it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 20

le1

піша Ігар Крэбс:

Быў сёньня на вадасховішчы Крыніца, паехаў паглядзець, ці ёсьць качкі і лебедзі. Ёсьць. Каля дарогі, каля моста, вада замерзла амаль цалкам, там каля 50 качак, лебядзей штук 5, далей (дзе Крыніца злучаецца з Менскім морам) каля вадаспада - удвая больш качак і штук 20 лебядзей. Мы былі не адзіныя, хто карміў іх, але птушкі былі відавочна галодныя. Лебедзі нават бралі хлеб з рук. Думаю, у працоўныя дні іх амаль ніхто ня корміць.

ГЛЯДЗІЦЕ МАПУ ДАЕЗДУ

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 06


у спадара кіроўцы, канешне, жалезныя нэрвы!
але тое, што ніхто з пасажыраў ні разу не пацярпеў -- хвала яму!

Тэгі: ,

Dec 21

kg3
даслаў спецыяльны карэспандэнт Віталь Гуркоў
-- Зьняў гэта сёньня на вуліцы Каменагорскай, -- кажа Віталь. -- Новы раён! Новыя дамы!! Новае грамадзтва!!! Новае графіці на сценах!!!!
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 17

на жаль, адбылося гэта пакуль толькі на іхным сайце government.by
чакаю, калі плошчу прывядуць у адпаведнасьць з эмблемаю!..
ps беларуская версія сайта не абнаўлялася, дарэчы, ад 17 красавіка. маскальская абноўленая ўчора.
lenin1

lenin2

Тэгі:

Dec 10

Глеб Лабадзенка, для budzma.org

Магія асобных месцаў ужо сталася часткай гісторыі і жыве ва ўспамінах.
Пра чароўныя і дарагія сэрцу кропкі ў цэнтры горада і за мінскай кальцавой піша
журналіст Глеб Лабадзенка.

 

Коласаўскі ліцэй (Кірава, 21)

Гэта – першае месца ў горадзе, якое прыгадалася на слова “магія”. Мне пашчасціла вучыцца тут у 2001 – 2003 гадах. Установа звалася тады афіцыйна Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

Інакш, чым магія, навучанне ў тым Ліцэі не назавеш. Штораніцы я выходзіў з метро каля Купалаўскага тэатра і прэзідэнцыі, ішоў уздоўж Канстытуцыйнага суда, крамы “Рыба” і каля кругласуткавай аптэкі збочваў дваром налева, да Ліцэя. Уваходзіў у Ліцэй – і пачыналася магія беларускага слова, беларускай думкі, беларускай справы.

Будынак – габрэйская мужчынская вучэльня 1912 года. Магутная лесвіца, таўшчэзныя сцены… Незабыўныя лекцыі Васіля Сёмухі, Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча. Па-беларуску ўсё: нават матэматыка са спадарыняй Нінай, хімія са спадаром Юрасём і фізкультура са спадаром Міхасём.

У 2003 годзе Ліцэй афіцыйна ліквідавалі, міністрам адукацыі тады быў Пётр Брыгадзін. З 2005 года ў будынку – суд Цэнтральнага раёна.

Але часта, праходзячы міма Ліцэя, я веру, што магія спрацуе і што сённяшнія засельнікі будынка ператворацца ў гарбузы, а ў знаёмых калідорах ізноў загучаць галасы ліцэістаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 27

прыклад таго, як адна сям'я можа даць Беларусі і вялікіх Беларусаў, і дробных крывадушных вырадкаў.

перадрук з Еўрарадыё

Мінкульт сёння ўзаконіў “Бульбаш-хол”

Навукова-метадычная рада ўдвая зменшыла ахоўную зону Курапатаў.

Удвая — г. зн. з 100 метраў да 50, роўна да плоту забаўляльнага комплексу (так званага “Бульбаш-холу”). Ці выпадковасьць гэта — што ніякія пабудовы комплекса не давядзецца руйнаваць — невядома. Раней ахоўная зона закранала 4 маленькія пабудовы, але не чапала асноўны будынак.

Рашэнне зменшыць ахоўную зону ўдвая прыняла сёння ў Мінску навукова-метадычная рада Міністэрства культуры. На паседжанні ў якасці назіральнікаў прысутнічалі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыкі і культуры Антон Астаповіч, навуковы кіраўнік Курапатаў Мая Кляшторная, удзельніца ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” Ганна Шапуцька.

Антон Астаповіч звярнуў увагу прадстаўніка пракуратуры на парушэнне парадку разгляду праекта — спачатку ён мусіў быць узгоднены з Маяй Кляшторнай, а толькі быць пасля вынесены на разгляд. Ганна Шапуцька заклікала Раду не прымаць “амаральнага злачыннага” рашэння і не дапусціць суседства забаўляльнага комплекса побач з месцамі расстрэлаў тысячаў людзей. Тым не менш, Рада прагаласавала за новы праект адзінагалосна. Дакладна невядома, хто з чальцоў Рады прысутнічаў на сённяшнім паседжанні. У твар актывісты ведаюць толькі Ігара Чарняўскага, які таксама галасаваў за змяншэнне ахоўнай зоны і фактычна за легалізацыю “Бульбаш-хола”.

Тэгі: ,

Nov 25

Таццяна Шапуцька, "Новы Час"

Інфармацыя пра далучэнне Літаратурнага музея Максіма Багдановіча да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў межах «аптымізацыі і рэарганізацыі музеяў» агаломшыла шмат каго.

Адзін з найвядомейшых музеяў краіны, які стаіць у адным шэрагу з музеямі Якуба Коласа і Янкі Купалы, губляе самастойнасць і становіцца філіялам іншага музея! Пра бяду, якая навісла над музеем, карэспандэнт «Новага Часу» Таццяна Шапуцька распытала супрацоўнікаў установы.

Музей Багдановіча: рэарганізацыя падобная да ліквідацыі

Рашэнне ёсць, падрабязнасцяў няма

Старшая навуковая супрацоўніца Таццяна Барадуля кажа, што работнікі музея мала што ведаюць пра будучую рэарганізацыю, якую, паводле рашэнне калегіі Міністэрства культуры, неабходна правесці да 31 снежня.

Таццяна Барадуля

— На нашы пытанні ў Мінкульце адказвалі — маўляў, пазней дакумент будзе апублікаваны ў дзяржаўных газетах, там і прачытаеце ўсе дэталі. Чуткі хадзілі даўно, але ж гэта былі толькі чуткі... Пра далучэнне нашага музея да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры даведаліся, як і ўсе, — з пастановы калегіі Міністэрства культуры, агучанай у СМІ.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 22

torcik

Тэгі:

Nov 22

vkl

Тэгі:

Nov 14

даслаў чытач Зьміцер Патапчук цытату:

Жители Минска могут предложить свои варианты названий новых улиц. В течение двух недель письма необходимо направлять в Главное управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи Мингорисполкома (220006, г. Минск, ул. Маяковского, 22, корп. 2).

http://realt.onliner.by/2013/11/12/magistr

Тэгі: