it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 13

Начальнік Упраўленьня па "ахове" гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры пракаментаваў для "Камсамолкі" зьнішчэнне першай мінскай электрастанцыі (зьлева ад цырка).

Большага крывадушша ўявіць складана. "Будзе ручная разборка, але цэглу захаваць будзе цяжка". Нахалеру так парыцца і скакаць як вужака на патэльні? Падганяйце бульдозер і грохайце!

Прапаную перайменаваць падразьдзяленьне Чарняўскага ва Упраўленьне па зьнішчэньню гісторыка-культурнай спадчыны. Пасьля электрастанцыі і зьнішчанай сядзібы з фрэскамі  XVIII стагодзьдзя на Плошчы Свабоды, 15 -- самы час.

Артыкул з "Камсамолкі":

Минске снесут здание первой электростанции XIX века?

Строители разрушили пристройки за историческими зданиями, которые ждет перенос на безопасное от стройки место.
Строители разрушили пристройки за историческими зданиями, которые ждет перенос на безопасное от стройки место.
Фото: Дмитрий БРУШКО

На месте памятника архитектуры появится гостиница «Кемпински»

Надежда БЕЛОХВОСТИК — 12.03.2011

Указ о строительстве рядом с цирком многофункционального комплекса президент подписал почти год назад, в мае 2010-го. Строительство должно уложиться до 2014 года, а гостиница и вовсе заработает до конца 2013 года.

Высотки появятся на месте зданий, которые признаны историко-культурными ценностями Беларуси. В указе президента сказано, что об их судьбе должно быть принято согласованное решение Министерства культуры, Мингорисполкома и заказчика. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 20

што асабліва прыемна -- ініцыятарка гэтай неверагоднай і фантастычнай акцыі, пра якую вы, канешне, шмат чыталі, -- Даша Каткоўская, мая суседка па лецішчы ))))

уласна, вось і Даша!
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 24


Выступалі аднойчы зь Яўгенам Валошыным на "Атланце". Знайшоў фоткі -- падумаў, мо каму цікава будзе (мне было цікава).
Што мяне сапраўды зьдзівіла -- гэта сучасная мадэрновая вытворчасьць (кажу бяз скепсісу). Я думаў, усе нашыя заводы знаходзяцца па ўзроўню ў гадах 1970-х. Аказваецца, не -- тут усё абноўлена, выглядае цывільна. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12

хто сабраўся пераабуваць машыну -- шчыра раю абыходзіць дзесятай дарогай шынамантажы па наступных адрасах (гэта адна кантора):
Акадэмічная, 32
Адзінцова, 104/Жэбрака, 28
Ілімская, 60

мала таго, што працуюць там як сонныя мухі... будзьце ўважлівыя: кошт, які вам назавуць па тэлефоне альбо адразу на месцы -- у выніку ён памножыцца на два.
фармулёўка ў іх вельмі хітрая: 16700 + матэрыялы (у мяне радыюс R15)
раней, на іншых шынамантажах, гэтыя "матэрыялы" зацягвалі на пару лішніх тысяч. у мяне канкрэтна адвісла пачка, калі 16700 пераўтварыліся ў 32 тысячы! і, што цікава, не падкапаешся -- па прэйскуранце ўсё сходзіцца: вентыль, гермецік, усякая трасца. добра, што я мяняю толькі 2 колы, а не 4.

карацей, не лаханіцеся, як я -- і перадрукуйце гэты пост, каб не лахануліся іншыя.

Тэгі:

Oct 08


2008 год

Тэгі:

Oct 02

Эксперты: "Чыноўнікі пераблыталі гістарычны цэнтр Мінска з Шабанамі"
01.10.2010, 15:30 » Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўхваліла афіцыйны праект рэканструкцыі гістарычнай забудовы вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) у гістарычным цэнтры Мінска, які незалежныя эксперты назвалі “штучным навабудам”. Высілкі грамадскасці, якая на падставе архіўных матэрыялаў падрыхтавала гістарычна дакладны варыянт рэканструкцыі, аказаліся праігнараванымі. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 16

калі Менгарвыканкам забараніў бой падушкамі на 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы, мы даведаліся, якія недалёкія людзі (но зато крэпкія хазяйсьцьвяньнікі) прызначаныя кіраваць нашым горадам. няўжо і тут пабачылі палітыку? параноя ці шызафрэнія?
калі ж людзей з падушкамі пачаў забіраць амон і распіхваць па аўтобусах, нічога новага мы не даведаліся: у беларускай міліцыі ай-к'ю традыцыйна разьлічваецца па мінусавой шкале.
як сказаў некалі вялікі Караткевіч, "Бог даў беларусам цудоўную зямлю, прыгожых людзей і дурных кіраўнікоў".
выглядае, таварыш Ладуцька вырашыў моцна не адрозьнівацца ад свайго папярэдніка таварыша Паўлава.

Тэгі:

Jul 14

Дні першай менскай электрастанцыі (гл. фота ніжэй) падлічаныя. Гэта -- дакумэнт, які фактычна санкцыянаваў яе разбурэньне. Не знайшоўшы лепшага спосабу зьнішчыць помнік архітэктуры, унесены ў Дзяржаўны сьпіс, чыноўнікі склалі ўдакладнены генплан гэтага раёну, на якім электрастанцыі проста няма. на дакуменце стаяць 4 подпісы. Будзьма памятаць герояў.

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька:

Намесьнік міністра культуры Віктар Кураш:

Галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін:

Начальнік Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі:

І хоць двое апошніх падпісантаў побач зь пячаткамі ўнесьлі ўдакладненьні, ключавыя слова на абодвух пячатках -- "СОГЛАСОВАНО" і "УЗГОДНЕНА". Хто там ужо стане тыя карякулі чытаць пры гэтым... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 05

3 ліпеня 2010 году, Менск
Фота: Reuters

Тэгі:

Jun 30

пабачыў у мэтро дзяўчыну-міліцыянта. дзёргае кожны раз ад такой карціны. ясна, хлопцы -- у дзяцінстве білі па галаве, адукацыю ня здолеў атрымаць, нічога ня ўмее -- куды ісьці, як не ў міліцыю?.. але дзяўчаты, часам прыгожыя, якія, магчыма, нядрэнна вучыліся... не разумею...

Тэгі: