it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 29


заезны дом пры сядзібе Ададуравых "Белая дача" (захавалася -- Казінца, 54). канец ХІХ ст.

фішка ў тым, што саму сядзібу ведаюць ўсе, а вось што за 500 мэтраў лявей стаіць такі дамок -- нідзе не прачытаеш.
тут ня ўсё ціха -- калі я фоткаў, дзядзька, які фарбаваў фасад крамы, паведаміў, што дом зьбіраюцца "абкласьці пліткай -- каб прыгажэй было". зьбіраюцца не яны, а дзяржаўная арганізацыя "Белаграсэрвіс", што месьціцца зь іншага боку...
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 21

 

 

бандыты зь "минской спадчины", якіх крышуе менгарвыканкам і мінкульт, працягваюць зьнішчаць рэшткі старога Менску. вось і ў гэтай гарадзкой Сядзібе Станкевіча XVIII ст. на Плошчы Свабоды зьявіліся танныя шклопакеты, панішчаныя апошнія архітэктурныя дэталі будынка.
раней бандыты пакінулі ад сядзібы толькі сьцены, зьнішчыўшы ўсе скляпеньні разам з унікальнымі для Менска фрэскамі.
і ўсё гэта адбываецца пад самым носам у Латушкі, Кураша, Чарняўскага, навукова-метадычнай здрады ды астатніх "абаронцаў" нашай спадчыны, якія ажно пыхцяць, даводзячы сваю заслугу ў тым, што яшчэ ня ўсё грохнулі. са згодаў і дазволаў гэтых людзей сёньня руйнуецца нашая матэрыяльная спадчына -- тое, што вярнуць немагчыма ў прынцыпе, хіба што наставіць муляжоў. я ня ведаю, як сёньня спыніць гэты працэс.
слабае суцяшэньне -- што рана ці позна, хлопцы, вы сваё атрымаеце.
шкада толькі, што аднаўляць і ратаваць тады ўжо ня будзе чаго.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 21


выбірай, які хочаш!

Тэгі:

Nov 12

(бо ніхто купляць ня хоча)

Тэгі:

Nov 07


гэты кусок гаўна хочуць збудаваць насупраць гандлёвага дома на Нямізе, за ідыёцкімі домікамі-падзелкамі, якія стаяць ужо цяпер. якімі трэба быць убогімі калхозьнікамі, каб прапаноўваць такое?

перапост з facebook Сяргея Харэўскага
Да Нацыянальнага фэсту архітэктуры «Мінск-2011» у Палацы мастацтваў выстаўленыя праекты сталіцы. Сярод іх і прапанова „Минскгражданпраекта“ для Нямігі. За пошлым фасадам а-ля старына плянуюць паставіць шматавярховы гмах зь люстранога шкла. Дзеля гэтага праектант Дулевіч гатовы зьнішчыць любы помнік дойлідзтва. Трэба разумець, дом па Рэвалюцыйнай 24-24а) давядзецца зьнесьці каб паставіць такі вось "шэдэўр". Як выявілася, гэта і ёсьць сутнасьць усяго праекту і сутнасьць аляпаватых падзелак на Нямізе. Гэта мяне проста абразіла, таму што яшчэ ад 2007году былі публікацыі ў „Советской Белоруссии“ Bіктара Корбута http://pda.sb.by/post/57654/, дзе ў самай хвалебнай манеры, не шкадуючы пустых словаў, расьпісвалася, як гэта будзе здорава, калі збудуюць тое, што заплянавана. У часопісе „Архитектура и строительство Беларуси“ быў відавочна заказны матэрыял „Немига: между прошлым и настоящим“http://ais.by/story/2612, дзе таксама ўслаўляўся гэты праект, наколькі ён нам патрэбны. Былі дзясяткі іншых публікацый. То бок — быў прадуманы PR гэтаму праекту з мэтай заспакоіць грамадзтва. А насамрэч подла падманвалі. Таму што ня трэба быць абазнаным у архітэктуры, каб зразумець, што гэтая заплянаваная спаруда пакладзе рэальны цень ледзь не да праспекту. І на ўвесь двор на рагу Інтэрнацыянальнай и Гарадзкога вала працягваюць грувасьціць немаведама што... І тады які сэнс рэстаўраваць, узнаўляць дамкі на вуліцах Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і г.д., у ценю гмахаў? Большай падступнасьці чакаць ужо не выпадае... Выглядае, давяраць цяперашняму чынавенству нельга ў прынцыпе.

Тэгі:

Nov 05

здымак з кнігі А.Тараса "Костел в нашей жизни" (Мн., 2010)

Тэгі:

Nov 03


у такім ракурсе вежу-званіцу езуіцкага касьцёла бачыць яшчэ не даводзілася -- як на гэтым малюнку Анатоля Тычыны 1926 года (з альбома "Мой Мінск")
вежа была збудаваная ў 1739 годзе, калегіюм пры ёй -- у 1747. яны перажылі вайну з Напалеонам, два паўстаньні, Першую сусьветную, Другую сусьветную. не перажылі толькі падонкаў-камуністаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 31

здымкі зробленыя 25-26 чэрвеня 1941 года нямецкім пілётам Хансам Руэфам у раёне Плошчы Свабоды
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 24

Пачнецца яна а 18.30 28 кастрычніка (пятніца) ў мінскай галерэі Шчамялёва.

  • Глеб ЛАБАДЗЕНКА для TUT.BY

Тым, хто ўжо сабраўся паглядзець Калізей і Пантэон, будзе прапанавана падумаць: а чым ёсць менскія калізеі і пантэоны? І за што Менск у XVIII стагоддзі параўноўвалі з Рымам.

Цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) – спроба грамадскіх і культурных дзеячаў падзяліцца сваімі роздумамі над сучаснымі праблемамі. Невыпадкова першым лектарам стаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Паколькі цыкл лекцый “Urbi et Orbi” пройдзе ў Менску, то ён немагчымы без разумення, што такое Менск. Чысты горад? Сталіца Рэспублікі Беларусь? Горад-герой? Двухмільённы мегаполіс? Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 20


нарэшце Менгарвыканкам адумаўся: у Менску няма помніка першаму Менскаму князю Глебу, сыну Ўсяслава Чарадзея!..

але, як бывае ў чыноўнікаў, для кучы напрыдумлялі іншых помнікаў -- і зладзілі галасаванку.

але нас не спыніць, не падмануць!

галасуем за помнік князю Глебу, таварышы!

апісаньне помнікаў ТУТ (уверсе гузік "вярнуцца да галасаваньня")

Тэгі: