it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08

shkarpetki

09.10.2013                                                                                                                                                                                   Кіраўніцтву ААТ

Брэсцкі панчошны камбінат

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўнае кіраўніцтва ААТ “Брэсцкі панчошны камбінат”!

 

Найперш хачу падзякаваць за высокую якасць вашай прадукцыі. Набываю вашыя шкарпэткі – цалкам імі задаволены: і коштам, і якасцю.

Аднак нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы! Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Брэсце, а ў Тамбове ці Ніжнім Тагіле. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна! Паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Апроч гэтага, мяне вельмі абражае і зневажае наступны малюнак на ўпакоўках вашых шкарпэтак:

shkarpetki2

Я нешта не зразумеў: а мы што, у Азіі жывем? То бок, з тэлевізара кожны дзень гавораць, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, а “Брэсцкі панчошны камбінат” прыраўноўвае мяне да азіятаў?

Такім чынам, прашу даць адказ на два пытанні:

  1. Чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?
  2. Чаму на малюнку, змешчаным на вашых шкарпэтках, Беларусь вынесеная па-за межы Еўропы? Да якой часткі свету, на вашую думку, адносіцца нашая краіна?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,                                                                            Глеб Лабадзенка

 

АДРАС КАМБІНАТА

Купалы, 3

224020 Брэст

Тэгі:

Oct 08

kaubasa
даслаў чытач Віктар Малішэўскі

дасылайце і вы свае прыклады трасянкі на labadzenka@gmail.com !
падборку па тэме "мова" можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 07

logotip_full_color

Дырэктару

Гомельскага тлушчавага камбінату

Дзмітрыю Міхайлавічу Бабундзіну

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Дзмітрый Міхайлавіч!

 

Дазвольце шчыра падзякаваць за паслядоўнае і мілае воку аздабленне вашай прадукцыі па-беларуску! У прыватнасці, маянэзы і кетчупы серыі АКЦЫЯ. Вока радуецца – і калі чытаеш на пакунках, і калі адкрываеш старонку АКЦЫІ на вашым сайце.

Асабіста для мяне беларуская мова -- вырашальны фактар, каб зрабіць выбар на карысць вашых вырабаў. Хоць, апроч мовы, высокая якасць прадукцыі таксама пераконвае мяне і далей заставацца спажыўцом вашых тавараў!
Вельмі прыемна, што на вашым камбінаце працуюць разумныя людзі, якія любяць сваё і даюць такую магчымасць спажыўцам: карыстацца прадукцыяй, дзе напісана па-беларуску.

Актыўна рэкламую вашыя вырабы між сяброў і знаёмых, а таксама на сваім сайце. Ведаю, што для многіх з іх беларуская мова таксама стала тым чыннікам, дзеля якога яны спыніліся на вырабленых вамі рэчах.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

 

Адрас камбіната:

Ільіча, 4

246021 Гомель

паглядзець цудоўныя маянэзікі можна ТУТ

электронныя падзякі можна пісаць ТУТ (унізе старонкі)

Тэгі:

Oct 07

Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Алегу Леанідавічу Сліжэўскаму

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

ЗАЯВА

03.09.2013 я ўдзельнічаў у якасці пацярпелага па адміністрацыйнай справе №…, дзе асобай, у дачыненні якой вёўся адміністрацыйны працэс, з’яўляўся спадар Галаўко А.А. Слуханне адбывалася ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя Людміла Іванаўна Лапо.

У часе працэсу суддзя пацікавілася, на якой мове я буду даваць тлумачэнні. Я адказаў, што на дзяржаўнай беларускай мове. Бо маю на гэта права ў адпаведнасці з п. 2.11 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. На гэта суддзя патлумачыла мне, што я не магу даваць тлумачэнні па-беларуску, бо ніводзін сакратар суда Фрунзенскага раёна не валодае беларускай мовай і не можа запісаць мае тлумачэнні. Пасля гэтага суддзя сказала, што не будзе мяне апытваць. Я быў вымушаны пагадзіцца, каб мае паказанні ўзялі з папярэдняга тлумачэння па справе, якое я даваў у Адміністрацыі Фрунзенскага раёна. У выніку я быў пазбаўлены законнага права даваць тлумачэнні ў судзе на роднай мове (п. 2.11 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Пры гэтым прашу сыходзіць з таго, што рускай мовай я валодаю ў недастатковым аб’ёме, каб можна было лічыць яе “языком, которым он владеет“ (п. 2.11 згаданага Кодэкса). Паслугі перакладчыка мне прапанаваныя не былі. Сведкам гэтай сітуацыі ў судзе была грамадзянка Каткоўская Дар’я Леанідаўна, якая прысутнічала на працэсе і гатовая пацьвердзіць прыведзеныя факты.

Пасля працэса я зрабіў запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў у прыёмнай старшыні суда Фрунзенскага раёна. Мне прыйшоў адказ ад старшыні суда С.Э. Місуна, які мяне не задавальняе (ДАДАТАК 1).

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №498 ад 15.10.2007, дадзены адказ я магу абскардзіць у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. На маю думку, і ў часе працэса, і ў адказе старшыні суда быў парушаны цэлы шэраг законаў і нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь. А менавіта:

 

  1. 1.                  Пункт 2.11 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (прыняты 20 снежня 2006 г. № 194-З).

Статья 2.11. Язык, на котором ведется административный процесс

1. Административный процесс в Республике Беларусь ведется на белорусском или русском языке.

2. Участнику административного процесса, не владеющему или недостаточно владеющему языком, на котором ведется административный процесс, обеспечивается право устно или письменно делать заявления, давать объяснения, заявлять ходатайства, подавать жалобы, выступать при рассмотрении дела об административном правонарушении на родном языке или на языке, которым он владеет. В этих случаях, а также при ознакомлении с делом об административном правонарушении он вправе бесплатно пользоваться помощью переводчика в порядке, установленном настоящим Кодексом.

 

 

Я быў пазбаўлены права выступаць у судзе на сваёй роднай мове. Паўтару, рускай мовай я валодаю ў недастатковай меры – і не абавязаны валодаць.

 

  1. 2.                  Артыкул 13 “Кодекса Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей” (ад 29 чэрвеня 2006 г., № 139-З)

Статья 13. Язык судопроизводства и делопроизводства в судах

Судопроизводство и делопроизводство в судах Республики Беларусь ведутся на белорусском или русском языке.

Участвующим в деле лицам, не владеющим или недостаточно владеющим языком судопроизводства, обеспечиваются право ознакомления со всеми материалами дела, участие в судебных действиях через переводчика, право выступать в суде на языке, которым они владеют. В этих случаях указанные лица вправе бесплатно пользоваться услугами переводчика в порядке, установленном законодательством.

Паколькі судовая вытворчасць вядзецца на беларускай ці рускай мовах – то маё жаданне даваць тлумачэнні на беларускай мове не супярэчыць Закону. А значыцца, адмова мне ў такім праве ёсць парушэннем Закона. Бо я быў пазбаўлены права выступаць на роднай мове.

  1. 3.                  Старшынём суда С.Э. Місуна таксама парушаны артыкулы 24 і 26 Закона “О государственной службе в Республике Беларусь” (ад 14 июня 2003 г.  204-З).

Статья 24. Право на поступление на государственную службу

1. Право на поступление на государственную службу имеют граждане Республики Беларусь, достигшие восемнадцатилетнего возраста, владеющие государственными языками Республики Беларусь и отвечающие иным требованиям, установленным настоящим Законом, иными законодательными актами о государственной службе.

Статья 26. Квалификационные требования, предъявляемые при поступлении на государственную службу

1. Квалификационными требованиями, предъявляемыми при поступлении на государственную службу, являются:

1.3. владение государственными языками Республики Беларусь;

 

Паколькі суддзя паведаміла мне, што ніводзін сакратар суда Фрунзенскага раёна не валодае дзяржаўнай беларускай мовай – то кваліфікацыя сакратароў не адпавядае дадзенаму Закону, а значыцца ўсе сакратары суда Фрунзенскага раёна прынятыя старшынём суда на дзяржаўную службу незаконна.

 

  1. 4.                  Апроч усяго згаданага, пастанова суда (ДАДАТАК 2) была выдадзеная мне на рукі на рускай мове, чым быў парушаная частка 3 пункта 2.11 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Постановление суда, органа, ведущего административный процесс, в установленном настоящим Кодексом порядке вручается лицу, в отношении которого ведется административный процесс, его законному представителю, защитнику, представителю в переводе на их родной язык или на язык, которым они владеют.

 

У сувязі з усім апісаным вышэй патрабую:

  1. 1.                  Прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці старшыню суда Фрунзенскага раёна С.Э.Місуна за невыкананне цэлага шэрагу Законаў і нарматыўных актаў, у выніку чаго я быў пазбаўлены законнага права ўдзельнічаць у працэсе і даваць у судзе тлумачэнні на дзяржаўнай і роднай мне беларускай мове.
  2. 2.                  Забяспечыць выкананне працэсуальнага права і магчымасці весці судовую вытворчасць у судзе Фрунзенскага раёна на дзяржаўнай беларускай мове.
  3. 3.                  Прыняць рэальныя захады для спынення сістэматычнага парушэння Закона аб дзяржаўнай службе, у адпаведнасці з якім сакратары суда павінны валодаць абедзьвюма дзяржаўнымі мовамі – у тым ліку і беларускай.
  4. 4.                  Абавязаць суд Фрунзенскага раёна выдаць мне копію рашэння суда на дзяржаўнай і роднай мне беларускай мове.
  5. 5.                  Прынесці старшыню суда Фрунзенскага раёна С.Э. Місуна мне пісьмовыя прабачэнні за перажытыя мной перажыванні і маральныя пакуты.

 

Прашу даць адказ у тэрміны і на мове, прадугледжанай Законам.

 

07.10.2013 Глеб Паўлавіч Лабадзенка

 

ДАДАТКІ (на 3 старонках):

  1. Адказ старшыні суда Фрунзенскага раёна С.Э.Місуна на мой запіс у Кнізе заўвагаў і прапановаў (1 старонка)
  2. Копія рашэння суда (2 старонкі)
Тэгі:

Oct 07

zviazda
даслаў чытач Аляксей Кульбіцкі з камэнтаром:

Родная газета на роднай мове.

дасылайце і вы свае прыклады трасянкі на labadzenka@gmail.com !
падборку па тэме "мова" можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 05

ceh

даслала чытачка Марыянна Калініна

ЦЭХ -- менская арт-прастора (Незалежнасці, 58/6).
раней каворкінг называўся ME100

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Oct 05

kart1
даслаў чытач Зьміцер Корх

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 05

піша чытач Зьміцер Патапчук

Заходзім і галасуем за беларускамоўны слоган інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва, што збіраецца праводзіць Нацыянальны банк.

(варта сказаць, што "граматнасць" па-беларуску лепей сказаць "пісьменства"))))

ГАЛАСАВАНЬНЕ ТУТ

2 3 4

Тэгі:

Oct 01


відэа: Белсат

Тэгі:

Oct 01

Дырэктару Жабінкаўскага цукровага завода

Віктару Міронаву

Шаноўны Віктар Рыгоравіч!
Я, як і ўсе беларусы, з'яўляюся спажыўцом цукру. Паколькі ў нас чатыры заводы -- ёсць выбар. Але я маю асаблівую сімпатыю да цукру Жабінкаўскага завода -- падабаецца аздабленне ўпакоўкі, смак і паходжанне з Брэсцкай вобласці, дзе часта бываю.
Аднак мяне, як спажыўца, непакоіць адно -- на ўпакоўцы зусім няма беларускай мовы! А гэта ж мова нашых продкаў, а таксама нашая дзяржаўная мова.
Паколькі ў нас дзве дзяржаўныя мовы, уношу прапанову: пісаць на жабінкаўскім цукры на абедзвюх мовах!
Са свайго боку прапаную дапамогу: магу выканаць бясплатны пераклад усёй неабходнай інфармацыі на беларускую мову. Маю патрэбны досвед: перакладаў усю інфармацыю для фабрыкі "Камунарка".
Прашу даць мне адказ, ці магчымае ўжыванне беларускай мовы на вашай прадукцыі. Мае неабходныя кантакты ёсць уверсе гэтага ліста.
Дзякую -- і спадзяюся на Вашую мудрасць!

 

Глеб Лабадзенка

 

адпраўлена праз ФОРМУ ЗВАРОТАЎ НА САЙЦЕ

ЧАМУ ГЭТАК ВАЖНА ВЫЛУЧЫЦЬ 5 ХВІЛІН ЧАСУ І НАПІСАЦЬ ТАКІ ЗВАРОТ?

Тэгі: