it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 13

Kuzminich1
- ЛЕПШЫ ДАГЛЯД ЗА ДЗЕЦЬМІ
Беларускамоўная група ў садку, беларускамоўны клас – сёння з’ява ўнікальная. Да якой групы/класа будзе большая ўвага не толькі з боку бацькоў, але і ўладаў, адміністрацыі, грамадскасці: да звычайнай шэраговай групы/класа з амаль дзевяноста садкоў і школаў горада Гродна ці да нашай асаблівай групы/класа? Павышаная ўвага да групы/класа будзе спрыяць якаснаму дагляду, выхаванню і развіццю дзяцей.

- БОЛЬШ ЯКАСНАЕ НАВУЧАННЕ І РАЗВІЦЦЁ ДЗІЦЯЦІ
Беларускамоўныя групы ў садках і беларускія класы – з’ява элітарная, а не масавая. Дзякуючы гэтаму класы фармуюцца колькасна меншыя. У класе дзе вучыцца 15-20 дзяцей настаўніца надае значна больш увагі кожнаму чым у класе дзе 28-30 навучэнцаў. Больш якасная праца будзе праводзіцца менавіта з Вашым дзіцём.

- ПАВЯЛІЧВАЕ ШАНСЫ ПАСТУПІЦЬ У ІНСТЫТУТ ЦІ ЎНІВЕРСІТЭТ
Беларуская мова прасцей чым руская з яе складанымі правіламі. Тэст каб атрымаць вышэйшую адукацыю трэба здаваць усім альбо па-беларуску, альбо па-руску. Па-беларуску прасцей набраць больш балаў. Ужо сёння вялізная колькасць моладзі выбірае беларускую мову для здачы тэста, хоць асноўная мова навучання ў іх была руская. Больш шансаў на добры вынік маюць тыя, што вучыліся па-беларуску. Выхаванне і навучанне па-беларуску дазваляе атрымаць высокія балы на тэстах і паступіць у ВНУ.

- СТВАРАЕ ЛЕПШЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ КАНКУРЭНЦЫІ ЗА ПРАЦОЎНАЕ МЕСЦА
Пры роўных умовах у Вашага дзіцяці будзе перавага, толькі з-за факту ведання на адну мову больш. Некаторыя кажуць – ну каму тая беларуская мова патрэбна? Але нават сёння заможныя фірмы шукаюць перакладчыкаў, мэнэджэраў, журналістаў, прэс-аташэ, прадстаўнікоў буйных карпарацый і г.д., якія валодаюць ангельскай, нямецкай, французскай, расейскай, але пры гэтым і беларускайЧастка прэстыжнай і высокааплочваемай працы ўжо сёння выконваецца толькі тымі хто валодае беларускай мовы, а разам з прыходам буйных еўрапейскіх карпарацый такі падыход будзе толькі пашырацца.

- ДАЗВАЛЯЕ СВАБОДНА ВАЛОДАЦЬ РУСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВАМІ
Беларуская і руская – мовы навучання. У садку/школе дзеці знаходзяцца ў беларускамоўным асяроддзі і гавораць па-беларуску, у іншых асяроддзях не звязанных з садком/школай (і бацькамі), чуюць і карыстаюцца рускай мовай. Дзвюхмоўе – гэта магчымасць выказвацца без хібаў на дзвюх мовах, вусна ці пісьмова, ва ўсіх сітуацыях штодзённага і прафесійнага жыцця.

- РАЗВІВАЕ ЗДОЛЬНАСЦІ ДА ВЫВУЧЭННЯ ЗАМЕЖНЫХ МОВАЎ
Філолагі лічаць, што эфектыўнае вывучэнне замежнай мовы, патрабуе валодання мінімум дзвюма мовамі на ўзроўні свабоднага карыстання, а не ведання словаў ці асобных тэмаў. Беларуская мова вельмі простая. Дзіця можа навучыцца дасканала валодаць гэтай мовай, як сваёй роднай, нават калі раней яе не чула. Засвоіўшы беларускую і рускую размоўныя мовы вашаму дзіцю будзе прасцей чым іншым вывучаць англійскую, польскую, арабскую мовы ці любыя іншыя.

- РАЗВІВАЕ РАЗУМОВЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ ДЗІЦЯЦІ
Дзіцё якое акрамя рускай мовы ведае і беларускую –засвойвае, як мінімум, у два разы больш інфармацыі (на двух мовах), а таксама выкарыстоўвае для знаёмства са светам розныя крыніцы, знаёміцца з розным зместам. Дзве мовы будуць узбагачаць вашае дзіця.

- РАЗВІВАЕ КАМУНІКАБЕЛЬНАСЦЬ ДЗІЦЯЦІ
Папераменнае знаходжанне ў асяроддзі беларускамоўным і рускамоўным здымае бар’еры ў камунікаванні і кантактах з людзьмі якія адрозніваюцца ад большасці. Камунікабельнасць дазваляе знаходзіць сяброў, у жыцці, кампаньёнаў і кліентаў на працы. Ваша дзіцё будзе мець большыя шансы добра ўладкавацца ў жыцці і на працы.

- СТВАРАЕ АСЯРОДДЗЕ АДНАГОДАК ЯКIЯ КАРЫСТАЮЦЦА БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ
Гэта дае дзецям зразумець, што беларуская мова гэта адна з моваў камунікавання. Адныя людзі размаўляюць па-беларуску, другія па-руску, трэція па-кітайску ці на суахілі. Беларускамоўная група/клас дапаможа выхаваць сучаснага беларуса, здольнага канкураваць з іншымі ў шматнацыянальным і шматмоўным свеце, а таксама дапаможа паважаць сваё.

- ВЫЛУЧАЕ ВАШАЕ ДЗІЦЁ СЯРОД ІНШЫХ
Дасканалае валоданне і карыстанне беларускай мовай прыцягвае ўвагу і стварае дадатковыя шансы для таго каб паказаць сябе, прадэманстраваць свае здольнасці і заняць асаблівае месця сярод іншых. Дзеці і дарослыя будуць звяртаць ўвагу, а Вы будзеце ганарыцца сваім дзіцём. Дайце вашаму дзіцю шанс праявіць сябе і заняць высокае сацыяльнае становішча.

Крыніца

Тэгі: ,

Jun 12

mn-spr

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 04

Тэгі:

Jun 03

Мова Нанова - www.movananova.by - самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы.
Запіс зроблены на занятках у Галерэі Ў у Менску 2.06.2014.

Тэгі:

траўня 22

Сумесны флэшмоб з праектам Litara-A:

студэнты "Мовы Нановы" хорам чытаюць "Пагоню" Максіма Багдановіча.

Мова Нанова -- самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы. Кожны панядзелак, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Далучайцеся!
Сайт курсаў з анлайн-заняткамі -- www.movananova.by

Тэгі:

траўня 09

10 простых парадаў ад курсаў “Мова Нанова”
movananova-parady

 

 

  • 1.    Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

 

2.    Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

 

3.    Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

 

4.    Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

 

5.    Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак.

 

6.    Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

 

7.    Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

 

8.    Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

 

9.    Наведвайце курсы “Мова Нанова”

Бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова” праходзяць кожны панядзелак а 19.00 у мінскай Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а). Апроч гэтага, курсы дзейнічаюць у іншых гарадах (падрабязней – на movananova.by). Калі ў вашым горадзе курсаў пакуль няма – менавіта вы можаце іх распачаць!

 

10. Вучыце мову дыстанцыйна

На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе.      

Тэгі:

Mar 25

movananovaby

Сябры поўны зьмест заняткаў ад 24.03.2014 цалкам дасяжны на сайце Movananova.by:

1. Слоўнік: Мода

2. Лексіка: Неалагізмы

3. Відэа: Выступ Сашы Варламава

4. Цікавосткі: некаторыя беларускія дызайнеры; фота Бенедыкта Тышкевіча 1897 году; сканы з Нашай Нівы пачатку ХХ ст.

5. Рэдкія фота Сашы Варламава

6. Здымкі з заняткаў 24.03 у Галерэі Ў

Тэгі:

Mar 16

mn-h (1)

Курсы “Мова нанова” адкрыліся ў Гародні! Ініцыявала адкрыццё курсаў грамадская арганізацыя “Цэнтр "Трэці сектар”, вядоўцамі гарадзенскіх курсаў сталі Ігар Кузьмініч і Вольга Астроўская.
Першыя заняткі прайшлі 14 сакавіка па адрасе Будзёнага, 48а. Слухачоў сабралася каля 110 чалавек! Правялі заняткі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

далей чытайце ТУТ

 

Тэгі:

Mar 16

mn-b (4)

 

У суботу, 15 сакавіка, Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі “Неруш” (Паўлава, 12).
Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.
Першыя заняткі правялі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачоў сабралася 30 чалавек.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Feb 23

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску.
У гэтым самым вялікім райцэнтры Беларусі "Мову нанову" будуць весці філолаг Вольга Рудая і журналістка Алеся Скапінцава. Заняткі будуць адбывацца па пятніцах, а 18.00 па адрасе Кастрычніцкая, 33/1. Для арыентацыі: гэта прыватны дом, заходзіць трэба ў брамку з левага боку.

Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай "Мовы нановы" Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, пра спрадвечныя формы нашых імёнаў, прадставілі слоўнік "Сваякі", пачыталі артыкулы з "Нашай Нівы" пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі і творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак.

Імпрэза адбылася пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі". Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад "Будзьмы", а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ахвочыя наведваць курсы ў Бабруйску могуць наўпрост прыходзіць у наступную пятніцу, 28 лютага, або папярэдне звязацца з Алесяй Скапінцавай праз фэйсбук. Тэлефон Алесі 8 (029) 311 2798.

Далучайцеся таксама да суполкі "Мова нанова - Бабруйск"!

Паведамляйце сваім знаёмым з Бабруйска, што цяпер ёсць такая файная магчымасць вучыць беларускую мову!
І запрашайце "Мову нанову" ў свой горад!


babr
Чытаць далей »

Тэгі: