it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 19

Атрымаў такі мэйл з Жодзіна.

Добры дзень, паважаны Глеб!
Хацела паскардзіцца Вам на ... нават ня ведаю, на што ў такім выпадку можна скардзіцца!

Мне самой 14, жыву я ў Жодзіне.  Вось заўтра ў нас праходзіць гарадская алімпіяда сярод вучняў 9-10 класа па роднай мове.
Ў маёй школе, лепшай (як лічыцца) школе горада, не знайшлося чалавека, які мог бы у 9 класе пайсці на алімпіяду. І таму, будучы у 8 класе, на алімпіяду іду я.
Хочацца спытаць : як можна было прывесці мову ў такі заняпад?!
Сорамна, крыўдна.
Так хочацца нешта зрабіць, а вось не магу ніяк!
Сама пішу вершы, вывучаю гісторыю Беларусі . Люблю мову. Так сорамна, што адзінае, што магу зрабіць - пайсці на алімпіяду!

Стараюся пісаць пытанні на роднай мове для гульні "Што? Дзе? Калі?". А вось вопыту малавата.

Парайце, калі ласка, куды мне дзецца са сваёй любоўю?

Дзякую, з павагай
Паліна Грыб.

PS Шаноўныя наведнікі, хто з Вас яшчэ з Жодзіна? Давайце дапаможам чалавеку зразумець, што ён не адзін. Кантакты Паліны ў мяне ёсьць.

Тэгі:

Sep 02


у Наваградку

Тэгі:

Mar 25


Восемь лет назад семья россиян Антоненко получила вид на жительство в Беларуси. Но так и не выучила белорусский язык. Теперь семикласснику Николаю Антоненко грозит неаттестация за 9-й класс

Надежда БЕЛОХВОСТИК — 24.03.2010, "Комсомольская правда" в Беларуси"

Аргументы, которые в редакции «Комсомолки» привел глава семьи Алексей Антоненко, кажутся странными. Вопрос о переезде в Беларусь решался и благодаря тому, что… белорусский язык никому из членов семьи не понадобится.

- Мы прекрасно это знали, неоднократно бывали здесь у родственников, и никогда не возникало ни потребности, ни необходимости знать язык. Отсутствие языкового барьера являлось важным фактором, который подвигнул нас, помимо других причин, на переезд.

- А о том, что здесь два государственных языка, вы знали?

- Но их два! Я знал, что белорусский язык нам не понадобится.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 18

Менск, раён вул. Магілёўскай

Тэгі:

Oct 13

Кароткія роздумы да перапісу-2009

Сёння ў нашай краіне пачынаецца перапіс насельніцтва. Гэта надзвычай адказная справа, якая вымагае праявы грамадзянскай адказнасці. Хаця б таму, што на гэта пускаецца шмат дзяржаўных, а значыцца – нашых з вамі грошай. Перапісчыкі ўжо пачалі сваю працу колькі дзён таму: хадзілі па хатах і пазначалі, калі хто будзе дома. Я нават перанёс на дзень камандзіроўку, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – і распавесці Міністэрству статыстыкі, ці ёсць у мяне дома кампутар.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 06

Надрукавана ў сёньняшняй "Звяздзе"

У Мiнску выйшаў кiтайска-руска-беларускi размоўнiк
Надзвычай карысную кнiжачку падрыхтаваў Інстытут кiтаязнаўства iмя Канфуцыя пры БДУ. Складальнiкi — Таццяна Смольская, Вэй Вэй i прафесар Iгар Малевiч. Пры дэталёвым разглядзе размоўнiк робiцца цудоўным сродкам для ўзняцця настрою.
Вось, скажам, прыехалi да вас на выхадныя сябры з Кiтая. А вы iм з парога:
— Хуаньiн нiмэнь цзай лай! ("Заходзьце, буду рады бачыць вас!")
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 04

Як вядома, выйшаў новы "Белазар" -- кампутарны беларуска-расейскі і наадварот перакладчык. У сувязі з гэтым знаны дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (аўтар вокладкі дыску "Галасы") зьмясьціў у сваім блогу такі вось пост:

1
[info]kubl
Зусім выпадкова учорашні артыкул пра логіку сёння вылез другім бокам, дакладней - другім полам.

На днях выйшла новая версія праграмы-перакладчыка з рускай мовы на беларускую і наадварот - "Белазар". У старой версіі, праграма перакладала "Марк Шагал" на беларускую як "Марк Ступаў", што вельмі весяліла мяне. Сёння, пераклаўшы у новай версіі імя і прозвішча мастака я ўбачыў - "Марк Крочыў". І праўда! Праграма стала значна лепшай! )))

Тэгі:

Apr 28

d0bed181d182d180d0bed0b2d0bed180d0bed182d0bdd0b0d18f

Вечна гэтыя маскалі што-небудзь панапісваюць. То "Эсэ" Мантэня назавуць "Опытами", то нашую Вільню -- "Вильно"... Але назваць вуліцу Вострабрамную "Островоротная" -- гэта яшчэ трэба ўмець!..

Тэгі:

Mar 21

нядобра й некультурна сьмяяцца з чужой мовы. але, пабачыўшы ў  менскім ГУМе такі тавар, я нявольна ўсьміхнуўся. і згадаў, як адзін вядомы пэрсанаж расказваў нам пра "нармальныя, чалавечаскія яйца".

Тэгі:

Mar 15

пакуль грэецца кавамашына, у мяне заўжды ёсьць хвілінка-другая чаканьня-думаньня.

сёньня мне чамусьці падумалася пра трасянку. падумалася ў сувязі з ...Эльжбетай Радзівіл. цікавы факт, што яе бацька, князь Альбрэх Радзівіл і ягоная жонка-амэрыканка Дарота Дыкен гадавалі дзіця па-французску. а па-польску пані Эльжбета пачала размаўляць толькі зь першым мужам, князем Вітольдам Чартарыйскім. і нават зараз ёй прасьцей і ўтульнай размаўляць па-французску, фотаздымкі ў ейных альбомах падпісаныя збольшага на гэтай мове.

калі пані Эльжбета гаворыць, яна часта ўжывае словы, і нават фразы зь іншых моваў -- французскай, ангельскай, часам нейкіх іншых. але ці ж можна назваць гэта трасянкай? у звыклым нам сэньсе -- не. гэта -- такая сабе інтэлігенцкая  трасянка. калі чалавек, валодаючы некалькімі мовамі, выбірае да сваіх думак найбольш дакладны адпаведнік сярод усіх словаў, якія ведае.

некалі адзін ліцэйскі выкладчык сказаў цікавую для мяне фразу: размаўляць сьвядома на трасянцы можа толькі той, хто дасканала ведае беларускую мову. і прывёў у прыклад Лявона Вольскага, які лобіць "пакрыўляцца".

інтэлігенцкая трасянка можа мець дзьве мэты. першая, як было сказана вышэй, -- ужываньне найбольш пасуючых словаў. другая мэта -- крыўляцца, імітаваць нейкага канкрэтныга ці зборны вобраз "беларускага калхозьніка" (альбо чыноўніка).

я не магу не любіць трасянку. так -- гэта зьдзек з дзьвюх моваў. але мая бабуля, якая зь пялюшак дала мне беларускае слова, беларускую мову, гаворыць на-трасянцы, на жывой беларускай мове.

можа, таму мяне заўжды бянтэжыць, калі я чую правільную, стэрэлізаваную, літаратурную беларускую мову.

я ўдзячны бабулі за тое, што ведаю сапраўдную беларускую мову, а выкладчыкам -- за тое, што магу пісаць на правільнай, літаратурнай.

пра мяне, і пра кожнага з нас, хто валодае мовай, вялікі Купала напісаў: "Я слова беларускага ўладар!"

Тэгі: