it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 26

DSC_2712_tn

піша чытач Віталь Каспяровіч

Прывітаньне Глеб.
Я таксама час ад часу сачу за таварамі з беларускамоўным апісаньнем.
Вось што я знайшоў у гіпермаркеце " Bigzz"
Расейскі кетчуп, дзе паверх беларускай мовай наляпілі этыкетку для Беларусі на
расейскай мове.
Рэспект татарскім вырабнікам і ганьба гэтаму гіперу.
Яшчэ вось вырабнікі кавы Jacobz & Nescafe якія вырашылі не
замарачвацца на переклад, альбо таксама троляць беларусаў: by = ru 🙁

Ў дадатак трошкі пазітыва. На вуліцы Маякоўскага ёсць вось такія
крамы, асабліва хацеў бы зьвярнуць увагу на "Адзенне", сукупнасць дызайну і
мовы робіць яго проста выбітнасцю, на мой погляд. Цісну руку
ўладальніку і дызайнерару.
А самыя вялікія ўражаньні я атрымаў ад кавярні Менск, якая знаходзіцца амаль
на плошчы "Незалежнасьці". Вельмі сьмела! 🙂

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 26

pivavar

даслаў чытач Юрась Ступакоў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 24

а мы за цябе заўзелі, Дзіма. а ты во які!

Фото: Goals.by

- Начну с того, что с белорусским языком у меня связаны неприятные воспоминания из детства. В 1990-е годы, когда я учился в школе, все наше обучение шло на русском языке. Но после обретения Беларусью независимости, все обучение было переведено на "родную мову". Было очень сложно перестроиться: такие предметы, как физика, химия и математика и так давались далеко не всем, а тут еще их перевели на белорусский. Поэтому теперь у меня не очень приятные ассоциации с белорусским языком. В настоящее же время "мова" занимает 1% в моей жизни: где-то на новостных сайтах проскакивает, на том же TUT.BY часто вижу ее. Но уже даже далеко не все слова понимаю. Хотя раз мы отдельное и независимое государство, то надо и язык свой иметь. К сожалению, у нас часто кидаются в крайности: одно время его использовали везде, потом, наоборот, вообще не использовали. И это все привело к тому, что теперь белорусский в плачевном состоянии - в такой ситуации вряд ли есть будущее у "мовы". Надо как-то планомерно его вводить, причем не так резко, как было в моем детстве.

урывак з артыкула на TUT.BY

Тэгі:

Sep 24

abutak2

піша чытач Алесь Рубцоў

Пане Глебе, вітаю!
Шукаў, дзе абутак прыдбаць, і натыкнуўся на такі сайцік: inshoezz.by
і быў прыемна здзіўлены заманухай: "Для беларускамоўных кліентаў у крамах InShoeZZ дзейнічаюць зніжкі.", чым вырашыў падзяліцца з Вамі)

 

abutak1

Тэгі:

Sep 24

harchyca

даслаў чытач Алесь Чайчыц

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 24

ptushki1

гэтая арганізацыя пасьлядоўна трымаецца беларускай мовы -- як на сваім сайце ptushki.org, дзе беларуская мова галоўная, гэтак і ў рознай паліграфічнай прадукцыі. дзякуй ім за гэта!

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 24

сайт Амбасады Нямеччыны ў Беларусі: адчыняецца адразу па-беларуску, мае таксама нямецкую і расейскую версіі

amb2

сайт Амбасады Беларусі ў Нямеччыне: загружаецца па-руССкі, мае яшчэ нямецкую версію, БЕЛАРУСКАЙ ВЕРСІІ НЯМА ЎВОГУЛЕ. па гэтым жа шаблоне зробленыя і іншыя сайты амбасад белоруССіі: беларускай мове там месца не знайшлося. ганьба міністэрству замежных справаў!
amb1

Тэгі: ,

Sep 23

past001

past002

Тэгі:

Sep 22

skype
1. СПАМПУЙЦЕ ФАЙЛ ТУТ
2. захавайце яго ў любым месцы на кампутары, адкуль потым не перамяшчайце
3. адкрыйце ў скайпе зьверху Прылады - Зьмяніць мову - Загрузіць моўны файл Skype / Инструменты -- Изменить язык -- Загрузить языковой файл Skype / Tools -- Change language -- Load Skype Language File
4. калі беларуская мова не ўключылася сама, то адкрыйце Прылады -- Змяніць мову -- і абярыце там унізе Беларускую

ps інструкцыя актуальная для Windows

вось, на ўсялякі выпадак, той жа моўны файл у архіве .rar

дзякую за дасланы файл і інструкцыю Аляксандру Кошалю!

пераклад: Аляксандр Кошаль
заўвагі: Віталь Станішэўскі, Павел Шут

Тэгі: ,

Sep 22

orvicold

Кіраўніцтву СААТ

“Лекфарм”

вул. Мінская, 2а

223110 Лагойск

Мінская вобласць

 

 

Шаноўнае кіраўніцтва СААТ “Лекфарм”!

 

Нядаўна я прачытаў словы старшыні Мінгарвыканкама Ладуцькі, што трэба падтрымліваць свайго вытворцу і замест “Колдрэкса” купляць “ОРВІ колд”, які выпускае вашае прадпрыемства. Амаль адразу я адчую сімптомы разладу здароўя, таму пайшоў у аптэку і выканаў запавет улады – набыў пачак вашага “ОРВІ колда”.

Па-першае, вельмі нязручна, што там няма засечкі, каб лёгка адкрываць пакецік – трэба шукаць нажніцы, альбо рваць зубамі. А на “Колдрэксе” ёсць.

Але што галоўнае я пабачыў? Нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы! Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Лагойску, а ў Ноўгарадзе ці Навасібірску. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна! Паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Калі няважна, дык я буду і далей купляць “Колдрэкс”! Там хаця б засечка ёсць, каб пакецік адкрываць.

Калі ласка, адкажыце на канкрэтнае пытанне: чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

Тэгі: