it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 22

Дырэктару ААТslavianskie_tradicii_5_8

“Мінскі малочны завод №1”

Эдуарду Міхайлавічу Чарняўскаму

Солтыса, 185

220070 Минск

 

 

Шаноўны Эдуард Міхайлавіч!

 

Я з’яўляюся шматгадовым спажыўцом прадукцыі вашага прадпрыемства. Яна мне вельмі падабаецца, задавальняе сваім коштам і якасцю. Любімы мой прадукт – абястлушчаны тварог. Як варэння дадасі – смакаццё невераемнае!

Аднак мяне хвалюе і абурае адзін момант. Нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы. Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Мінску, а ў Чыце ці Ніжнім Тагіле. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна! Паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Калі ласка, адкажыце на канкрэтнае пытанне: чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Sep 22

Дырэктару КУПvivailishapka

“Віцебскі кандытарскі камбінат “Віцьба”

Уладзіміру Сазону

Караткевіча, 3

210038 Віцебск

 

 

Шаноўны Уладзімір Фёдаравіч!

 

Я з’яўляюся шматгадовым спажыўцом прадукцыі вашага прадпрыемства. Яна мне вельмі падабаецца, задавальняе сваім коштам і якасцю. Любімы мой прадукт – палачкі “Вівайлі”. Насалода неверагодная!

Аднак мяне хвалюе і абурае адзін момант. Нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы. Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Віцебску, а ў Тамбове ці Урупінску. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна. Прыедзьце ў Мінск, паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Калі ласка, адкажыце на канкрэтнае пытанне: чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Sep 21

pap1

Альшэўскага, 24

220073, Менск

Шаноўнае кіраўніцтва фірмы Sipto!

Дазвольце шчыра падзякаваць за паслядоўнае і мілае воку аздабленне вашай прадукцыі па-беларуску! Асабіста для мяне гэта -- вырашальны фактар, каб зрабіць выбар на карысць вашых вырабаў. Хоць, апроч мовы, высокая якасць прадукцыі таксама пераконвае мяне і далей заставацца спажыўцом вашых тавараў -- туалетнай паперы і сурвэтак.
Вельмі прыемна, што ў вашай фірме працуюць разумныя людзі, якія любяць сваё і даюць такую магчымасць спажыўцам: карыстацца прадукцыяй, дзе напісана па-беларуску.
Заўсёды актыўна рэкламую вашыя вырабы між сяброў і знаёмых. Ведаю, што для многіх з іх беларуская мова таксама стала тым чыннікам, дзеля якога яны спыніліся на вырабленых вамі рэчах.

З павагай і прыязнасцю,
Глеб Лабадзенка
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 21

даслаў чытач Сяржук Васілеўскі (Каляровы Парасон)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

ph_3

ph_1

Тэгі:

Sep 21

ph_2

даслаў чытач Сяржук Васілёўскі (Каляровы Парасон)

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 21

піша чытач Валдзіс Фугаш

Вітаю, Глебе)

Толькі сёньня заўважыў, што калекцыянуецца трасяначка)
багата падобных фотафактаў па розных тэчках раськідана, насамрэч)
але пачну з гэтага здымку: горад Магілеў.)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 18

adam

Прывітанне, Глеб.
Вось усё збіраюся што-небудзь даслаць для Вашай рубрыкі "па-беларуску" ды кожны раз адкладваю.
Сёння вырашыла з гэтым завязаць. Правільна ў народзе кажуць: адклад не ідзе ў лад.
У нядзелю была на экскурсіі "Два каханні пана Адама". Турфірма "Краіна Замкаў", экскурсавод Аляксандр Варыкіш. Дасылаю: тураўтобус па-беларуску.
На другім здымку кампутарная фотапраграмка па-беларуску. Скачала з інтэрнэту. На ёй адкрыты фотаздымак зроблены сёлета ў Жодзіне.
З павагай ірына Згрундо.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

prahrama

Тэгі:

Sep 18

Добры вечар, Глеб. Была ў Гомелі, падчас Сожскага карагода. На краме ўбачыла вось гэта.
Крышачку пазней прышлю іншы фотаздымак (надпіс з нататнічка на беларускай мове. Нататнік з Украіны).
З павагай, Ірына Свяцкая

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 18

kampanija

самае сьмешнае, што такія паслугі прапануе ўпраўленьне адукацыі ))))
пісалі б па-беларуску, чэрці, -- не было б памылак!

Тэгі:

Sep 13

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Юрася няма ўжо тры месяцы, а ягоны голас і цяпер гучыць для мяне штодня -- у простым і пераносным сэнсе.

у пераносным -- бо часта думаю пра сябра, якога так не стае цяпер.

у простым -- дзякуючы сайту "Радыё Свабода".

паслухайце, калі ласка, гэтыя моўныя зацемкі -- і натхніцеся беларускаю моваю.

аўдыё пазычана на сайце Радыё Свабода

Жывая мова. Вымаўленьне. Латыскі

Жывая мова. Старшыня, старшыняваць

Жывая мова. Два і дзьве

Жывая мова. Сабраўся быў, сабралася была

Жывая мова. Вымаўленьне. Агонь

Жывая мова. Націск. Украінскі

Жывая мова. Адрас

Жывая мова. Звыш году, звыш меры

Тэгі: , ,