it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 04

Я думаў, што перагаўняўшы ўшчэнт асфальт на праспэктах у мінулым годзе, ваякі супакояцца. А не, вырашылі зноў кансервавыя бляшанкі па вуліцах пацягаць. Нагадайце мне, колькі каштуе кілямэтр дарогі заасфальтаваць?.. І падыміце рукі, каму цікава глядзець на гэтыя танкі, якія выпушчаныя, здаецца, раней за мяне?

Тэгі:

траўня 04

Аляксей САКАЛОЎ 19 верасня 1952 года запускаў у Мінску першую незвычайную “рагатую машыну”
надрукавана ў "Звяздзе"


Аляксея Сакалова пахавалі ўчора, памёр ён у ноч з 1 на 2 мая на 88-м годзе жыцця. Гэты чалавек — гарадская легенда нашай сталіцы. Тады, у 1952 годзе, менавіта ён даў старт тралейбуснаму руху ў Беларусі. Маршрут №1 ішоў ад вакзала да Круглай плошчы і складаў 6,4 кіламетра ў абодва бакі. Тры гады таму, калі адзначалася 55-годдзе тралейбуснага руху ў сталіцы, мне пашчасціла пабываць у гасцях у Аляксея Міхайлавіча, паразмаўляць з ім.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 30

Тэгі: ,

Apr 20

хто ўгадае, дзе было зроблена гэтае фота?

Тэгі:

Apr 08

Добры дзень, дзеткі, мы з вамі находзімся на экскурсіі па старынным цэнтры горада-героя Мінска!

Дык вось, дзеткі, у такіх ідыёцкіх доміках жылі нашыя продкі-малпы, бо купілі адну банку краскі на ўсю вуліцу, а замест настаяшчава дзерава (зачэм ішчо) дзелалі хрэнапенабетонавыя блокі, па-ўзросламу.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 07

хацеў спачатку напісаць "галасуем за красату!", але пачытаў біяграфію -- і вырашыў паўстрымацца
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

дакладней, шэсьць літар. стаяў сёньня ў мэтро і глядзеў на сьценку з гэтым надпісам (трымаючы ў галаве навіну пра зацьвержаньне перайменаваньня). і падлічыў, што ўсе літары са слова "ленін" можна выкарыстаць у слове "Незалежнасць" (гл. схеіму ніжэй), дадаўшы шэсьць новых.

а пасьля падумалася, што ў галовах некаторых людзей ад леніна да Незалежнасьці нашмат большая адлегласьць, чым на гэтай сьцяне.

Тэгі: ,

Feb 13

Сябры, трывога! Вы ж усе ведаеце прадпрыемства "Мінская спадчына", якое сьвята ахоўвае нашыя помнікі гісторыі і культуры, супрацоўнікі якога ночы ня сьпяць, думаючы пра нашую даўніну, а кожны дом яны рэстаўруюць удумліва і далікатна, дбаючы пра выканаьне ўсіх законаў.

Дык вось, таварышы, завёўся чэрв! Нейкі Глеб Лабадзёнак дазволіў сабе ачарніць гэтых сьветлых і парадачных людзей, надрукаваўшы гнустную стацеячку-паклёп у газэце "Звязда".

Але "Мінская спадчына" ня сьпіць у шапку, ня бойцеся! Гэтаму негадзяю Лабадзёнку будзе дадзены годны адказ! На першым этапе кіроўцы бульдозэраў з "Мінскай спадчыны" гатовыя задаволіцца абвяржэньнем у газэце. І нават самі склалі для яго тэкст.

Дык вось, гэты Лабадзёнак панапісваў, што помнік архітэктуры ХІХ стагодзьзя нельга грохаць экскаватарам. Больш за тое -- і эта вазмуціцельна! -- Лабадзёнак піша, што "Мінская спадчына" павінна была выконваць рашэнне Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады аб разборцы будынка ўручную (якая нагласьць!). Аказваецца, таварышы, "Мінская спадчына" ўжо адкалупала ад будынка патрэбную колькасьць цаглін, каб "прыдаць" навабуду "аўтэнтычнасьці".

А ўвогуле тая цэгла, што накалупалі, пойдзе на "прыданьне аўтэнтычнасці", а астатняя, як высьветлілася, годная толькі на "шчабёначны матэрыял"...

Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна. Альбо Міхаіл Жых не да канца рубіць што да чаго, альбо ягоныя юрысты проста яго разводзяць.

А ўвогуле, сябры, пабачыце таго Лабадзёнка -- перадайце, што нельга гнаць на самых вялікіх змагароў за нашую спадчыну -- Міхаілы Жыха і кумпанію.

PS Тэлефанаваў Лабадзёнак. Пытаўся, ці мае ён права цяпер называць Міхаіла Жыха Міхаілам Чмыхам ці Міхаілам Пыхам. Што сказаць яму, ня знаю...

Тэгі: ,

Feb 09

хто б што ні казаў добрага пра Машэрава, гэтаму чалавеку нельга забыць і прабачыць як мінімум дзьве рэчы -- злачынную меліярацыю Палесься і зьнішчэньне Нямігі.

паглядзіце на гэты здымак -- сымбалічна, што ён зроблены ў год 900-годзьдзя Менску. яшчэ крыху -- і пад кіраўніцтвам слаўнага Пятра Міронавіча Няміга будзе зьнішчаная. і Менск, на радасьць камуністычным ашавуркам, стане ўзорна-савецкім горадам...

а яшчэ на гэтым здымку ён нагадвае Вільню, Ўроцлаў, Прагу. што казаць -- Гародню, якую Бог у многім захінуў ад савецкіх барбараў.

ня слухайце, што Менск зьнішчылі выключна фашысты. паглядзіце на паваеныя фоткі. свае фашысты заўжды страшнейшыя.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 28

стала

Дом па Рэвалюцыйнай 24а ў Мінску працягваюць разбіраць. Разам з унікальнымі сценавымі роспісамі XIX стагоддзя

Гэты артыкул можна разыгрываць па ролях. Адныя словы раздаць чыноўнікам ад архітэктуры, іншыя – заказчыкам перабудовы помнікаў архітэктуры. І вынік будзе нечаканы: усе будуць казаць слушна і празрыста, а помнік архітэктуры будзе зруйнаваны.
Чытаць далей »

Тэгі: ,