it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 07


Rahis. [нло]
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/nlo.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

музыка Зьміцер Язьвінскі (на фота), словы Глеб Лабадзенка

Тэгі: ,

Сту 02

Rahis. Дзяўчушка

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/01/dziauchushka.mp3]
СПАМПАВАЦЬ
музыка Зьміцер Язьвінскі
словы Глеб Лабадзенка

запіс і зьвядзеньне выкананыя 1 студзеня 2010 года ў хаце з камінам на беразе Лепельскага вадасховішча ;)

са Зьміцерам Язьвінскім (зьлева) ў часе працы над песьняю

Тэгі:

Сне 30

pdf-вэрсыю артыкула можна паглядзець ТУТ

Змiцер Вайцюшкевiч прыйшоў на iнтэрв’ю з шасцiмесячным сынам Язэпам. Але фоткацца
з дзiцем адмовiўся — малы яшчэ, прыкмета дрэнная. Нагода для размовы — калядна-навагоднiя святы, да якiх Вайцюшкевiч заўжды рыхтуе канцэрт цi новую праграму. Вось i цяпер — 7 студзеня ў канцэртнай зале “Мiнск” пройдзе прэзентацыя праграмы “Мой сябра — анёлак” на вершы Арцёма Кавалеўскага.

“Нармальныя
мужыкi цяпер
няголеныя…”

— Змiцер, у ранейшых праграмах вы паўставалi перад публiкай у вобразе такога сабе мача, сэксуальнага спевака, якi дзеўкам падабаецца. А цяпер во бараду адпусцiлi. Я ўсё не зразумею, каго вы мне больш нагадваеце — Дзеда Мароза цi Дзеда-Барадзеда…

— Як заўгодна, як хочаце, так мяне i клiчце… Пра вобразы тут цяжка думаць — думаеш пра праекты. Лянота займацца галеннем, я не бачу сэнсу ў гэтым. Тым больш, што апошняя тэндэнцыя…

— …трохдзённая iтальянская няголенасць?

— Так-так, нармальныя мужыкi цяпер няголеныя! Я не так даўно бачыў Стынга…

— ?!

— Ну, не асабiста, а па тэлевiзары. Дык ён таксама так бараду адгадаваў. Хочацца думаць, што “пад Вайцюшкевiча”… (Усмiхаецца.) Мне барада не замiнае, я ж нёманскi i прапiсаны на хутары, таму барада мне адпавядае. Не магу я быць такiм гарнiтурным, паголеным, дагледжаным… Пакуль што. Хоць гарнiтур маю.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Сне 18

музыка Дзяніс Філіпенка
словы Глеб Лабадзенка

відэа Generation.BY

Тэгі:

Сне 17

iq48

Калі вы яшчэ ня чулі гэтую песьню гурта IQ48 — сьпяшаюся падняць вам настрой. Выйшла складанка “Акустыка”, куды ўвайшоў і гэты беспадобны трэк.

Іронія і самаіронія — каштоўная рыса для любога чалавека. І яна прысутнічае ва ўсіх песьнях “айк’юшнікаў”, бо яна ёсьць у лідара гурта Сашы Ракаўца. Слухайце, пампуйце, усьміхайцеся. Каму спадабалася — кіруйце на сайт гурта і падвышайце настрой далей!

IQ48. Чыво ты?
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/czywo-ty.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: ,

Ліс 18

002

Я сядзеў дзьве гадзіны ў фільгармоніі — і шалеў. Назіраў за ягонымі рукамі — і шчыра не разумеў, як ён пасьпявае так хутка лётаць па-над клявішамі — і пры гэтым дакранацца да іх, дастаючы з шыкоўнага раялю ня меньш шыкоўныя гукі.

Ведаеце, колькі гадоў Адаму Маковічу. 69!

Я глядзеў на яго, слухаў, фоткаў, запісваў…

Ён граў без партытуры, без шпаргалак і падказак. Граў абсалютна разьняволена. Здавалася, што зараз ён пачне паралельна піць каву ці чытаць кніжку — і адвернецца ад раялю, працягваючы граць.

Я ня ведаў раней, што адзін чалавек з адным інструмэнтам можа трымаць у такой напрузе цэлую фільгармонію дзьве гадзіны.

Калі Адам Маковіч скончыў граць, мне хацелася бегчы на сцэну і цалаваць ягоныя рукі.

Бо да мяне іх цалаваў Бог.

Adam Makowicz. Minsk, 2009-11-17

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/adam_makowicz.mp3]

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Ліс 06

Зусім новая, яшчэ сыраватая песьня гурта HandmadE, запісаная на звычайны мікрафон у часе рэпетыцыі. На ваш суд…

HandmadE. Чакалі працяг
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/chakali_praciah.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

музыка Яўгена Валошына
словы Глеба Лабадзенкі

гурт HandmadE
сола-гітара Андрэй Маркуц
гітара, сьпеў Яўген Валошын
акардэон Макс Квяткоўскі

Тэгі: ,

Ліс 04

Гурт, некалі вядомы як Jab Club, перажыў рэбрэндынг – і цяпер называецца HandmadE. Ад старога гурта застаўся саліст Яўген Валошын з музыкай, а таксама нашыя зь ім сумесныя песьні. Зьмянілася нават іхняя аранжыроўка.
Што ў гурце новага – якасьць. У многім дзякуючы новым удзельнікам – Андрэю Маркуцу (удзельнік колішняга гурта “Нэо”) і віртуёзнаму акардэяністу Максу Квяткоўскаму. Цяпер ідзе праца над запісамі песень.
Паралельна гурт прымае запрашэньні на канцэрты і карпаратыўчыкі ;)
Гэтае відэа – зьнятая карцінка аднае песьні ў часе канцэрту на філфаку БДУ.

Тэгі: , ,

Кас 31

Запіс зроблены ўжывую сёньня, 31 кастрычніка ў роднай вёсцы Сыса Гарошкаў пад Рэчыцай.

Мая белая лебедзь

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/10/lebedz.mp3]

Іх трыццаць тры

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/10/33.mp3]

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/10/kraty.mp3]

Тэгі: ,

Кас 27

+ ДАДАЎСЯ МОЙ АРТЫКУЛ ПРА ВЫСТУП

Унікальны выступ у Менску хора з вострава Сардынія. Іхныя народныя сьпевы занесеныя ў сьпіс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.

Тэнорэс ды Мамаяда
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/10/sardynia.mp3]

001

Чытаць далей »

Тэгі: , ,