it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 24

Ляпис Трубецкой. Ружовыя акуляры

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

mihalok

Тэгі:

Aug 24

cover_blog

Гурт "Ляпис Трубецкой" выклаў свой новы альбом "Культпросвет" у нэце!.. Прычым, адбылося гэта за які тыдзень да афіцыйнага выхаду кружэлкі. Міхалок -- фарэва!

Спампаваць альбом можна ТУТ (60 мэгоў у ZIPе)

Тэгі:

Aug 11

дзякуючы вам, гурт Rahis падняўся ў гіт-парадзе з 16-а месца на 7-е -- і значыцца, патрапіў у складанку "Тузін Гітоў"!

разам нас багата!..

Тэгі:

Aug 09

дзякуючы нам, Rahis падняўся ў гіт-парадзе і цяпер ёсьць рэальны шанец патрапіць на складанку "Тузін Гітоў"! аднак гіт-парад -- рэч зьменлівая, да таго ж, іншыя фанаты ня сьпяць у шапку.
працягваем галасаваць ТУТ!

песьні Rahis слухаем ТУТ!

Тэгі:

Aug 07

cover_blog

Мае сябры и проста афігенна класны гурт Rahis змагаецца зараз з песьняй FM у галасаваньні парталу "Тузін Гітоў" за тое, каб патрапіць на чарговы дыск-складанку.

Падтрымаем хлопцаў!

Вось песьня, якая, уласна, і змагаецца:

FM.mp3

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Галасаваць за яе трэба ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 21

0016

Я, канечне, не вялікі знаўца, але здалося, што ці то сьпявалі, ці то лабалі пад фанеру... Сядзеў я непадалёк ад сцэны, і заўважыў -- што калонкі надрываліся, а вось артысты зь мікрафонамі -- не. Да таго ж -- ну дужа ўжо складна для жывога канцэрта ўсё было... Яшчэ я са зьдзіўленьнем даведаўся, што опэра -- гэта...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 20

img_4841

Быў сёньня ноччу на канцэрце ў Мірскім замку. Рэпартаж -- пасьля выходных. А пакуль -- некалькі фотак. Зараз еду туды ж слухаць опэру...
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 24

0332

Фэстываль Bela Misic на аэрадроме "Баравая" адбыўся. Ягонай адметнасьцю стала тое, што на адной сцэне сьпявалі "чэсныя" і "нячэсныя" -- Пеця Ялфімаў і гурт "Крама". Мянты глядзелі і афігевалі: хто гэта ўсё дазволіў?! Дарэчы, з Пецям Ялфімавым здарыўся свой казус...

00111

Асабліва парадавала карэспандэнтка "Советской Белоруссии", яна ж вакалістка гурта "Тарпач" Вольга Самусік (на здымку справа). Цяжка было адвесьці ад яе позірк!.. Нават на імгненьне захацелася падпісацца на СБ 🙂
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 14

настрою няма зусім-зусім-зусім.

на "тузіне гітоў" знайшоў песьню "газу няма" гурта Shakespeare-mc. усьміхнуўся, слухаючы.

вось жа, вывешваю для калегаў па суму: Газу няма

Тэгі:

Apr 25

14 чэрвеня
Майдан Незалежнасьці

zshhd.jpg

Пол МакКартні выступіць на Майдане

Сэр Пол МакКартні выступіць ва ўкраінскай сталіцы зь вялікім канцэртам на Майдане Незалежнасьці. Пра гэта паведаміў сёньня фонд Віктара Пінчука, па запрашэньні якога легендарны ўдзельнік The Beatles будзе сьпяваць у Кіеве.

Канцэрт адбудзецца 14 чэрвеня. Уваход будзе вольны. МакКартні нібы прыняў запрашэньне ўкраінскага алігарха Пінчука, зяця экс-прэзыдэнта Леаніда Кучмы, не з‑за грошай.

Спадар Пінчук сьцьвярджае, што вырашальным аргумэнтам у доўгіх перамовах стаў той факт, што пры бальшавіках The Beatles былі адзіным глытком свабоды для мільёнаў людзей на ўсёй прасторы СССР.

«Ідэалёгія й дух The Beatles паспрыялі разьвіцьцю дэмакратычных памкненьняў значнае часткі савецкага насельніцтва, якія, у рэшце рэшт, прывялі да мірнага распаду СССР і незалежнасьці былых савецкіх рэспублікаў», — гаворыцца ў сумеснай заяве Фонду Віктара Пінчука й Пола МакКартні.

Магчыма, з гэтай прычыны мерапрыемства пакуль называецца Independence Concert — Канцэрт Незалежнасьці.

«Трымаймася разам пад рытм рок‑н‑рола», кажа сэр Пол, камэнтуючы свой меркаваны прыезд, запрашаючы на канцэрт усіх жадаючых. Гэта будзе «вялікі вечар, і я маю надзею пабачыць там вас усіх», — кажа ён.

Акрамя канцэрту, Фонд Віктара Пінчука прадставіць 40 карцінаў Мак‑Картні ў PinchukArtCentre, які зьяўляецца найбуйным цэнтрам мастацтва ва Ўсходняй Эўропе. Гэта будзе першая выстава МакКартні ў нашым рэгіёне.

Нагадаем — у мінулым годзе на Майдане Незалежнасьці выступаў сэр Элтан Джон. Сэр Элтан быў у Кіеве ў межах акцыі супраць СНІД, і запусьціў шэраг адпаведных праектаў ва Ўкраіне разам са спадаром Пінчуком і ягонай жонкай Аленай Франчук.

Антон Тарас, "Наша Ніва"

Тэгі: