прабілі 2 батарэйкі замест адной. очань дзеньгі нада, напэўна).

пайшоў у ЦУМ -- і вырашыў набыць такі самы гадзіньнік. думаю -- бывае, раз не пашанцавала.

уставіў батарэйку, павесіў на сьценку.

за ноч ён стаў адставаць на 3 (ТРЫ) гадзіны! панёс назад у ЦУМ. кажуць, ідзіце на трэці паверх, запаўняйце заяўленіе. кажу, дайце мне проста вунь той, падобны і па такім жа кошце. далі.

прынёс дадому. уставіў батарэйку. чакаю.

UPD трэці гадзіньнік таксама стаў спыняцца. замяніў на чацьверты )))

Тэгі:

Mar 12

vulicy1

сканы з кнігі Захара Шыбекі "Минскъ сто гадоў таму" (выдавецтва Беларусь, 2007 год)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 06

Начальніку РУУС Фрунзенскага раёна
Лабадзенкі Глеба Паўлавіча

Зварот
Шаноўны начальнік РУУС!

Днямі я ўбачыў шыльду на будынку ДАІ Фрунзенскага раёна (вул. Альшэўскага, 57). У двух месцах назва раёна напісана з малой літары – “фрунзенскі”. Мала таго, што гэта выстаўляе нашае ДАІ як непісьменных і неадукаваных людзей, дык гэта яшчэ і зневажае памяць першага начальніка мінскай міліцыі Міхаіла Фрунзэ.
Прашу разабрацца і даць адказ у тэрміны і на мове, прадугледжанай Законам.
Дадатак – 2 старонкі з фотаздымкамі шыльдаў.

IMG_20130221_133122

IMG_20130221_132101

Тэгі:

Mar 01

назіраў сёньня карціну. нейкае быдла на бмв блакітнага колеру, кабрыялет, паводзіла сябе па-хамску на скрыжаваньні: падразаў, не паказваў паваротнікі, кідаўся з шэрага ў шэраг. калі крануліся, іншы кіроўца вырашыў правучыць хама -- і таксама яго лоўка падрэзаў.

на наступным скрыжаваньні тое быдла на бмв выскачыла са свайго бмв і пачало дзёргаць за ручку дзьверы таго кіроўцы з крыкамі: "вылязай, жывотнае!". кіроўца быў замкнуты, таму быдла да яго не патрапіла. але лупанула некалькі разоў нагамі ў дзьверы -- і села назад у сваё бмв.

замыкайцеся ў аўто. быдла шмат.

Тэгі:

Feb 24

у краме Азарэнне на Бельскага (якую мясцовыя называюць "Разарэнне" ці "Азвярэнне") меў непрыемны момант.

браў кавалак чырвонае рыбы на бутэрброды. раней яна ляжала ў лядоўні, адкрывааеш, бярэш -- і ідзеш на касу. цяпер яе перамясьцілі ў вітрыну да іншае рыбы. мала таго, што трэба адстояць чаргу (прадавачка адна на мяса і рыбу), дык і потым апынуўся прыкол. дайце, кажу, вунь той кавалак рыбы (ён фасаваны і ўжо з коштам).

прадавачка кажа: "ідзіце, ён будзе на другой касе, зіна, зііііна! бяры нясі рыбу на касу". то бок, чаргу мне давялося стаяць менавіта ў другую касу (хоць у суседняй была меншая). на мае заўвагі да касіркі, што гэта турэмныя парадкі, чаму мяне аўтаматычна загадзя падазраюць у тым, што я скраду рыбу і што такое я бачу ўпершыню ў жыцьці, касірка адказала: "нічыво, усё кагдата бывает у первы раз".

мала таго, што сама крама -- рэдкасны клапоўнік (але найбліжэйшая да дома), дык яшчэ і зьнявага такая.

Тэгі:

Jan 08

на сайце ГУУС Менгарвыканкама адкрыў разьдзел "Злачынцы" -- людзі, якія хаваюцца ад правасуддзя. цікава, што самой назвай разьдзелу мянты парушаюць Закон -- у прыватнасьці, прэзумпцыю невінаватасьці, называючы падазраваных "злачынцамі".

але ня ў гэтым рэч. за "сухой моваю міліцэйскіх пратаколаў" можна пабачыць ну проста тэатральныя гісторыі! з уцёкамі ў Брытанію, Грэцыю ды Кіпр.

гісторыя пра Гошу

Фрунзенским РУВД разыскивается Гоша (Воробей) Вероника Федоровна, 06.04.1969 г.р. 6 ферваля 2001 года являясь должностным лицом — врачом-терапевтом поликлиники в г.Минске, приняла денежные средства, представленные ей в связи с занимаемым должностным положением. По имеющейся информации разыскиваемая скрывается на территории Великобритании.

гісторыя пра "тольяТі"

Фрунзенским РУВД разыскивается Драница Анатолий Иванович, 14.08.1955 г.р. В период с 11сентября 2001 года по 11 сентября 2003 года, находясь на территории г.Минска повторно путем обмана и злоупотребления доверием граждан Олешкевич А. И. , Медведева С. В. , Стафеева А. Г. , Стафеевой А. С. похитил денежные средства на общую сумму 2.200 базовых величин, то есть своими умышленными действиями совершил мошенничество в особо крупном размер. По имеющейся информации разыскиваемый может находиться в РФ, Самарская область, г.Тольяти, где проживают его отец и брат либо являться лицом БОМЖ на территории Республики Беларусь или РФ.

гісторыя пра Завадоўскага

Фрунзенским РУВД разыскивается Дроздова Наталья Сергеевна, 08.06.1985 г.р. В период с 26.03.2005 по 07.04.2005, находясь в различных местах на территории г.Минска, совместно с Елисеенковой Е. В. подстрекала Заводовского Д. П. к даче взятки в размере 6000 долларов США должностным лицам МВД Республики Беларусь за решение вопроса о прекращении уголовного дела по обвинению Заводовского Д. П. по ч. 2 ст. 205 УК Республики Беларусь, находящегося в производстве Первомайского РУВД г. Минска. По имеющейся информации разыскиваемая скрывается на территории Кипра.

гісторыя пра гомельскую гарэлку

Фрунзенским РУВД разыскивается Крюковская Инна Максимовна, 17.04.1947 г.р. Крюковская И. М. , в период времени с декабря 2000 года по май 2003 года, имея умысел на завладение чужим имуществом, путем обмана и злоупотребления доверием, завладела имуществом КУП «ОРПК Октябрьский», УП «Кансиплюс», ОДО «Швыпс-ЮК», «Гомельского ликеро-водочного завода», КУПП «Маньковичи», УП «Белвторресурсы», ООО «Тронст» и КДУП «Речицкого винодельческого завода» на общую сумму 145.850.695 рублей. По имеющейся информации разыскиваемая скрывается на территории Греции.

Тэгі: ,

Jan 06

фільм АНТ

Тэгі: , ,