it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 24

Канцэрт прайшоў пры аншлягу, музыкі былі цудоўныя, Лявон быў непараўнальны. Хто не патрапіў на канцэрт -- вельмі раю хаця б набыць дыск: праграма сакрамэнтальная!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 14

Сябры, хто яшчэ ня ведае гурт "Разьбітае сэрца пацана" -- дужа рэкамэндую! У іх ужо ёсьць цэлы альбом, а для азнаямленьня вывешваю маю любімую песьню (заўжды плачу й смаркаюся, калі чую яе) -- "Розавы закат".

Калі пакаціць -- вывешу яшчэ парачку (скажам, "Парыхмахерша" і "Жэншчыны") 😉

Разьбітае сэрца пацана. Розавы закат

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:

Mar 12


Пятрусь Броўка. Малюнак Лявона Вольскага

Лявон Вольскі . Пахне чабор

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ!

праграма Лявона ВОЛЬСКАГА "Белая ябляня грому"
на вершы беларускіх клясыкаў

16 сьнежня
19.00
КЗ "Мінск"

падрабязьней пра праграму ТУТ

Тэгі:

Mar 12


Францішак Багушэвіч. Малюнак Лявона Вольскага

Лявон Вольскі feat Аляксандар Памідораў. Немец

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ!

праграма Лявона ВОЛЬСКАГА "Белая ябляня грому"
на вершы беларускіх клясыкаў

16 сьнежня
19.00
КЗ "Мінск"

падрабязьней пра праграму ТУТ

Тэгі:

Mar 10

Вядомы музыка прэзентуе дыск "Белая яблыня грому" —
на вершы беларускiх класiкаў ад XVIII да XXI стагоддзя

Класiк сучаснай беларускай музыкi Лявон Вольскi выпускае класiчны праект. "Белая яблыня грому" — дванаццаць песень на вершы беларускiх класiкаў, ад Чачота да Барадулiна. 23 сакавiка на вялiкай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца прэзентацыя праекта i дыска. Першае аддзяленне — уласна песнi са складанкi, другое аддзяленне — малавядомыя песнi Вольскага, якiя ён пiсаў сам, а не са сваiм гуртом NRM. Якраз гэтымi днямi ў iнтэрнэце прэзентуецца першая песня са складанкi — "Немец" Багушэвiча. Сiмвалiчна, бо якраз гэтымi днямi мы адзначаем 170-годдзе паэта!.. Адметна, што Вольскi сам аздобiў дыск — прыдалася мастацкая адукацыя. Да дыска дадаюцца дзве кнiжачкi — у адной бiяграфii i партрэты паэтаў (работы Вольскага), у другой — уласна тэксты песень i малюнкi Лявона "на тэму". Праект знакавы — праслухаўшы яго, разумееш, што беларуская лiтаратура — магутная i вечная, паэзiя наша — непаўторная i светлая, а спевакi нашы — нават сучасныя — трымаюцца каранёў, любяць сваё. Лявон Вольскi — сённяшнi госць "Звязды".
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 21

гурт The Toobes здаваўся мне больш-меньш прыстойным, пакуль я не прачытаў на "Тузіне Гітоў" інтэрвію Сяргея Будкіна з удзельнікамі гурту. для мяне асабіста пытаньне ці слухаць гурт The Toobes цяпер закрытае.
хто не чытаў -- гутарка пад катам
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 07


Rahis. [нло]

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

музыка Зьміцер Язьвінскі (на фота), словы Глеб Лабадзенка

Тэгі: ,

Jan 02

Rahis. Дзяўчушка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ
музыка Зьміцер Язьвінскі
словы Глеб Лабадзенка

запіс і зьвядзеньне выкананыя 1 студзеня 2010 года ў хаце з камінам на беразе Лепельскага вадасховішча 😉

са Зьміцерам Язьвінскім (зьлева) ў часе працы над песьняю

Тэгі:

Dec 30

pdf-вэрсыю артыкула можна паглядзець ТУТ

Змiцер Вайцюшкевiч прыйшоў на iнтэрв'ю з шасцiмесячным сынам Язэпам. Але фоткацца
з дзiцем адмовiўся — малы яшчэ, прыкмета дрэнная. Нагода для размовы — калядна-навагоднiя святы, да якiх Вайцюшкевiч заўжды рыхтуе канцэрт цi новую праграму. Вось i цяпер — 7 студзеня ў канцэртнай зале "Мiнск" пройдзе прэзентацыя праграмы "Мой сябра — анёлак" на вершы Арцёма Кавалеўскага.

"Нармальныя
мужыкi цяпер
няголеныя..."

— Змiцер, у ранейшых праграмах вы паўставалi перад публiкай у вобразе такога сабе мача, сэксуальнага спевака, якi дзеўкам падабаецца. А цяпер во бараду адпусцiлi. Я ўсё не зразумею, каго вы мне больш нагадваеце — Дзеда Мароза цi Дзеда-Барадзеда...

— Як заўгодна, як хочаце, так мяне i клiчце... Пра вобразы тут цяжка думаць — думаеш пра праекты. Лянота займацца галеннем, я не бачу сэнсу ў гэтым. Тым больш, што апошняя тэндэнцыя...

— ...трохдзённая iтальянская няголенасць?

— Так-так, нармальныя мужыкi цяпер няголеныя! Я не так даўно бачыў Стынга...

— ?!

— Ну, не асабiста, а па тэлевiзары. Дык ён таксама так бараду адгадаваў. Хочацца думаць, што "пад Вайцюшкевiча"... (Усмiхаецца.) Мне барада не замiнае, я ж нёманскi i прапiсаны на хутары, таму барада мне адпавядае. Не магу я быць такiм гарнiтурным, паголеным, дагледжаным... Пакуль што. Хоць гарнiтур маю.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 18

музыка Дзяніс Філіпенка
словы Глеб Лабадзенка

відэа Generation.BY

Тэгі: