it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 01

сітуацыя такая. чытач Зьміцер Курза напісаў электронны зварот на Жабінкаўскі цукровы зваод -- маўляў, даеш беларускую мову на цукар.
і замест звычайнага "у нас два йізыка" атрымаў пазітыўны адказ: дзякуй, у бліжэйшы час разгледзім гэтае пытанне. пры тым, што Гарадзейскі завод пляваць хацеў на беларускую мову.

ганьба гарадзейскаму цукру, даеш жабінкаўскі! ))

сябры! але трэба даціснуць завод -- каб ім думалася лепш!

калі ласка, не пашкадуйце 10 хвілін -- і напішыце электронны зварот ці звычайны ліст!

кантакты

генеральны дырэктар: Віктар Рыгоравіч Міронаў

адрас: 225100, Беларусь, Брэсцкая в-ць, г. Жабінка, вул. Камсамольская (нумар дома на сайце не пазначаны)

мэйл: office@sahar.by

але можна і прасьцей -- праз ФОРМУ ДЛЯ ЗВАРОТАЎ НА САЙЦЕ
zhabinka

Тэгі:

Oct 01

tur-kava

даслаў чытач Яўген Жукаў з камэнатром:

на ускраiне нейкага Богам забытага горада пасярэдзiне Турцыi. аўтар Liudmila Orlova. што там робіць наша мова? напэўна, там жыве беларускі цмок ))

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 01

bulba

даслала чытачка Марыянна Калініна з камэнтаром:

Аўтар здымка Ілля Шыманскі. Гэта на Маскоўскім рынку. Гандляр, мужык вясковага выгляду з моцнымі напрацаванымі рукамі, размаўляў на беларускай, не на трасянцы. Набыла у яго бульбу, не задумваючыся!

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 01

cikava
даслала чытачка Ірына Маслакова.
крама знаходзіцца на вуліцы Якуба Коласа, 51/1

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 30

5824497

даслала Наталля Тур са спасылкай на сайт euroradio.by

Тэгі:

Sep 28

Зьміцер у вольны час бамбіць розныя ўстановы запытамі, чаму на прадукцыі ці ў паслугах няма беларускай мовы. Ніжэй -- адказы, атрыманыя на гэты момант.

BEL_Sgushonka2010

РАГАЧОЎСКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ

Вітаю, шаноўны "Малочны завод"! Мы ўсёй сям'ёй з задавальненнем ужываем вашую прадукцыю і ганарымся яе высокай якасцю. аднак звярнуцца да вас вымусіла адна праблема: на вялікі жаль, вы зусім не ўжываеце нашую родную беларускую мову ў сваёй прадукцыі на ўпакоўках, у рэкламе і і інш.. няўжо гэтак складана напісаць на этыкетцы, на скрыначцы ці на пакеце слова, напрыклад, "МАЛАКО" ці "Смятана" і г.д..? а гэта б дадала нацыянальнага каларыту .а то так, на вялікі жаль, ствараецца прыкрае адчуванне, што спажываеш расійскую прадукцыю. прапаную вам, паважаны "Малочны завод", павярнуцца тварам да роднай беларускай мовы і хоць часткова карыстацца ёю. упэўнены, што з пункту гледжання маркетынгу гэта таксама быў бы выдатны крок! загадзя вялікі дзякуй за адказ! Дзмітрый Ігаравіч Курза, Менск вул.

Ад каго: отдел маркетинга <Marketing@rmkk.by>

Каму: Kurzen <zmitrachok@

Дата: Панядзелак, 23 верасня 2013, 8:15 +03:00

Тэма: Re: зварот

Добрый день! Вы писали 20 сентября 2013 г., 23:09:05: ОАО "Рогачевский МКК" выпускает для внутреннего рынка молоко сгущенное с сахаром с этикеткой на белорусском языке. Макет этикетки в прикрепленном файле. Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 28

lazannia3

Піша чытач Зьміцер Шышалоўскі.

Дзень добры!

Штодзень чытаю ваш сайт і вельмі прыема бачыць, што хоць нехта мае павагу да мовы. Вось вырашыў унесці свой уклад у вашую справу і даслаць фота вырабу які я набыў сення ў краме "Дикси" што у Пецярбургу =) Я з тых людзей што чытае склад ежы перад ужываннем і напэўна пагэтаму я давлі часта бачу, што некаторыя расейскія прадукты харчавання маюць склад па беларуску. Нажаль не заўсёды маю пры сабе тэлефон у гэты час, таму не дасылаў нічога раней. Абяцаю выправіцца =) А Вам жадаю далейшых поспехаў у сваёй нялегкай справе ў барацьбе з "цемрай" =)

дадаткова Зьміцер паведаміў, што набыў беларускамоўную лазаньню вось у гэтай краме

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 26

адказ ад "Лекфарм" на ВОСЬ ГЭТЫ ЗВАРОТ
што праўда, у прыватнай размове спецыялісты прадпрыемства паведамілі, што пытанне з увядзеннем беларускай моваы будзе разглядацца дадаткова.

lekfarm

Тэгі:

Sep 26

піша чытач Віталь:

Вітаю Вас, Глеб!
Хачу падзяліцца інфармацыяй пра беларускамоўны сайт, дзе можна папоўніць Skype.
Адрас такі: zvonim.net
На сайце выгадныя ўмовы: дзейнічаюць бонусы і скідкі. Шмат спосабаў аплаты, у тым ліку, даступных і беларусам. Спадзяюся, гэта будзе цікавы працяг тэмы беларускага інтэрфейсу Skype, пра што Вы нядаўна пісалі, і папаўненнем падборкі паслуг і тавараў з падтрымкай беларускай мовы.

З павагай,
Віталь

нагадваю, кожны з вас можа зрабіць свой скайп беларускамоўным усяго за 1 хвіліну!

skype-aplata

Тэгі:

Sep 26

mak1
даслала чытачка Лілея Усоская

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі: