it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 12

minsktrans02

матэрыял Еўрарадыё пра гэта:

Кіраўнік “Мінсктранса” правёў інструктаж пра “расійскія сцяжкі” у аўтобусах

Тры кіроўцы атрымалі спагнанні, намесніку начальніка калоны панізілі прэмію.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў блогер Глеб Лабадзенка. Ён падхапіў ініцыятыву пісання зваротаў наконт расійскіх сцяжкоў у мінскім грамадскім транспарце.

"Сёння я атрымаў адразу 4 лісты, — кажа Глеб Лабадзенка. — Усе яны па-сутнасці — станоўчыя: парушэнне прызналі, сцяжкі прыбраныя. У двух выпадках дырэктар аўтобуснага парка №6 знізіў кіроўцам прэмію. Дырэктар аўтобуснага парка №2 абвесціў кіроўцу строгую вымому".

Чацверты ліст прыйшоў ад генеральнага дырэктара “Мінсктранса” Лявонція Папянка. У сваім адказе кіраўнік мінскага грамадскага транспарту паведамляе, што парушэнні здараюцца па віне асобных кіроўцаў і адказных асобаў аўтобусных паркаў. Спадар Папянок піша, што ў аўтобусным парку №6 пакараныя не толькі кіроўцы, але і намеснік начальніка калоны, яму зніжана прэмія, бо выпадкі былі неаднойчы.

Дырэктар “Мінсктранска” адзначае, што “ўказаныя парушэнні даведзеныя да ведама калектываў філіялаў прадпрыемства. З кіроўцамі праведзены пазапланавы інструктаж наконт недапушчэння наяўнасці ў салонах і на рабочых месцах старонніх прадметаў, у тым ліку тых, што ўплываюць на бяспеку руху”.

Нагадаем, раней прыбірання расейскіх сцяжкоў дабіваліся тройчы: журналістКастусь Шыталь у Глыбокім, прадпрымальнік Алесь Мазанік і дызайнерМаксім Шняк у Мінску. Сцяжкі прыбіраюць не таму, што яны расійскія ці беларускія. Паводле правілаў, на лабавым шкле не павінна быць ніякіх старонніх прадметаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

Дырэктару Аўтобуснага парка №6

Аляксандру Аляксандравічу Цішкевічу

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Аляксандр Аляксандравіч!

Днямі я ехаў у аўтобусе №88С. Дзяржнумар аўтобуса – КА 8759-7.

На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Гэта ўжо не першае падобнае парушэнне, здзейсненае кіроўцамі вашага парка. Раней я ўжо звяртаўся з аналагічнай заўвагай па аўтобусу №79, дзяржнумар АВ 1431-7.

Новы прыклад сведчыць, што гэта не адзінкавы выпадак, а тэндэнцыя – няведанне ці свядомае парушэнне кіроўцамі вашага парка правілаў экіпіроўкі рухомага складу.

Тым самым мне і іншым пасажырам пагражае небяспека ад няпоўнага агляду для кіроўцы.

Патрабую выправіць парушэнне і правесці дадатковае інструктаванне ўсіх кіроўцаў для недапушчэння такіх парушэнняў у далейшым.

 

29.10.2013                                                                   Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Oct 23

Дырэктару Мінсктранса

Лявонцію Трыфанавічу Пяпянку

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

Шаноўны Лявонці Трыфанавіч!

 

662127У апошні час пачасціліся прыклады парушэння кіроўцамі гарадскіх аўтобусаў і тралейбусаў Мінска правіл экіпіроўкі рухомага складу.

Прывяду толькі некалькі прыкладаў. Днямі я ехаў у аўтобусе №79. Дзяржнумар аўтобуса – АВ 1431 (аўтобусны парк №6). На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Аналагічныя парушэнні былі раней заўважаныя на аўтобусах аўтобуснага парку №2: 50-ты аўтобус пад дзяржаўным нумарам АА 4159-7, 96-ы аўтобус пад дзяржнумарам АВ 3884. Такое ж парушэнне было зафіксаванае на тралейбусе маршрута №5.

Хачу адзначыць, што пасля зваротаў у адпаведныя аўтобусныя паркі парушэнні былі ліквідаваныя.

Аднак новыя і новыя прыклады сведчаць, што гэта не адзінкавыя выпадкі, а тэндэнцыя – няведанне ці свядомае парушэнне кіроўцамі мінскага гарадскога транспарту правілаў экіпіроўкі рухомага складу.

Гэта наўпроставым чынам уплывае на бяспеку пасажыраў, бо староннія прадметы на лабавым шкле замінаюць агляду і ствараюць аварыйнуую сітуацыю.

Прашу правесці дадатковае інструктаванне ўсіх кіроўцаў гарадскога транспарту Мінска для недапушчэння такіх парушэнняў у далейшым.

Прашу даць адказ ў тэрміны і на мове, прадугледжаныя Законам.

 

23.10.2013                                                                          Глеб Лабадзенка

 

Тэгі:

Oct 17

1379207_606057399432794_1367788808_n

Дырэктару Аўтобуснага парка №2

Ігару Уладзіміравічу Журку

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Ігар Уладзіміравіч!

16.10.2013 я сеў у аўтобус №96 на прыпынку “Універсам Валгаград”. Наколькі мне ўдалося запомніць дзяржнумар аўтобуса – АВ 3884. Таксама спераду фарбай быў нанесены нумар, які пачынаўся на 031…

На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Патрабую ліквідаваць парушэнне і паведаміць мне пра гэта ў тэрміны і на мове, прадугледжаныя Законам.

Ведаю з інтэрнэта, што ў Аўтобусным парку №2 гэта ўжо не першае такое парушэнне. Патрабую ўзмацніць кантроль за экіпіроўкай аўтобусаў і дадаткова інструктаваць кіроўцаў аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым. У выпадку паўтарэння падобных сітуацый буду вымушаны скласці скаргу на ваш аўтобусны парк у вышэйстаячыя інстанцыі.

У дадатку да ліста прыкладаю фотаздымак парушэння.

 

17.10.2013                                                                   Глеб Лабадзенка

 

 

Тэгі:

Oct 11

сэнс скаргі быў такі. на аўтобус Мінсктранса Менск-Кіеў-Менск, які ідзе праз Чарнігаў, нельга ў Менску набыць квіткі Чарнігаў-Менск. а Менск-Чарнігаў -- можна!
сэнс адказу: плявалі мы на зручнасьць кліентаў, нам выгадней пабольш прадаць квіткоў з Кіева. сядзіце як сабакі на вакзале ў Чарнігаве і гадайце -- будзе месца ці не.
карацей, Беларуская чыгунка фарэва.
minsktrans01

Тэгі: ,

Oct 07

e55db0fdd6os0

ілюстрацыйнае фота

я вынайшаў просты рэцэпт.

калі калхозьнік паркуецца на газоне каля дому, пішу на аркушыку з нататніка: "яшчэ раз так станеш -- прапару колы і выклічу ДАІ". і кладу пад дворнік.

дзейнічае жалезна. паспрабуйце.

не спадзяваймася на ўласьць, рабіцьме сваё жыцьцё самі!

 

ps і не пачынайце сьпяваць "пусьць зьдзелают больша парковачных месцаў". я сам штовечар шукаю, дзе б стаць -- але гэта не дае мне права лезьці на газон.

Тэгі:

Oct 05

паводле Прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Але выдавец і журналісцкая супольнасць яшчэ пазмагаюцца.

logvinaw1

 Фота: Новы Час

Гэтую інфармацыю агучыў намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунецна V Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць гэтымі днямі ў Кішынёве.

“Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня, – распавёў Андрэй Бастунец. – Дакумент падпісала першая намесніца мінітра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.”

"Мы лічым, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэннямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму", – лаканічна каментуюць падзею ў выдавецтве.

Андрэй Бастунец – удзельнік Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. 4 верасня ў межах Форума адбылося паседжанне секцыі па СМІ

“На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура”, – заявіў Андрэй Бастунец.
“Хачу звярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома “Прэс-фота-2011” выдавецтва наогул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэнне таго суда называюць падставай для пазбаўлення яго ліцэнзіі, – падкрэсліў юрыст. – У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэння, я бачу судовы шлях вырашэння гэтай спрэчкі”.

 

Тэгі: ,

Sep 21

дыялог маладых мам на дзіцячай пляцоўцы.

першая: ты чула, мой мне сказаў, што хочуць налог увесьці 100 долараў за выезд за пакупкамі.

другая: усё, ужо ўвялі. я буквальна за пару дзён да гэтага пасьпела зьезьдзіць закупіцца.

першая: ды ну! а плаціць адзін раз ці кожны раз, як едзеш?

другая: кожны раз.

першая: от, гад, усё яму дзеняг мала. хоча, каб мы беларускае куплялі. а я вот спецыяльна ня буду беларускае купляць.

другая: ага, і  я ня буду -- із прынцыпа.

Тэгі:

Sep 09

fresh-cafe

даслаў чытач Зьміцер Савельеў.
Зьміцер апавёў, што ягоныя каляжанкі выправіліся ў Fresh Cafe на Плошчы Перамогі (колішняя Брыгантына), пад'елі -- і атрымалі такі во чэк.
апроч гэтага, кажа Зьміцер, каляжанак яшчэ і ашукалі: замест 4 порцыяў імбіру прынесьлі дзьве.

смачна есьці!

Тэгі: ,

Sep 07

sharangovich

шаранговіч: прапаноўваю расстраляць у Беларусі 3000 чалавек, а 9500 адправіць у ссылку.
сталін: за.

Тэгі: